Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі археалогіі. Віцебск, г.

 

Тэрыторыя гістарычнага цэнтра г. Віцебска першапачаткова фарміравалася як сістэма трох замкаў: Верхняга, Ніжняга і Узгорскага. Да замкаў далучаліся слабоды. З поўначы Узгорскага замка знаходзілася Узгорская слабада. 3 усходу Ніжняга замка – Задунаўская слабада. 3 поўдня Ніжняга замка – Заручаўская слабада. Унікальны архіўны дакумент «Чарцёж месца Віцебска 1664 года» паказвае асаблівасці планіроўкі замкаў, іх забудовы, канструкцыі замкавых умацаванняў, жылыя, грамадскія і культавыя будынкі. Кожны з трох віцебскіх замкаў уяўляў замкнёную планіровачную структуру са сваім кампазіцыйным цэнтрам.

Першае пасяленне чалавека на тэрыторыі сучаснага Віцебска можна аднесці да эпохі каменнага веку. Яно размяшчалася ўздоўж левага берага р. Віцьба, недалёка ад вусця, на тэрыторыі колішняга Верхняга замка. Падчас археалагічных раскопак тут знойдзены каменная сякера тыпу «пальштаб» з закраінамі і каменная сякера са свідраванай адтулінай, а таксама ножападобныя крамянёвыя пласціны – рэшткі крэмнеапрацоўчай вытворчасці. Гэтыя матэрыялы адносяцца да неаліту або ранняга перыяду бронзавага веку. Каменныя сякеры знойдзены і на тэрыторыі колішняга Дольнага замка, але ў больш позні час (ХІІ–ХІІІ стст.). Іх выкарыстоўвалі ў якасці засцярэгаў ад Перуна (або пажараў) пры будаванні жытла.

У раннім жалезным веку рэльеф Віцебска ўяўляў сабой некалькі ўзвышшаў, якія знаходзіліся ў забалочанай даліне Віцьбы. На адным з такіх узвышшаў на левым беразе Віцьбы, за 100–150 м ад яе вусця, узнікла гарадзішча ранняга жалезнага веку так званай днепра-дзвінскай археалагічнай культуры. У пісьмовых крыніцах ХVІ ст. гэтая гара з-за стромкасці схілаў вядома пад назвай Ламіха (пазней Замкавая гара). Гарадзішча ўяўляла сабой гару ў выглядзе ўсечанай піраміды з роўнай пляцоўкай зверху. Памеры пляцоўкі 60х130 м (0,7 га). У 1928 годзе вядомы беларускі археолаг А. М. Ляўданскі даследаваў культурны пласт паселішча. У культурным пласце, таўшчыня якога дасягала 1 м, знойдзены рэшткі ляпнога посуду культуры штрыхаванай керамікі і тыпу сярэдняга пласта Тушамлі, ткацкі грузік.

У Дзяржаўным археалагічным музеі ў Варшаве захоўваецца бронзавая ручка скіфскага мяча, якая была знойдзена ў Віцебску на гарадзішчы. Гэта яшчэ адзін доказ, што на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Віцебска існавала паселішча ранняга жалезнага веку (не пазней III ст. н. э.).

У VІ–VIII стст. на Замкавай гары і на Дзвінскім узвышшы, якое размешчана на левым беразе Заходняй Дзвіны, паміж вусцем р. Віцьба і Пілатавым ручаём існуюць паселішчы носьбітаў культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны. Ад гэтай пары знойдзены фрагменты посуду, гліняныя грузікі, праселкі.

На паўночнай ускраіне Віцебска за 3 км ад Ніжняга замка (за 1 км ад левага берага Заходняй Дзвіны) у мясцовасці Пескавацік, каля сучасных Мазурынскіх могілак, ёсць невялікае гарадзішча. 3 паўднёвага і ўсходняга бакоў яно акружана балотам. Некалі тут было возера і рака. Пляцоўка гарадзішча ўтварае круг дыяметрам 35 м. Уваход на гарадзішча знаходзіцца з паўночнага боку. Вышыня гары 15 м. Амаль уся пляцоўка гарадзішча пашкоджана траншэямі. У 1972 годзе на гарадзішчы праводзіліся раскопкі. Было даследавана 16 м2 культурнага слоя. Яго таўшчыня складала 0,5–0,6 м. Пласт чорнага колеру, бедны на знаходкі. Знойдзена некалькі кавалкаў ляпной керамікі днепра-дзвінскай культуры, косці жывёлы і клык мядзведзя.

Каля гарадзішча на Замкавай гары ў Віцебску знойдзены селішчы V–VIII стст. банцараўскай археалагічнай культуры. У гэты час старыя гарадзішчы сталі выкарыстоўвацца як сховішчы. Жыццё на селішчах спынілася ў канцы VIII ст. Адначасова перасталі выкарыстоўвацца ў якасці сховішчаў гарадзішчы, якія былі побач. Толькі на селішчах каля вусця Віцьбы на тэрыторыі сучаснага Віцебска жыццё працягвалася ў IX–X стcт. Магчыма, што менавіта сюды перасялілася насельніцтва з апусцелых паселішчаў. У гэты час Віцебск пачаў ператварацца ў значны па памерах горад на Заходняй Дзвіне.

Для вывучэння гісторыі насельніцтва важнае значэнне маюць раскопкі курганных могільнікаў. У наваколлі Віцебска каля в. Лятохі ў лесе ўздоўж дарогі захаваўся могільнік, які налічвае 14 курганоў вышынёй 1,5–2,5 м, дыяметрам 12–14 м. Адзін курган валападобны, мае даўжыню 70 м, шырыню 8–9 м. Каля асновы насыпу захаваліся глыбокія вузкія раўкі. Адсюль бралі грунт для насыпання кургана. У 1923 годзе 2 курганы каля в. Лятохі даследаваў А. К. Супінскі. Выяўлены рэшткі напалавіну спаленага нябожчыка. У 1965 і 1972 гг. былі даследаваны яшчэ 3 курганы. Адзін з іх быў пусты, у другіх пад насыпам знойдзена трупаспаленне. У трэцім, падоўжаным кургане, пад насыпам было выяўлена вогнішча і ляпны гаршчок банцараўскай культуры. Гэты курган датуецца VI–VIII стcт.

Знойдзеныя падчас археалагічных раскопак у г. Віцебску і яго наваколлі артэфакты размешчаны ў археалагічнай калекцыі Віцебскага краязнаўчага музея, якая з'яўляецца найстарэйшай па часе фарміравання. Тут захоўваюцца археалагічныя знаходкі музея пры Віцебскім губернскім статыстычным камітэце, прадметы з прыватных калекцый В. Федаровіча, А. Брадоўскага і інш. Асноўныя паступленні прыпадаюць на перыяд 1950–2000-х гг. Гэта матэрыялы раскопак археолагаў Л. В. Аляксеева, Т. С. Бубенькі, Л. У. Калядзінскага, В. М. Ляўко, М. А. Ткачова, Г. В. Штыхава. Калекцыя археалогіі налічвае каля 30 тыс. адзінак захавання асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў ад эпохі мезаліту да перыяду позняга сярэдневякоўя. Сярод індывідуальных знаходак у калекцыі археалогіі вылучаюцца бронзавая падвеска V–IV стст. да н. э. з гарадзішча Баронікі, меч X ст.

Археалагічныя знаходкі даюць нам магчымасць даведацца пра паўсядзённае жыццё жыхароў г. Віцебска, іх культуру і звычаі.

 

Архіўны дакумент «Чарцёж месца Віцебска 1664 года». Фота з сайта http://www.evitebsk.com

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамова, И. Замки Витебска / И. Абрамова // Витебский курьер. – 1997. – 12 сент. – С. 3.

2. Алексеев, Л. В. К истории и топографии древнейшего Витебска / Л. В. Алексеев // Советская археология. – 1964. – № 1 (отдельный оттиск). – С. 99–111.

3. Антановіч, К. Падземны мацярык старажытнага Віцебска / К. Антановіч // Культура. – 2008. – 12–18 ліп. (№ 28) – С. 19.

4. Белоусов, А. Р. Изменение древнего рельефа застройки территории Замкового ручья и прилегающей территории / А. Р. Белоусов // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 50-годдзю знаходкі берасцяной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, Віцебск, 22–23 кастр. 2009 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, А. І. Лагунова – Мінск : Медысонт, 2010. – С. 75–81.

5. Бубенька, Т. Ювелірныя ўпрыгожанні Віцебска Х–ХІ стст. (па матэрыялах даследаванняў Ніжняга замка) / Т. Бубенька // З глыбі вякоў. Наш край : гісторыка-культуралагічны зборнік / навук. рэд. А. К. Краўцевіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1996. – Вып. 1. – С. 110–131.

6. Бубенько, Т. С. Застройка склона Замковой горы в Витебске / Т. С. Бубенько // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Л. В. Аляксеева, Віцебск, 28–29 кастр. 2010 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, Н. Ю. Шаркоўская. – Минск : Медисон, 2012. – С. 144–155.

7. Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – 408 с.

8. Витебский район // Археологичекие памятники Белоруссии: Железный век / Л. Д. Поболь. – Минск : Наука и техника, 1983. – С. 134–139.

9. Віцебск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 41–86.

10. Дашкевіч, В. Пра што расказаў круглік / В. Дашкевіч // Витебский проспект. – 2010. – 8 апр. – С. 6.

11. Драўлянае дойлідства XVІІ ст. // Архітэктура Віцебска: з гісторыі планіроўкі і забудовы горада : манаграфія / Т. І. Чарняўская ; рэд. У. А. Чантурыя. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1980. – С. 13–26.

12. З нетраў Замкавай гары / падрыхт. Л. Калядзінскі // Культура. – 2009. – 11–17 ліп. (№) 28. – С. 14.

13. Зямля нашых продкаў // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – Кн. 1. –С. 27–57.

14. Калядзінскі, Л. У. Віцебск / Л. У. Калядзінскі // Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – С. 129–131.

15. Колединский, Л. В. Витебск времен Огинских (XVII в.) / Л. В. Колединский, Т. С. Бубенько, Л. В. Хмельницкая // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 50-годдзю знаходкі берасцяной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, Віцебск, 22–23 кастр. 2009 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, А. І. Лагунова – Мінск : Медысонт, 2010. – С. 64–75.

16. Колединский, Л. В. Древний Витебск скрыт под землей / Л. В. Колединский ; беседовал А. Кутынко // Народнае слова. – 2012. – 12 ліп. – С. 10.

17. Костюкевич, А. В. Предметы импорта из цветного металла. Из новых поступлений археологического собрания Витебского областного краеведческого музея // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 150-годдзю з дня нараджэння У. Г. Краснянскага, Віцебск, 17–18 кастр. 2013 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.]. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. – С. 58–62.

18. Крупица, Н. Теплотрасса среди артефактов / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 30 мая. – С. 13.

19. Левко, О. Археологическое наследие Витебска: проблемы и перспективы его использования / О. Левко // 90 год Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею : матэрыялы навуковай канферэнцыі, Віцебск, 30–31 кастр. 2008 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, А. І. Лагунова. – Мінск : Медысонт, 2009. – С. 25–30.

20. Левко, О. Н. Витебск : монография / О. Н. Левко. – Минск : Беларуская навука, 2010. – 335 с. – (Древнейшие города Беларуси).

21. Левко, О. Н. «И в былое заглянуть...» / О. Н. Левко // Вiцебскі рабочы. – 2000. – 19 верас. – С. 2.

22. Ляўко, В. М. Віцебск / В. М. Ляўко // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя: у 2 т. / склад. Ю. У. Каласоўскі ; рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1 : А–К. – С. 168–170.

23. Мінютка, Т. Ганчарныя тэракоты Віцебска па археалагічных знаходках / перакл. Т. Мінютка // Маладосць. – 2015. – № 9. – С. 122–132.

24. Пастернак, Т. Витебск глазами археолога / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2010. – 20 мая. – С. 16.

25. Русецкий, А. В. Художественная культура Витебска с древности до 1917 года / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий ; худ. В. Г. Загородний. – Минск : БелЭн, 2001. – 287 с.

26. Соловьёва, Т. Тайны подземного Витебска / Т. Соловьёва // Витебский проспект. – 2011. – 27 окт. – С. 4.

27. Сэрца горада / падрыхт. Л. Трушчанка // Мы і час (Віцебск). – 2013. – 24 крас. – С. 3.

28. Тарасевіч, В. М. Скарб скроневых кольцаў з гарадзішча Баронікі (Віцебск) / В. М. Тарасевіч, В. М. Васільеў // Журнал Белорусского государственного университета. История = Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя = Journal of the Belarusian State University. History. – 2020. – № 3. – С. 64–71.

29. Хмяльніцкая, Л. Віцебскі царкоўна-археалагічны музей / Л. Хмяльніцкая // З глыбі вякоў. Наш край : гісторыка-культуралагічны зборнік / навук. рэд. А. К. Краўцевіч ; уклад. В. У. Шаблюк. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – Вып. 2. – С. 4–15.

30. Цішкін, І. А. Віцебскія замкі / І. А. Цішкін. – Віцебск : Абласная друкарня, 2003. – 16 с.

31. Шарковская, Н. Ю. Артефакты с Замковой горы. Из Собрания витебских музеев / Н. Ю. Шарковская // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Л. В. Аляксеева, Віцебск, 28–29 кастр. 2010 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, Н. Ю. Шаркоўская. – Минск : Медисон, 2012. – С. 155–195.

32. Шарковская, Н. Ю. Случайные находки археологического собрания ВОКМ (послевоенные поступления) / Н. Ю. Шарковская // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 50-годдзю знаходкі берасцяной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, Віцебск, 22–23 кастр. 2009 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, А. І. Лагунова – Мінск : Медысонт, 2010. – С. 81–93.

33. Якімовіч, Ю. А. Помнікі горадабудаўніцтва Віцебска / Ю. А. Якімовіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 592–596.

34. Якубовіч, І. Берасцяная пошта / І. Якубовіч // Культура. – 2009. – 29 жн.– 4 верас. (№ 35) – С. 14.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Витебский краеведческий музей. Археология