Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэлігія. Шумілінскі раён

На Шуміліншчыне пражываюць людзі розных веравызнанняў. Этнаканфесіянальнае становішча ў Шумілінскім раёне стабільнае, характарызуецца міжрэлігійным мірам і ўзаемапамяркоўнасцю ў адносінах вернікаў розных канфесій.

Асноўная рэлігія – хрысціянства.

У раёне прадстаўлены 3 рэлігійныя канфесіі, якія налічваюць 16 рэлігійных абшчын, з іх: праваслаўныя – 8, рымска-каталіцкія – 4, евангельскія хрысціян-баптыстаў – 2 («Каляды» ў г. п. Обаль; царква «Суцяшэнне» ў г. п. Шуміліна), хрысціян веры евангельскай – 1 (евангельская царква «Благадаць» ў г. п. Шуміліна), хрысціян поўнага евангелля – 1 (царква «Перамога Ісуса Хрыста» ў в. Пабеда).

Пры абшчынах функцыянуюць 6 нядзельных школ, у якіх працуюць 9 груп для дзяцей. Маюцца бібліятэкі царкоўнай літаратуры, дзейнічаюць харавыя групы сярод вернікаў.

Малітоўныя пакоі размешчаны ў бальніцах г. п. Шуміліна і г. п. Обаль.

ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРАМЫ

arrow капліца ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Сураўні;

arrow капліца ў імя святога велікамучаніка Хведара Страцілата ў в. Прыазёрная;

arrow Свята-Мікалаеўская царква ў г. п. Шуміліна;

arrow царква ў імя прападобнага Сергія Раданежскага ў в. Лескавічы;

arrow царква ў імя святога Архангела Міхаіла ў в. Крывое Сяло; 

arrow царква ў імя святога прападобнага Ануфрыя Вялікага ў г. п. Обаль;

arrow царква ў імя святога прарока Іліі ў в. Мішневічы;

arrow царква ў імя свяціцеля Мікіты, епіскапа Наўгародскага ў в. Мікіціха;

arrow царква ў імя свяшчэннамучаніка Афанасія Брэсцкага ў г. п. Шуміліна;

arrow царква ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Пабеда.

КАТАЛІЦКІЯ ХРАМЫ

arrow капліца ў в. Слабада;

arrow касцёл Маці Божай Фацімскай у г. п. Шуміліна;

arrow капліца Спаслання Святога Духа ў в. Мікалаева.

 

Сучасны будынак царквы ў імя свяціцеля Мікіты, епіскапа Наўгародскага ў в. Мікіціха. Фота з сайта http://sobory.ru Сучасны будынак капліцы ў імя святога велікамучаніка Хведара Страцілата ў в. Прыазёрная. Фота з сайта https://vitprav.byСучасны будынак капліцы ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Сураўні. Фота з сайта https://vitprav.by

ЛІТАРАТУРА

1. Ермалаеў, С. Канфесіі, храмы, святары / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 29 студз. – С. 2.

2. Зайцава, Л. У Слабадзе пабудавана капліца / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2012. – 4 верас. – С. 4.

3. Ільін, В. Малітоўныя дамы / В. Ільін // Герой працы (Шумiлiна). – 2006. – 8 снеж. – С. 5.

4. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – 488 с. : іл.

5. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – 656 с. : іл.

6. Параскевін, А. Звод апостальскіх цэркваў Шуміліншчыны / А. Параскевін // Герой працы (Шуміліна). – 2006. – 7 ліп. – С. 6 ; 11 ліп. – С. 3 ; 14 ліп. – С. 7.

7. Стаялі за веру да канца / падрыхт. С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 21 мая. – С. 4 ; 28 мая. – С. 4.

8. Чарнічэнка, Н. Цяпер царква ёсць і ў Мікіцісе / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 3 чэрв. – С. 4.

9. Шумилинское благочиние // Витебская епархия : справочник храмов, монастырей и приходов / Московский патриархат, Белорусский Экзархат. – Витебск : [Б. и.], 2017. – С. 229–239.

10. Шумилинское благочиние // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 109–114.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Шумилинское благочиние. Витебская епархия 

arrow Религия. Шумилинский районный исполнительный комитет