Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Наваполацк – найбуйнейшы прамысловы і бюджэтаўтваральны рэгіён вобласці. Аснову прамысловай вытворчасці складаюць вытворчасць нафтапрадуктаў, хімічная вытворчасць, вытворчасць мінеральных прадуктаў, тэкстыльная і швейная вытворчасць. Развітая таксама дрэваапрацоўчая, харчовая прамысловасць, выдавецкая дзейнасць, вытворчасць металавырабаў, машын і абсталявання.

Найбольш буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі з'яўляюцца: ААТ «Нафтан», завод «Палімір» ААТ «Нафтан», філіял «Наваполацкжалезабетон» ААТ «Крычаўцэментшыфер», ААТ «Вымяральнік», Наваполацкі хлебазавод, СТАА «ЛЛК-НАФТАН», ВП «Юджэн», СП ЗАТ «Интерфорест», ТАА «ЛюВеро».

Вызначальным у прамысловым комплексе з'яўляецца прадпрыемства паліўнай прамысловасці ААТ «Нафтан», якое займае 97% у агульным аб'ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі па горадзе.

У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці прамысловымі прадпрыемствамі горада праводзіцца работа па аднаўленню асартыменту выпускаемай прадукцыі. Інавацыйная прадукцыя выпускаецца на наступных прадпрыемствах: ААТ «Нафтан», СТАА «ЛЛК-Нафтан», ААТ «Вымяральнік», філіял «Наваполацкжалезабетон» ААТ «Крычаўцэментшыфер», КПУП «Наваполацкая друкарня».

У экспартна-імпартных аперацыях задзейнічаны каля 110 суб'ектаў гаспадарання, экспартуецца больш за 180 найменняў прадукцыі. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі горада з'яўляюцца Расійская Федэрацыя (29,5% ад усяго аб'ёму экспарту), Вялікабрытанія (16,7%), Украіна (11,5%), Нідэрланды (9,4%), Турцыя (6,1%), Літва (3,4%), Іран (2,9%), Калумбія (2,5%), Латвія (2,4%), Сінгапур (2,3%), ААЭ (1,8%), Эстонія ( 1,2%), Польшча (1,1%), Індыя (1,1%), Пакістан (1,0%). Сярод новых перспектыўных рынкаў збыту – Іран, Іспанія, Карэя, ААЭ, Сірыя, Сінгапур, Судан, Турцыя.

Важкі ўклад у эканоміку горада ўносяць прадпрыемствы недзяржаўных формаў уласнасці. На тэрыторыі горада працуе больш за 577 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. Напрамкі іх дзейнасці разнастайныя: прамысловасць, будаўніцтва, аптовы і рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, аказанне паслуг насельніцтву.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Банщикова, О. Лучшие товары Беларуси – из Новополоцка / О. Банщикова // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 8 апр. – С. 1.

2. Васильева, Г. Впереди – напряженная работа / Г. Васильева // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 2 студз. – С. 2.

3. Владимиров, П. Задействовать весь потенциал города / П. Владимиров // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 15 февр. – С. 3.

4. Владимиров, П. О самом главном / П. Владимиров // Новополоцк сегодня. – 2014. – 29 июля. – С. 2.

5. В трудах хорошеет родной Новополоцк // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 31 сак. – С. 4–5.