Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Бешанковіцкі раён

 

Вядучая роля ў эканоміцы Бешанковіцкага раёна належыць аграпрамысловаму комплексу. Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў у гаспадарках раёна складае 47,6 тыс. га, з якіх ралля 28,6 тыс. га і 21,9 тыс. га – лугавыя ўгоддзі. У структуры пасяўных плошчаў на збожжавыя і зернебабовыя культуры прыходзіцца 52 %, рапс – 15 %, лён – 5 %, бульбу – 1 %, гародніну – 0,1 %. У 2009 годзе валавы збор збожжавых і зернебабовых склаў 45 тыс. тон (ураджайнасць 28,6 ц/га), бульбы – 3 тыс. тон (119 ц/га), агародніны – 325 тыс. тон (99 ц/га), ільновалакна – 436 тыс. тон (5,3 ц/га), рапсу – 3,6 тыс. тон (12,1 ц/га), пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна 17 тыс. галоў, у тым ліку кароў 6 тыс. галоў, коней 282 галавы, птушак 142,5 тыс. галоў.

Аграрны комплекс раёна складаецца з 7 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў: ААТ «Бешанковічы Аграсэрвіс», ЗАТ «АСБ-Агра Наватар», ДП «ДраздыАгра», ДП «ПалітаддзелецАгра», УП «Вядзерава», ДП «ПлісыАгра», СУП «Свіціна-ВМК» і 12 сялянска-фермерскіх гаспадарак, якія спецыялізуюцца на вытворчасці мяса, малака і збожжавых. Таксама ў раёне дзейнічае ТАА «Бешанковічы Аграпрадукт», якое займаецца вытворчасцю кармоў для сельскагаспадарчай жывёлы. У развіцці аграпрамысловага комплексу раёна стаўка робіцца на развядзенне высокапрадукцыйных парод жывёл, сартоў раслін, павышэнне прадукцыйнасці працы, мадэрнізацыю сельгасвытворчасці, умацаванне тэхнічнага патэнцыялу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Прамысловы комплекс раёна прадстаўлены 6 прадпрыемствамі: Бешанковіцкі каапнарыхтпрам, Бешанковіцкі льнозавод, Белкатламаш, Ланатэкс, БелльКо, Бешанковіцкі лясгас. Прадпрыемствы спецыялізуюцца на выпуску швейных і шорных вырабаў, ільновалакна, ворсавага трыкатажнага палатна і вырабаў з яго, вытворчасці каўбасных, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Працуюць КУСП «Бешанковіцкая ПМК-41» і камунальнае рамонтна-будаўнічае УП «Бешанковіцкі рамонтнік», УП «Бешанковіцкае ПМС».

Будаўніцтвам, рамонтам і абслугоўваннем дарог заняты філіял Бешанковіцкага ДРБУ-110 КУП «Віцебскаблдарбуд», майстэрскі ўчастак Віцебскага ДРБУ-52. Функцыянуюць філіял АСБ «Беларусбанк», аддзяленне ААТ «Белаграпрамбанк». Працуюць раённыя вузлы сувязі (гарадскі і 23 сельскія тэлефонныя станцыі) і паштовай сувязі (21 аддзяленне). На тэрыторыі раёна дзейнічаюць сеткі «МТС» і «Velcom». Бытавое абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўляе КУП «Бешанковіцкі КБА», у складзе якога Дом быту і 9 сельскіх комплексных прыёмных пунктаў. Маюцца швейны цэх, цэх па начосе воўны, майстэрня па рамонту абутку і інш. Камунальныя паслугі насельніцтву аказвае ўнітарнае кааператыўнае прадпрыемства камунальнай гаспадаркі «Бешанковіцкі камунальнік», УП «Бешанковіцкі водаканал».

Стацыянарная гандлёвая сетка прадстаўлена 103 прадпрыемствамі, з іх 64 спажывецкія кааперацыі, 4 гандлёвыя прадпрыемствы розных ведамстваў, 38 гандлёвых аб'ектаў і 10 крам індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама 27 прадпрыемстваў грамадскага харчавання.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ананич, О. Бешенковичский район: развитие на фоне бюджетных трудностей / О. Ананич // Финансы, учет, аудит. – 2010. – № 1. – С.13–16.

2. Журко, Н. О районном бюджете на 2010 год / Н. Журко // Зара (Бешанковічы). – 2010. – 15 крас. – С. 3.

3. Красиков, В. И. На пути к новым достижениям / В. И. Красиков // Зара (Бешанковiчы). – 2007. – 3 крас. – С. 2.

4. Красиков, В. И. Новые предприятия – новые рабочие места / В. И. Красиков // Зара (Бешанковічы). – 2008. – 21 лістап. – С. 2.

5. Окуневич, С. Г. «Новые производства, инвестиции, кадры – наши приоритеты» / С. Г. Окуневич ; беседовала С. Залесская // Белорусская нива. – 2013. – 29 окт. – С. 3.

6. Павловская, Л. Жить в деревне становится престижно / Л. Павловская // Зара (Бешанковічы). – 2008. – 4 лістап. – С. 3.

7. Пеньковский, Л. К. Леонид Пеньковский, председатель Бешенковичского райисполкома: «Идем по жизни, не замедляя шаг...» / Л. К. Пеньковский ; беседовали: П. Кавунов, Н. Чалей // Белорусская нива. – 2013. – 24 мая. – С. 11.

8. Поджарая, Л. Чтоб выполнить намеченное на текущий год / Л. Поджарая // Зара (Бешанковічы). – 2013. – 7 сак. – С. 5.

9. Полгода позади. Чего достигли // Зара (Бешанковiчы). – 2006. – 11 жн. – С. 6.

10. Программа социально-экономического развития городского поселка Бешенковичи на 2006–2010 годы // Зара (Бешанковічы). – 2007. – 27 лют. – С. 1–8.

11. Сельское хозяйство, торговля, общественное питание и бытовое обслуживание, транспорт и связь // Бешенковичский район : [буклет] / Отдел идеологической работы Бешенковичского района. – Витебск : Витебская областная типорграфия, 2005. – С. 4–6, 9.