Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Візітная картка. Пастаўскі раён

 

map-Pastawski-rajon

Пастаўскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Глыбоцкім, Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Докшыцкім раёнамі Віцебскай вобласці, Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці, Астравецкім раёнам Гродзенскай вобласці, а таксама з Літвой.

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці. 20 верасня 1944 г. перададзены Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 г. уваходзіць у Віцебскую вобласць. У сучасных межах з 1965 г.

Плошча раёна – 2100 км2.

Насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. склала 20070 тыс. чалавек; на 1 студзеня 2017 года – 35969 чалавек.

У раён уваходзяць гарадскія пасёлкі Варапаева, Лынтупы, 507 сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйна раён падзелены на 10 сельсаветаў: Ваўкоўскі, Дунілавіцкі, Казлоўшчынскі, Камайскі, Курапольскі, Навасёлкаўскі, Юнькаўскі, Ярэўскі, а таксама Варапаеўскі і Лынтупскі пасялковыя Саветы.

Цэнтр раёна – горад Паставы размешчаны на р. Мядзёлка, за 250 км ад Віцебска.

Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Браславам, а таксама знаходзіцца ў 12 км ад міжнароднай трасы Полацк – Вільнюс. Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Полацк – Вільнюс, Варапаева – Друя.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лапушынская, Т. М. Пастаўскі раён / Т. М. Лапушынская // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: І.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 171.

2. Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – 688 с. : іл.

3. Пастаўскі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 143–144.

4. Поставский район // Республика Беларусь. Витебская область / Управление идеологической работы Витебского областного исполнительного комитета ; редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2005. – С. 191–201.

5. Пракаповіч, І. М. Паставы: погляд географа / І. М. Пракаповіч // Геаграфiя: праблемы выкладання. – 2007. – № 5. – С. 50–57.

6. Пракаповіч, І. Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна: геаграфічнае даследаванне / І. Пракаповіч. – Мінск : Кнігазбор, 2007. –124 с.

7. Пракаповіч, І. М. Чароўны край – Пастаўшчына : вучэбны дапаможнік па курсе «Паставазнаўства» / І. М. Пракаповіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Ковчег, 2014. – 332 с. : іл.

8. Чаплинская, Г. Н. Поставский район / Г. Н. Чаплинская // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [ и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 362–365.

 

СПАСЫЛКІ

  Афіцыйны сайт Пастаўскага райвыканкама