Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Асвета. Шумілінскі раён

Сетка ўстаноў адукацыі Шумілінскага раёна прадстаўлена 29 установамі. З іх: сярэднія школы – 5, базавыя школы – 1, пачатковыя школы – 1, гімназіі-інтэрнаты – 1, вучэбна-педагагічныя комплексы «яслі-сад–базавая школа» – 3, вучэбна-педагагічныя комплексы «яслі-сад–пачатковая школа» – 2, дашкольныя ўстановы – 12, а таксама ўстановы спецыяльнай адукацыі і пазашкольнага навучання і выхавання: Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, раённы Цэнтр дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічны Цэнтр.

У раёне дзейнічаюць установы для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Наладжана работа па ранняй псіхолага-педагагічнай карэкцыі.

У некаторых дзіцячых садах г. п. Шуміліна і Шумілінскага раёна працуюць групы кароткачасовага знаходжання, «мацярынскія школы», дзяжурныя групы, групы выхаднога дня і іншыя.

Сістэма спецыяльнай адукацыі развіваецца праз аптымізацыю сеткі класаў інтэграванага навучання, удасканаленне сістэмы выяўлення і ўліку асоб з АПФР, павышэнне якасці адукацыйных паслуг.

Прыярытэтным напрамкам выхаваўчай работы ў раёне застаецца патрыятычнае выхаванне. Вучні актыўна ўдзельнічаюць у шматлікіх акцыях і мерапрыемствах, даглядаюць воінскія пахаванні, дапамагаюць ветэранам вайны і працы. Актыўна дзейнічаюць у школах пярвічныя арганізацыі БРСМ, піянерская арганізацыя, цімураўскі і валанцёрскі рух.

ДУА «Шумілінская дзіцячая школа мастацтваў» і ДУА «Обальская дзіцячая школа мастацтваў» далучаюць вучняў да выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Агульная сярэдняя адукацыя

arrow ДУА «Амбросавіцкая яслі-сад–базавая школа Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Башнеўская базавая школа Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Кардонская сярэдняя школа Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Мікіціхская сярэдняя школа Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Мішкавіцкая яслі-сад–пачатковая школа Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Мішневіцкая яслі-сад–базавая школа імя Героя Савецкага Саюза А. С. Расказава Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Навікоўская пачатковая школа Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Обальская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Слабодская яслі-сад–базавая школа Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна»;

arrow ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна»;

arrow ДУА «Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат».

Дашкольная адукацыя

arrow ДУА «Шумілінскі яслі-сад № 1»;

arrow ДУА «Шумілінскі яслі-сад № 2»;

arrow ДУА «Шумілінскі яслі-сад № 3»;

arrow ДУА «Шумілінскі яслі-сад № 4»;

arrow ДУА «Башнеўскі яслі-сад Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Дабейскі яслі-сад Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Крывасельскі яслі-сад Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Мікалаеўскі яслі-сад Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Мікіціхскі яслі-сад Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Обальскі яслі-сад Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Светласельскі яслі-сад Шумілінскага раёна»;

arrow ДУА «Язвінскі яслі-сад Шумілінскага раёна».

Пазашкольная адукацыя

arrow ДУДА «Шумілінскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі».

Сацыяльна-педагагічныя ўстановы

arrow ДУА «Шумілінскі раённы сацыяльна-педагагічны Цэнтр».

Спецыяльная адукацыя

arrow ДУСА «Шумілінскі раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».

ЛІТАРАТУРА

1. Адукацыя // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 127–129.

2. Ермалаеў, С. Ад прафесіяналізму педагогаў да якасці адукацыі / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 4 верас. – С. 3.

3. Ермалаеў, С. Развіццё сістэмы адукацыі: даступнасць, якасць, эфектыўнасць / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 30 жн. – С. 1, 3.

4. Ермалаеў, С. Стратэгічныя задачы – эфектыўныя рашэнні / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 3 верас. – С. 3.

5. Карпушэнка, А. Ёсць перспектывы і магчымасці развіцця / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 27 сак. – С. 1–2.

6. Мянькова, В. В. У штодзённай карпатлівай працы з кожным дзіцем і яго бацькамі / В. В. Мянькова ; гутарыла В. Дубоўская // Настаўніцкая газета. – 2017. – 11 лют. – С. 5.

7. О послевоенных школах // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / рекол.: И. П. Шамякин [и др] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 487.

8. Пятрова, А. «Апусцела поле, толькі людна ў школе, зазвінеў ізноў званок – пачынаецца урок» / А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 18 жн. – С. 1, 4–5.

9. Развіццё адукацыі // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 55–57.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Мікіціхінская сярэдняя школа Шумілінскага раёна 

arrow Учреждения образования района 

arrow Шумілінскі раён ў XIX – пачатку XX стагоддзя. Школы: царкоўныя, народныя, рамесныя