Наваполацк, г., Полацкі раён
- Подробности
- Створана 06.09.2017 12:23
- Адноўлена 06.02.2018 08:46
Назва | Наваполацк |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | горад |
Вобласць | Віцебская |
Раён | Полацкі |
Першае ўзгадванне | 1955 |
Дата заснавання | 1958 |
Наваполацк – горад у Полацкім раёне, на левым беразе р. Заходняя Дзвіна. Размешчаны у 6 км ад Полацка. Узнік у 1958 г. у сувязі з будаваннем нафтахімічнага комплексу. З 1959 г. – рабочы пасёлак Полацкі. З 1963 г. горад абласнога падпарадкавання з сучаснай назвай. Мае сучасны герб і сцяг.
Сучасны Наваполацк – гэта буйнейшы прамысловы цэнтр Беларусі з высокаразвітымі культурай, адукацыяй, медыцынай, спортам. У 1970 г. тут 40,1 тысяч жыхароў. У 1999 г. – 103 тысячы. На 2016 г. – 102294 тысычы жыхароў. У горадзе пражываюць жыхары 53 нацыянальнасцяў. Тут працуе 13 прамысловых прадпрыемстваў, 12 будаўнічых арганізацый, каля 4 тыс. суб'ектаў гаспадарання розных форм уласнасці. Удзельная вага Наваполацка ў аб'ёме прамысловай прадукцыіі Віцебскай вобласці складае больш за 60 %.
Стабільна працуюць наваполацкія прадпрыемствы. Сярод іх ААТ «Нафтан», завод «Палімір» ААТ «Нафтан», ААТ «Полацктранснафта "Дружба"», ААТ «Вымяральнік», Наваполацкая ТЭЦ, СТАА «ЛЛК-Нафтан», ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 16», ААТ «Наваполацкжалезабетон», хлебазавод, СТАА «Любава-ЛЮКС» і інш.
У Наваполацку створана эфектыўная сістэма адукацыі, якая прадстаўлена Полацкім дзяржаўным універсітэтам, 12 агульнаадукацыйнымі сярэднімі, адной базавай і адной вячэрняй школамі, 2 гімназіямі і ліцэем. У горадзе 32 дашкольныя ўстановы, З культурныя ўстановы, працуюць 4 палацы культуры, 2 музычныя школы, мастацкая школа, цэнтральная бібліятэка і 6 філіялаў, публічны цэнтр прававой інфармацыі, а таксама Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры, музей гісторыі і культуры. У Наваполацку дзейнічае 29 калектываў мастацкай самадзейнасці.
У Наваполацку працуюць гарадскі Палац культуры, Дом культуры ветэранаў, Палац культуры нафтавікоў. Дзейнічае звыш 150 калектываў аматарскай творчасці. Маецца Палац культуры і спорту ОАО «Палімір», музей гісторыі і культуры, а таксама Парк культуры і адпачынку.
Медыцынскую дапамогу жыхарам Наваполацка аказвае сучасная ўстанова аховы здароўя «Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца», у структуру якой уваходзіць 14 лячэбна-прафілактычных устаноў. Таксама ў горадзе дзейнічаюць паліклінікі ААТ «Нафтан» і завода «Палімір».
Рознічная сетка гандлю налічвае 195 магазінаў, 3 гандлёвыя цэнтры і 9 рынкаў.
Выдаюцца гарадскія газеты «Новополоцк сегодня», «Вестник Нафтана».
Найбольш вядомыя помнікі Наваполацка: Курган працоўнай славы, брацкая магіла воінам-вызваліцелям 219-гвардзейскага палка, воінам-інтэрнацыяналістам, мемарыяльны комплекс «Первая палатка» і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. В интересах нынешнего и будущих поколений : стратегия устойчивого развития города Новополоцка – местная повестка-21 / Н. И. Кочанова [и др.] ; под общ. ред. О. В. Сивогракова. – Минск : Ковчег, 2010. – 64 с. : ил.
2. Малашеня, Л. Для тех, кто любит свой город / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2017. – 10 июня. – С. 13.
3. Наваполацк [Изоматериал] = Новополоцк = Novopolotsk : фотоальбом / сост.: И. В. Супроненок, С. Н. Туронок ; текст Н. Я. Гальперович ; фото: И. В. Супроненок, А. И. Васечко, В. Н. Супроненок ; пер. на англ. яз. С. В. Пешкуна. – Минск : Беларусь, 2008. – 172 с. : ил.
4. Наваполацк // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд. Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 21
5. Новополоцк-55 [Изоматериал]: гордимся прошлым, строим будущее : фотоальбом / авт. текста Ж. Ф. Матвеенко ; редсов.: Н. И. Кочанова [и др.]. – Минск : БелТА, 2013. – 176 с. : ил.
6. Новополоцк // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 192–195.
7. Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002.
8. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [ и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2 : Т. 2. – С. 192–195.
9. С Днём рождения, наш любимый город! // Новая газета (Наваполацк). – 2011. – 16 июня. – С. 18.
10. Шлеймович, М. М. Новополоцк: год за годом: история, архитектура, строительство / М. М. Шлеймович. – Минск : Беларусь, 2008. – 439 с. : ил.
СПАСЫЛКІ