Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Культавая архітэктура. Ушацкі раён

У старажытнай архітэктуры Ушаччыны было многа касцёлаў і цэркваў. У першай палове XX ст. большасць храмаў, як праваслаўных, так і каталіцкіх, у выніку барацьбы з рэлігіяй была знішчана. Да Вялікай Айчыннай вайны толькі адна царква дзейнічала ва Ушачах. Пасля вайны на Ушаччыне не было ніводнага дзеючага храма. Толькі ў пачатку 90-х гадоў пачалося адраджэнне рэлігійнай дзейнасці ў краі.

Лёс Ушаччыны цесна звязаны з праваслаўем. Архітэктура яе цэркваў адлюстроўвае духоўныя каштоўнасці многіх пакаленняў праваслаўнага насельніцтва краю. Хрысціянская царква – стваральніца вялізнай самабытнай мастацкай культуры, сродкамі архітэктуры і іканапісу яна ўвасобіла ўсю моц свайго веравызнання і сваёй гісторыі.

Прыхільнасць да так званага руска-візантыйскага стылю ў праваслаўным царкоўным будаўніцтве з яго цыбулепадобнымі купаламі і макаўкамі-свечкамі, спічастымі шатрамі званіц, дэкаратыўнай узорыстасцю была прадвызначана і афіцыйным на той час агульнарасійскім будаўнічым статутам.

Пераважным універсальным матэрыялам на працягу стагоддзяў царкоўнага будаўніцтва на багатай лесам Ушаччыне было дрэва (драўлянае дойлідства). Дрэва (у асноўным хваёвы кругляк) было найбольш даступным і простым у апрацоўцы. Менавіта ў драўляным дойлідстве народныя майстры ўвасобілі архітэктурна-мастацкія традыцыі і эстэтыку народа, адлюстравалі яго дэмакратычную будаўнічую культуру, вызначылі шляхі яе развіцця. Помнікамі архітэктуры Ушацкага раёна з'яўляюцца:

ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРАМЫ

arrow царква ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы (аг. Арэхаўна).

КАТАЛІЦКІЯ ХРАМЫ

arrow касцёл святога Лаўрэнція (г. п. Ушачы).

Некаторыя цэрквы і касцёлы не захаваліся да нашага часу і з'яўляюцца страчанай спадчынай Ушацкага раёна. Усе гэтыя культавыя пабудовы былі страчаны ў розныя часы і па розных прычынах і зараз знаходзяцца ў зруйнаваным або паўзруйнаваным стане. Неад'емнай часткай гісторыі з'яўляюцца: царква святых апосталаў Пятра і Паўла ў аг. Кублічы; Свята-Пакроўская царква ў в. Усвіца; царква ў в. Мосар; царква ў гонар Праабражэння Гасподняга ў в. Усая; царква ў гонар святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца ў в. Апанаскавічы; царква ў гонар святога Духа ў в. Апанаскавічы; царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Кублічы; царква ў імя святога прарока Іліі ў в. Цётча; царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Завячэлле; а таксама касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Рукшаніцы; касцёл Благавешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Кублічы; касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардзінцаў у в. Селішча; кляштар базыльян у г. п. Ушачы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кулагін, А. М. З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Архітэктурная спадчына Ушаччыны / А. М. Кулагін // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 559–566.

2. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – 488 с. : іл.

3. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – 656 с. : іл.

4. Макович, Д. М. Православные церкви Ушаччины XIX века на примере Мосарской Свято-Благовещенской и Завечельской Свято-Николаевской церквей / Д. М. Макович // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / редкол.: Д. Н. Лазовский [и др.] – Новополоцк : Полоцкий государственный университет, 2008. – Вып. 28 : Гуманитарные науки : история, философия, религиоведение, политология и социология, психология и педагогика, физкультура и спорт – С. 31–32.

5. Мізярская, Н. Каталіцкі касцёл на Віцебшчыне ў часы атэізму / Н. Мізярска // Каталіцкі веснік. – 2017. – № 12 (снеж.). – С. 6.

6. Навагродская, І. Роздум ля сцен старога храма / І. Навагродская // Патрыёт (Ушычы). – 2001. – 24 сак. – С. 2.

7. Ушачский район // Духовное наследие Витебщины. Туристические дороги к местам земным и сакральным : справочник-путеводитель / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2015. – С. 80–82.

8. Ушачский район : регион-тур / подгот. Е. Телятко // Витебские вести. – 2016. – 15 окт. – С. 8–9.

9. Салтук, А. І малітва пачуецца ў ім / А. Салтук // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 23 кастр. – С. 6.

10. Славіліся цудатворнымі іконамі // Патрыёт (Ушачы). – 2005. – 10 жн. – С. 3.

11. Третьяк, И. По страницам архивных документов / И. Третьяк // Патрыёт (Ушачы). – 2006. – 15 лістап. – С. 3.