Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага. Полацкі раён, г. Полацк

 

Сучасная назва Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага
Дата заснавання 1994
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Сайт http://simeon.polotsk.museum.by/

 

У адным з будынкаў былой брацкай школы Богаяўленскага манастыра, сярод зал Музея беларускага кнігадрукавання, размясціўся яшчэ адзін з музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведнікаМузей-бібліятэка Сімяона Полацкага. Ён аформлены ў стылі заходнееўрапейскай бібліятэкі XVII–ХVІІІ стст. – двухузроўневае размяшчэнне кніжных шафаў, бюсты вучоных і філосафаў, чытальная зала і пасярэдзіне – глобус (самы вялікі ў Беларусі).

Музей быў адкрыты 25 сакавіка 1994 года. Экспазіцыйная плошча – 134,5 м2. Экспануецца 145 музейных прадметаў.

Значная ўвага ў экспазіцыі надаецца педагагічнай, літаратурнай і выдавецкай дзейнасці Сімяона Полацкага, тым больш што ў музейных вітрынах знаходзяцца арыгіналы кніг Сімяона: «Вячэра душэўная» (Масква, 1683), «Тэстамент» (Масква, 1680), «Жазло праўлення» (Масква, 1753). Маюцца ў музеі і іншыя старадрукі: Лазар Барановіч «Меч духоўны» (Кіеў,1666), Іаан Златавуст «Гутаркі на дзеянні апостальскія» (Кіеў, 1624), «Брашно духоўнае» (Іверскі манастыр, 1666), факсімільныя копіі рукапісаў, вершаў, драматычных твораў Сімяона Полацкага. Тут жа прадстаўлены праект вышэйшай навучальнай установы, якую марыў стварыць асветнік. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены зборнікі пропаведзяў. Гэта біблейскія псалмы, перакладзеныя на вершы. Праз 7 гадоў пасля смерці Сімяона прыдворны кампазітар паклаў тыя вершы на музыку, і па сённяшні дзень яны выконваюцца як музычныя творы. У музеі-бібліятэцы маецца дыск з запісам псалмоў.

Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага наведваюць шматлікія турысты: за год тут праходзіць каля тысячы экскурсій. Таксама праводзяцца міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі даследчыкаў спадчыны слыннага палачаніна. У асноўным, чытачамі бібліятэкі з'яўляюцца супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Але прыходзяць і студэнты, якія пішуць курсавыя ці дыпломныя работы, і школьнікі, якія вывучаюць спецыяльны курс «Полацказнаўства».

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Ніжне-Пакроўская, д. 22.

 

 

Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага. г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://belhot.byМузей-бібліятэка Сімяона Полацкага. г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://ekskursii.byМузей-бібліятэка Сімяона Полацкага. г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://ekskursii.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага = Музей-библиотека Симеона-Полоцкого = Museum-Library of Simeon of Polotsk // Музеі Полацка = Музеи Полоцка = Polotsk Museums / аўт. тэксту і ўклад. Т. А. Джумантаева ; фота І. У. Супранёнак ; пер. на англ. мову Н. А. Далжонак. – Мінск : Беларусь, 2015. – С. 101–112.

2. Песіна, І. Я. Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага / І. Я. Песіна // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 866.

3. Сопікава, В. «Палачанін існасцю сваёю» / В. Сопікава // Краязнаўчая газета. – 2015. – № 4 (студз.). – С. 4.

4. Тулупава, І. Бібліятэку завяшчаў Радзіме / І. Тулупава // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 15 студз. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Музей-библиотека Симеона Полоцкого