Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Азёры. Аршанскі раён

 

Тэрыторыя Аршанскага раёна не вызначаецца багаццем азёр. Усе азёры змешчаны ў паўночнай частцы раёна. Самымі буйнымі з'яўляецца Дзевінскае і Арэхаўскае. Маленькія азёры Кураўшчына, Кузьміно, Карэсіна, Перавалочна (Перавалачна), Белае, Чырвонае Вочка, Млычына з'яўляюцца водапрыёмнікамі і добра дрэнажуюць прылягаючыя тэрыторыі. Усе азёры, акрамя возера Дзевінскае, адносяцца да басейна р. Лучоса (басейн р. Заходняя Дзвіна), размешчаны ў басейне р. Аршыца (басейн р. Днепр) і маюць мясцовае значэнне. Яны забяспечваюць насельніцтва рыбай, вадой, а таксама з'яўляюцца зонамі адпачынку.

Большасць азёраў Аршаншчыны ўтварылася з дапамогай ледавікоў: адступаючы, яны раставалі і запаўнялі заглыбленні вадой. Аднак ёсць і невялікія вадасховішчы і сажалкі, створаныя чалавекам. Гэта Марозаўскае вадасховішча саўгаса «Бабінічы». А таксама сажалкі ў вёсках Міцькаўшчына, Зубрэвічы, Юрцава, кар'ер ля вёскі Гадавічы.

Вада ў азёры паступае за кошт ападкаў, сцёку з рэк і ручаёў і падземных вод. Ва ўсіх аршанскіх азёрах прысутнічае водная расліннасць: лілеі, белыя гарлачыкі, рагаліснікі. У азёрах водзяцца карасі, плотка, у некаторыя запушчаны каштоўныя пароды рыб.

Белае – возера ў Аршанскім раёне. Знаходзіцца за 22,5 км на паўнач ад г. Оршы і за 2,5 км на паўночны захад ад в. Вялікае Бабіна. Плошча воднай паверхні складае менш за 0,1 км2.

Карэсіна – возера ў Аршанскім раёне. Плошча 0,1 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. Размешчана ў басейне р. Аршыца, за 24 км на поўнач ад г. Оршы, за 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Клюкаўка. Схілы катлавіны вышынёй 4–6 м, пад лесам і хмызняком, на поўдзень і паўночны ўсход часткова разараныя.

Чырвонае Вочка – знаходзіцца за 23 км на поўнач ад г. Орша і за 3 км на паўночны ўсход ад в. Вялікае Бабіна. Плошча воднай паверхні менш за 0,1 км2.

Кузьміно – возера ў Аршанскім раёне. Плошча 0,2 км2. Найбольшая глыбіня 2,2 м. Даўжыня 0,57 км. Найбольшая шырыня 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Аб'ём вады 0,26 млн. м3. Знаходзіцца ў басейне р. Аршыца, за 24км на поўнач ад г. Оршы, за 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Клюкаўка. Схілы катлавіны вышынёй 2–5 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Праз возера цячэ р. Чорная.

Кураўшчына – возера ў Аршанскім раёне. Плошча 0,21 км2. Найбольшая глыбіня 1 м. Даўжыня 2,13 км. Найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 2,31 км. Аб'ём вады 0,14 млн. м3. Плошча водазбору 4 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Аршыца, за 17 км на поўнач ад Оршы, каля в. Стайкі. Створана плацінай на невялікім ручаі ў пачатку 20 ст. Схілы катлавіны вышынёй 2–5 м, пераважна разараныя. Берагі вышынёй да 0,2 м, месцамі зліваюцца са схіламі, у паўднёвым заліве сплавінныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае па ўсёй плошчы пераважна падводнай расліннасцю, паўднёвая частка возера выслана сплавінай. З возера выцякае ручай у р. Міронаўка.

Перавалочна (Перавалачна) – возера ў Аршанскім раёне. Плошча 0,13 км2. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,42 км. Знаходзіцца ў басейне р. Аршыца, за 24 км на паўднёвы захад ад в. Лісоўскія. Схілы катлавіны вышынёй 2–3 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагі нізкія.

 

Аршанскі раён. Возера Чырвонае Вочка. Фотаздымак з сайта https://veloby.net/Аршанскі раён. Возера Кузьміно. Фотаздымак з сайта http://touristup.com/Аршанскі раён. Возера Белае. Фотаздымак з сайта http://forum.poehali.net/

 

У раёне збудавана некалькі гідрамеліярацыйных каналаў:

гідрамеліярацыйны канал К-1 з'яўляецца левым прытокам р. Хатынь. Даўжыня канала – 5 км. Пачынаецца канал у 2 км на ўсход ад в. Ставры, упадае ў р. Хатынь у 1,8 км на паўночны захад ад в. Барадуліна;

гідрамеліярацыйны канал В з'яўляецца левым прытокам р. Заолінка. Даўжыня канала – 6,5 км. Пачынаецца канал у в. Буда, упадае ў р. Заолінка у 1,5 км. на паўднёвы ўсход ад г. п. Арэхаўск;

гідрамеліярацыйны канал В-1 з'яўляецца левым прытокам р. Выдрыца. Даўжыня канала – 5,3 км. Пачынаецца канал у 2 км на паўдневы ўсход ад в. Рагозіна, упадае ў р. Выдрыца ў 1,5 км на захад ад г. п. Арэхаўск;

гідрамеліярацыйны канал без назвы ўпадае ў воз. Арэхаўскае з паўночнага ўсходу ў 1 км на паўночны захад ад г. п. Арэхаўск. Пачынаецца канал у 1 км на поўдзень ад в. Рамальдава. Даўжыня канала – 8,5 км.

У Аршанскім раёне знаходзяцца 62 балоты, якія займаюць плошчу 4,2 тыс. га. Яны адносяцца да Гарадоцка-Чашніцкага і Аршанска-Мсціслаўскага тарфяных раёнаў. Найбольш буйныя тарфяныя масівы: Вусце, Панізоўе, Балбасава, Дзевінскі мох. У балотах фармуюцца адмысловыя балотныя воды, як іх яшчэ называюць, тарфяныя воды.

У раёне пераважаюць нізінныя балоты. Плошча іх складае 3,8 тыс. га. Харчаванне іх адбываецца за кошт грунтовых вод. На балотах растуць папараць, мох, чарот, асот, чорная алешына і г. д.

Верхавыя балоты займаюць 364 га. Харчаванне іх адбываецца за кошт атмасферных ападкаў. На іх растуць сфагнум, зязюлін лён, балотны мірт, верас, журавіны і іншыя расліны.

Ёсць у раёне і пераходныя балоты, якія займаюць плошчу 28 га.

З жывёльнага свету на балотах сустракаюцца наступныя віды балотных птушак: на нізінных балотах – вялікі вераценнік, вялікі балотны мышалоў, дупель; на верхавых – сава вялікая, кулон сярэдні і іншыя птушкі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Жуковский, В. В. Внутренние воды / В. В. Жуковский // Оршеведение : производственно-практическое издание / В. В. Жуковский. – Орша : Оршанская типография, 2008. – С. 25–30.

2. Калинин, М. Ю. Водные ресурсы. Гидрография / М. Ю. Калинин // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : Белсэнс, 2008. – С. 70–77.

3. Каресино // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 213.

4. Карэсіна // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 222.

5. Крапівенка // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 230.

6. Крапивенка // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 231.

7. Кузьміно // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 239.

8. Кузьмино // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 238.

9. Кураўшчына // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 240–241.

10. Куровщина // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 240.

11. Перавалочна, Перавалачна // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 326.

12. Переволочно, Перевалочно // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол:. Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 351.