Агульны стан эканомікі. Пастаўскі раён
- Подробности
- Створана 21.02.2019 08:40
- Адноўлена 14.03.2019 11:30
Сёння Пастаўскі раён – адзін з буйнейшых сельскагаспадарчых раёнаў Віцебскай вобласці з развітай прамысловасцю, якая арыентавана на перапрацоўку мясцовай сыравіны і забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання.
Сельская гаспадарка раёна прадстаўлена 15 прадпрыемствамі: ААТ «Вярэнькі-агра», ААТ «Ярэва-агра», ААТ «Навасёлкі-Лучай», ААТ «Яновіца-агра», ААТ «Кураполле-агра», ААТ «Хацілы-агра», ААТ «Сцяг Перамогі-агра», ААТ «Камайскі-агра», ААТ «Блакітныя азёры-агра», КУСП «Дунілавічы-агра», КУСП «Ляхаўшчына-агра», ААТ «Парыж-агра», ААТ «Андроны», ААТ «Пастаўскі райаграсэрвіс», ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі».
Буйнейшымі з'яўляюцца ААТ «Камайскі-агра», ААТ «Навасёлкі-Лучай», ААТ «Хацілы-агра», ААТ «Кураполле-агра». Лідарам па вытворчасці збожжа з'яўляецца ААТ «Хацілы-агра», дзе дасягнуты найвышэйшыя паказчыкі прадуктыўнасці збожжавага поля. Па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі лідыруюць ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», «Кураполле-агра», «Камайскі-агра», «Сцяг Перамогі-агра».
Спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці – малочна-мясная жывёлагадоўля з развітай вытворчасцю збожжа і вырошчваннем лёну.
У структуры пасяўных плошчаў збожжавыя і зернебабовыя культуры займаюць 28,3 %, рапс – 6,7 %, лён – 4,9 %, бульба – 0,1 %, кармавыя культуры – 60,0 %.
У раёне шмат зроблена па ўдасканаленні аграпрамысловага комплексу: рэструктурызацыя прадпрыемстваў шляхам далучэння слабых сельскіх гаспадарак да эканамічна больш моцных – гэта дазволіла сканцэнтраваць матэрыяльна-тэхнічныя і людскія рэсурсы для атрымання станоўчага выніку.
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы абслугоўваюць ААТ «Пастаўскі райаграсэрвіс» і ЗАТ «ПаставыЭнэрга».
Найбольшую долю (каля 60 %) вытворчасці рэгіянальнага прадукта раёна забяспечвае прамыславасць. У гэтай галіне дзейнічае 9 прадпрыемстваў з колькасцю працуючых каля трох тысяч чалавек (23 % ад усіх занятых у эканоміцы). Асноўнымі галінамі спецыялізацыі з'яўляюцца харчовая і дрэваапрацоўчая.
Адно з буйнейшых прадпрыемстваў у раёне – ААТ «Пастаўскі малаказавод» выпускае шырокі асартымент вырабаў, у тым ліку натуральнамалочную прадукцыю і сыры, рэалізуючы яе пад гандлёвай маркай «Паставы–гарадок».
На мясцовыя і ўласныя рэсурсы арыентуецца работа ААТ «Пастаўскі льнозавод», які выпускае льновалакно і развівае сетку дапаможнай гаспадаркі.
Лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць прадстаўлена ДЛГУ «Пастаўскі лясгас», ААТ «Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат», ААТ «Паставымэбля», ПВУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр», ТАА «Вытворча-мэблевы цэнтр».
Радыёэлектронная прамысловасць у раёне прадстаўлена ПВУП «Завод «Беліт», які ўваходзіць у Мінскае аб'яднанне «Гарызонт», ажыццыўляе зборку бытавой тэхнікі (пыласосы, мікрахвалёўкі, DVD прайгравальнікі). З 2012 г. пачата зборка вадкакрысталічных тэлевізараў.
У г. п. Варапаева працуе ДКУВП «Варапаеўскі завод жалезабетонных вырабаў», які забяспечвае будаўнічыя арганізацыі жалезабетоннымі канструкцыямі.
Працуе УП ЖКГ Пастаўскага раёна, якое аказвае паслугі насельніцтву.
Для абслугоўвання насельніцтва і народнай гаспадаркі сродкамі сувязі і радыёфікацыі ў раёне дзейнічае 6 гарадскіх і 35 сельскіх аўтаматычных станцый, 7 радыёвузлоў, 43 аддзяленні сувязі. На 100 жыхароў раёна прыходзіцца 27,1 тэлефонаў, на 1000 жыхароў – 1 таксафон. Насельніцтву аказваюцца інтэрнэт-паслугі. На тэрыторыі раёна дзейнічае 2 аператары сотавай сувязі МТС і Velcom.
На тэрыторыі раёна функцыянуюць філіял № 230 ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк», «Прыорбанк», 185 прадпрыемстваў гандлю, 11 – грамадскага харчавання, спецыялізаванае прадпрыемства па аказанні бытавых паслуг КУП «Пастаўскі райбыткамбінат».
ЛІТАРАТУРА
1. Залесская, С. Большие перспективы малых городов / С. Залеская // Віцебскі рабочы. – 2007. – 5 ліп. – С. 2.
2. Казуро, О. Главное – стремление вперёд / О. Казуро // 7 дней. – 2006. – 12 янв. – С. 8.
3. Пастаўшчына сучасная // Чароўны край – Пастаўшчына : вучэбны дапаможнік па курсе «Паставызнаўства» / І. М. Пракаповіч. – 2–е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Ковчег, 2014. – С. 308–309.
4. Пашкевіч, Т. Спрацавалі з плюсам / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 16 янв. – С. 2.
5. Поставский район / ред.: Л.М. Драбович [и др.]. – Минск : БЕЛТА, 2006. – 21 с.
6. Предстоит сделать еще больше // Пастаўскі край. – 2018. – 10 студз. – С. 2–3.
7. Чаплинская, Г. Н. Поставский район / Г. Н. Чаплинская // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 363–365.
8. Чэпік, С. В. «Каб людзі жылі ў дабрабыце і бяспецы» / С. В. Чэпік ; гутарыла Т. Пашкевіч // Пастаўскі край. – 2017. – 30 верас. – С. 2.
СПАСЫЛКІ
1. Промышленность. Поставский районный исполнительный комитет
2. Сельское хозяйство. Поставский районный исполнительный комитет