Палац культуры «Руба». г. Віцебск
- Подробности
- Створана 04.04.2023 12:23
- Адноўлена 04.04.2023 13:56
Сучасная назва | Палац культуры «Руба» |
Былая назва | Палац культуры і тэхнікі ВА «Даламіт» |
Тып | дзяржаўная ўстанова |
Дата заснавання | 1986 |
Месца знаходжання | г. Віцебск |
Дзяржаўная ўстанова «Палац культуры "Руба"» заснаваны ў 1986 годзе. Будынак будучага Палаца пачаў узводзіцца ў г. п. Руба ў 1979 годзе па ініцыятыве тагачаснага генеральнага дырэктара ВА «Даламіт» Марыі Чуманіхінай. Разлічаны ён быў на 500 месцаў. Таму з 1986 па 2003 гг. Палац знаходзіўся ў ведамасным падпарадкаванні – адносіўся да адкрытага акцыянернага таварыства «Даламіт», а затым быў перададзены ў гарадскую камунальную ўласнасць. Плошча глядзельнай залы Палаца складае 442 м2 і разлічана на 420 пасадачных месцаў. Глядзельная зала абсталявана камплектам гукавой і светлавой апаратуры. Першым дырэктарам Палаца культуры была Ларыса Зволінская. Яна ўзначальвала яго 30 гадоў.
Асноўным напрамкам дзейнасці Палаца культуры з'яўляецца арганізацыя вольнага часу насельніцтва. Гэта і правядзенне святаў, фестываляў, дыскатэк, канцэртаў, аўкцыёнаў, латарэй, лекторыяў па розных галінах ведаў, і арганізацыя клубаў па інтарэсах і аматарскіх аб'яднанняў, калектываў мастацкай самадзейнасці, і арганізацыя культурнага абслугоўвання насельніцтва на масавых гуляннях, святах, кірмашах.
Пры Палацы культуры «Руба» працуюць 18 клубных фарміраванняў – харэаграфічныя, вакальныя, тэатральныя і іншыя. Іх наведваюць каля 150 чалавек. 6 творчых калектываў носяць званні «заслужаны», «народны» і «ўзорны»:
– народнае аматарскае аб'яднанне«Надзея»;
– народны ансамбль народнай песні «Світанак»;
– народны тэатр мініяцюр «Кураж»;
– народны эстрадны калектыў «Дзвіна»;
– узорны харэаграфічны калектыў «Крынічка».
Адрас: г. Віцебск, г. п. Руба, вуліца Цэнтральная, 7.
ЛІТАРАТУРА
1. Башун, Е. Лариса Степановна Зволинская, директор Рубовского дома культуры / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 4 нояб. – С. 7.
2. Большакова, Е. Почему в Рубе жить интересно? / Е. Большакова // Народнае слова. – 2010. – 9 кастр. – С. 8.
3. Бут, А. Сердце и душа поселка / А. Бут // Віцебскі рабочы. – 2008. – 22 сак. – С. 6.
4. Не хлебом единым / подгот.: Н. Дроздова [и др.] // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 10 окт. – С. VIII. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
5. Зволинская, Л. С. Рубовские «короли» и «королевы» / Л. С. Зволинская ; беседовала Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 17 февр. – С. V. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
6. Зволинская, Л. С. Энтузиасты из Рубы / Л.С. Зволинская ; беседовал Ю. Ивановский // Вiцебскi рабочы. – 2006. – 7 кастр. – С. 3.
7. Лукьянова, Е. Мыслят креативно / Е. Лукьянова // Витебские вести. – 2013. – 31 авг. – С. 13.
8. Пастернак, Т. Зволинская, Л.: «Наш дворец – это цех культуры предприятия» / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2001. – 13 кастр. – С. 8.
9. Пушнякова, А. Центр творческой мысли / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2017. – 9 нояб. – С. 21.
10. Рябушко, И. Руба, братцы, Руба! / И. Рябушко // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 2 лют. – С. 15.
11. Шышло, В. Танцы да світання: пра свята «Купалле» у г. п. Руба / В. Шышло // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 9 июля. – С. 7.