Турызм. Браслаўскі раён
- Подробности
- Створана 02.10.2018 10:42
- Адноўлена 16.10.2018 14:13
Браслаўшчына – паўночна-заходні край беларускай зямлі, размешчаны на мяжы з прыбалтыйскімі рэспублікамі – Латвіяй і Літвой, заўсёды была і застаецца сімвалам дружбы народаў. Тут дзіўным чынам перапляліся гістарычныя лёсы, культуры і традыцыі розных нацыянальнасцяў – беларусаў, рускіх, палякаў, татараў, яўрэяў, але з дахрысціянскіх часоў яна застаецца неад’емнай часткай Полацкай зямлі – калысцы беларускай дзяржаўнасці.
Браслаўшчыну па праву называюць беларускай Швейцарыяй. Блакітныя прасторы азёр, светлыя сасновыя бары, ланцугі высокіх пагоркаў, квітнеючыя лугі, маляўнічыя вёскі на берагах азёр, аздобленыя шпілямі старадаўніх храмаў, прывабныя турыстычныя базы і стаянкі нацыянальнага парку, чыстае паветра, напоўненае водарам гаючых траў – усё гэта Браслаўшчына.
Прыярытэтам у развіцці Браслаўскага раёна з’яўляецца турыстычная дзейнасць.
Для захавання гэтага кутка прыроды, дзе сканцэнтраваны характэрныя ландшафтныя асаблівасці Беларускага Паазер’я, этнаграфічныя і гісторыка-культурныя помнікі, у 1995 годзе створаны Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры». Плошча парку каля 70 тысяч гектараў. Яго тэрыторыі насяляюць занесеныя ў Чырвоную кнігу барсукі, рысі, вавёркі-палятухі, водзіцца шмат ласёў, дзікоў, казуль.
Адным з важнейшых напрамкаў работы Нацыянальнага парку з’яўляецца турызм, у тым ліку паляўнічы.
На тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» размешчаны базы адпачынку:
– туркомплекс «Золава»;
– база адпачынку «Лявошкі»;
– база адпачынку «Слабодка».
Таксама на тэрыторыі Браслаўскага раёна існуе турыстычны комплекс «Струста».
Нацыянальны парк запрашае наведаць вальеры, арганізаваныя ва ўрочышчы Рацкі Бор, дзе жывуць буры мядзведзь, ваўкі, янотавідны сабака, пятністы алень, казулі, дзікі, беркут.
Арганізуюцца туры выхаднога дня для школьнікаў, пешыя экскурсіі, верхавая язда і катанне на санях.
У Браславе маецца кінатэатр, Дом культуры, два рэстараны, тры кафэ, паштовае аддзяленне, крамы, рынак, аб'екты бытавога абслугоўвання.
Браслаў мае аўтобусныя сувяззі з Мінскам, Віцебскам, Даўгаўпілсам, Полацкам і Наваполацкам. Чыгуначная станцыя знаходзіцца ў аграгарадку Друя.
ЛІТАРАТУРА
1. Артэага, В. Пра што маўчыць кладнік / В. Артэага // Рэспубліка. – 2017. – 27 чэрв. – С. 13.
2. Бегунов, Н. Виды на хороший отдых / Н. Бегунов // Советская Белоруссия. – 2011. – 13 мая. – С. 12.
3. Бегунова, Е. В краю кувшинок и озер / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2013. – 12 ліп. – С. 4.
4. Бегунова, Е. Долина свежих идей: на Браславщине в стадии реализации находятся 40 инвестпроектов / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 28 сак. – С. 2.
5. Браслав – центр Национального парка «Браславские озера» // Браслав и его окрестности : путеводитель / автор текста: К. Шидловский ; фото: С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 14–15.
6. Буланава, В. Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» ў трансгранічным маршруце / В. Буланава // Браслаўская звязда. – 2016. – 18 чэрв. – С. 3.
7. Вашиткевич, С. Маяк умиротворения: по следам отступившего ледника / С. Вашиткевич // BY. Вокруг света в Беларусь. – 2008. – № 2. – C. 4–13.
8. Гишкелюк, П. А. «Бренд есть. Но нужен ещё и курортный комплекс» / П. А. Гишкелюк ; беседовала К. Ярошевич // Белорусская нива. – 2012. – 11 янв. – С. 4.
9. Гишкелюк, П. А. Петр Гишкелюк: «Статус курортного края обязывает» / П. А. Гишкелюк ; беседовала В. Мурашкина // Народнае слова. – 2011. – 25 чэрв. – С. 2.
10. Голесник, С. Курорт с программным управлением / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2011. – 15 янв. – С. 12.
11. Градюшко, Н. Вечера на хуторе близ Браслава / Н. Градюшко // Рэспубліка. – 2009. – 23 чэрв. – С. 2.
12. Градюшко, Н. Зачем Карпаты? Есть Дривяты! / Н. Градюшко // Рэспубліка. – 2010. – 8 ліп. – С. 4.
13. Гришкевич, А. Заповедный мотив белорусской земли. Браславщина: озерные кружева ледника / А. Гришкевич // Экономика Беларуси. – 2006. – № 1. – С. 125.
14. Дединкина, С. Край, поцелованный Богом / С. Дединкина // Народная газета. – 2006. – 18 жн. – С. 11.
15. Дзядзюля, А. Ледавіковая спадчына / А. Дзядзюля // Звязда. – 2009. – 2 чэрв. – С. 3.
16. Дзянісаў, М. Турызму на Віцебшчыне быць / М. Дзянісаў // Браслаўская звязда. – 2004. – 8 верас. – С. 1, 2.
17. Из туристского прошлого Браслава // Браслав и его окрестности : путеводитель / автор текста К. Шидловский ; фото С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 8–9.
18. Каладынскі, В. Браслаў турыстычны: разважанні на тэму / В. Каладынскі // Браслаўская звязда. – 2013. – 29 мая. – С. 2.
19. Каладынскі, В. У Браслаўскіх азёр – свой брэнд / В. Каладынскі // Браслаўская звязда. – 2012. – 12 снеж. – С. 2, 4.
20. Касьяненка, І. І. Вынікі і перспектывы / І. І. Касьяненка // Браслаўская звязда. – 2008. – 23 студз. – С. 2.
21. Крученкова, О. Браслав и туристы : как написать курортный роман / О. Крученкова // Советская Белоруссия. – 2016. – 11 мая. – С. 5.
22. Лабуть, Е. Б. Озерный рай... А деньги где потратить? / Е. Б. Лабуть // Белорусская нива. – 2011. – 12 февр. – С. III.
23. Матеюн, А. Развиваем агроэкотуризм – развиваем регионы / А. Матеюн // Народнае слова. – 2011. – 1 кастр. – С. 3.
24. Минкевич, Л. Открываем Придвинский край / Л. Минкевич // Народная газета. – 2017. – 14 июля. – С. 16. – (Прил.: Союзное вече).
25. Набеева, А. Браславская кругосветка / Е. Набеева // Браслаўская звязда. – 2016. – 7 верас. – С. 4.
26. Палулех, З. Турызм па-браслаўску / З. Палулех // Браслаўская звязда. – 2009. – 27 чэрв. – С. 1–2.
27. Панасюк, М. Комфортная вода / М. Панасюк // Советская Белоруссия. – 2009. – 6 июня. – С. 7.
28. Пашкевіч, Т. Адпачынак на любы густ / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 11 июля. – С. 7.
29. Пашкевіч, Т. Турыст патрабуе якасці паслуг / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 19 мая. – С. 4.
30. Пятушка, К. Каб стала Браслаўшчына турыстычнай мекай / К. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2008. – 28 мая. – С. 2.
31. Серадзюк, Д. Адпачынак са знакам якасці: чым браслаўскія аграсядзібы прывабліваюць турыстаў / Д. Серадзюк // Звязда. – 2014. – 8 кастр. – С. 3.
32. Терентьева, Е. На Браславских озёрах: туристов будем удивлять / Е. Терентьева // Алеся. – 2016. – № 6. – С. 26–30.
33. Умпирович, Д. Голубые озера, зеленые берега / Д. Умпирович // Советская Белоруссия. – 2014. – 6 мая. – С. 12.
34. Шпаковская, Г. Браславский туризм: от сельского до международного / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2003. – 27 снеж. – С. 4.
35. Шыдлоўскі, К. Браслаў турысцкі / К. Шыдлоўскі // Браслаўскія сшыткі. – Браслаў : Браслаўскае краязнаўчае таварыства, 1996. – № 1. – С. 59–62.