Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Візітная картка. Браслаўскі раён

 

map-Braslawski-rajon

Браслаўскі раён размешчаны на паўночным захадзе Віцебскай вобласці, на стыку дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з Літвой і Латвіяй. Утвораны 15 студзеня 1940 г. (у сучасных межах з 1960 г.), плошча раёна 2,2 тыс. км2. Насельніцтва складае 26324 чалавек, у т. л. 9857 жыхароў у г. Браславе, у г. п. Відзы – 1670 (на 01.01.2016). Большасць насельніцтва – беларусы (64,6 %), жывуць так сама палякі (18,7 %), рускія (14,2 %), украінцы (0,8 %), літоўцы (0,3 %).

Цэнтр раёна – горад Браслаў знаходзіцца на адлегласці 240 км ад Мінска, 250 км ад Віцебска.

Праз Браслаўскі раён праходзіць чыгунка Друя – Варапаева, нафтаправод «Дружба». Найбольшае значэнне для знешніх сувязяў раёна маюць шашэйныя дарогі, якія звязваюць Браслаў з Даўгаўпілсам, Глыбокім, Полацкам, Паставамі, Друяй.

На тэрыторыі раёна працуе пост Полацкай мытні. Працягласць дзяржаўнай мяжы з Латвіяй і Літвой складае 176 км.

Вялікая частка раёна размешчана ў межах Браслаўскай грады, на поўдні – частка Полацкай нізіны. Асноўныя прыродныя багацці краю – азёры. На тэрыторыі адміністрацыйнага раёна налічваецца 310 азёраў, якія займаюць 10 % плошчы.

У Браслаўскім раёне налічваецца 620 населеных пунктаў, 9 сельскіх саветаў: Ахрэмаўскі , Відзаўскі, Далёкаўскі, Друйскі, Мяжанскі, Опсаўскі, Плюскі, Слабодкаўскі, Цецеркаўскі. Найбуйнейшыя вёскі – Друя, Ахрэмаўцы, Слабодка, Опса, Пагошча, Далёкія, Відзы, Дрысвяты. Пераважаюць, аднак, невялікія вёскі, шмат захавалася хутароў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Браславские зори = Браслаўскія зоры = Braslav dawns / сост. А. А. Пантелейко. – Минск : Беларусь, 2010. – 159 с.

2. Браславский район / [Браславский районный исполнительный комитет ; фото: С. Плыткевич, В. Базан]. – [Б. м. : б. и.], 2008. – 24, [2] с., включая обложку.

3. Браславский район : регион-тур / подгот. Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2016. – 14 мая. – С. 8–9.

4. Кавалеўскі, С. Браслаўскія маякі / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2013. – 5 студз. – С. 6.

5. Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – 710 с. : іл.

6. Ходас, В. І. Браслаўшчына ад старажытнасці да сучаснасці / В. І. Ходас. – Мінск : Галіяфы, 2015. – 296 с. : іл.

 

СПАСЫЛКІ

  Афіцыйны сайт Браслаўскага райвыканкама