Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Палацы, сядзібы, паркі. Талачынскі раён

Значную і амаль цалкам згубленую частку архітэктурнай спадчыны Талачынскага раёна прадстаўляюць былыя шматлікія дваранскія сядзібы з маляўнічымі паркамі, гаспадарчымі і вытворчымі пабудовамі.

Каля в. Галошава захаваліся рэшткі сядзібы Цюндзявіцкіх канца ХІХ – пачатку ХХ стст., якая ўключае панскі дом, гаспадарчыя пабудовы і пейзажны парк.

У канцы ХІХ ст. у паўднёва-заходняй частцы Талачына быў створаны сядзібны комплекс «Юзафполле», ад якога захаваліся значныя пасадкі пейзажнага парку, невялікая сажалка, гаспадарчая пабудова (маслабойня) з чырвонай цэглы.

У сядзібе Замойскіх другой паловы ХІХ ст. у в. Рацава знаходзіліся панскі дом, службовы флігель, стайня, кузня і асобныя паркавыя карціны. На сённяшні дзень захавалася частка сядзібнага парку.

Побач з в. Забайкал размешчана былая сядзіба Гардзялкоўскіх, якая ўключала дом, службовыя і гаспадарчыя пабудовы. Ад сядзібы захаваўся парк, размешчаны на ўзвышшы.

Непадалёку ад в. Равуча ў фальварку Халяпінка знаходзіўся радавы маёнтак Хамянтоўскіх. Ад сядзібы ў зруйнаваным стане захавалася капліца-пахавальня, пабудаваная ў 1882 годзе з чырвонай цэглы ў псеўдарускім стылі.

У в. Лесіна маюцца рэшткі сядзібы Рэнгартанаў: руіны капліцы-пахавальні, старадаўнія свіран і лядоўня. 

Руіны старой памешчыцкай пабудовы канца ХІХ – пачатку ХХ стст. захаваліся ў в. Нізкі Гарадзец. Мясцовая назва – «Белы дом».

 

Гаспадарчая пабудова (маслабойня) сядзібнага комплекса «Юзафполле». Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСядзіба Замойскіх другой паловы ХІХ ст. у в. Рацава. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бірукоў, В. Белы дом / В. Бірукоў, Л. Спаткай // Наша Талачыншчына. – 2009. – 1 жн. – С. 3.

2. Габрусь, Т. В. Историко-архитектурная панорама Друцко-Толочинского региона / Т. В. Габрусь // Друцк / О. Н. Левко [и др.] ; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – С. 535–545. – (Древнейшие города Беларуси).

3. Кулагін, А. М. З архітэктурнага мінулага / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 43–45.