Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Дубровенскі раён

 Прамысловасць у раёне прадстаўлена двума асноўнымі прадпрыемствамі камунальнай уласнасці – ААТ «Дубровенскі льнозавод», УП ЖКГ «Дуброўна – Камунальнік» і 7 арганізацыямі безведамаснай падпарадкаванасці. Таксама на тэрыторыі раёна знаходзяцца: цэх па падрыхтоўцы торфу «Асінторф» філіяла «Беларуская ДРЭС», вытворчы цэх «Дубровенскі» ААТ «Аршанскі малочны камбінат», КУПП «Дубровенскі камбінат прамысловых тавараў», раённае вытворчае ўпраўленне «Дуброўнарайгаз».

Будаўніцтвам і меліярацыяй у раёне займаюцца: філіял Дубровенскае ДРБУ № 108 КУП «Віцебскаблдарбуд», будаўнічае РУП «Дубровенская ПМК-53», Дубровенскае РУП меліяратыўных сістэм «Дубровенскае ПМС».

«Аўтатранспартнае прадпрыемства № 12» філіяла ААТ «Віцебскаблаўтатранс» абслугоўвае гарадскія, прыгарадныя і міжгароднія аўтобусныя маршруты, таксама займаецца і грузавымі перавозкамі.

Па відах эканамічнай дзейнасці аб'ём прамысловай вытворчасці раёна прадстаўлены апрацоўчай прамысловасцю (62,8 %), вытворчасцю і размеркаваннем электраэнергіі, газу і вады (37,2 %).

Сельская гаспадарка раёна прадстаўлена 9 адкрытымі акцыянернымі таварыствамі і 5 камунальнымі ўнітарнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі і сельскагаспадарчым філіялам ім. Ю. Смірнова ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў». Абслугоўваннем сельскагаспадарчых арганізацый займаецца ААТ «Дубровенскі райаграсэрвіс».

Гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вытворчасці збожжа, лёну. Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае на 1 студзеня 2017 года 73485 га.

Развіццё жывёлагадоўчай галіны раёна накіравана на нарошчванне аб'ёмаў вытворчасці. Колькасць буйной рагатай жывёлы на 1 студзеня 2017 года склала 28 822 галоў.

Экспартны патэнцыял Дубровенскага раёна вызначаецца значнасцю геаграфічнага становішча, які адкрывае магчымасці ўстойлівага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі.

У цяперашні час знешнегандлёвую дзейнасць ажыццяўляюць звыш 13 арганізацый, якія здзяйсняюць экспартна-імпартныя аперацыі з контрагентамі з 16 краін свету. Прадпрыемствамі праводзіцца работа па ўмацаванні пазіцый на наяўных рынках, а таксама пошуку новых рынкаў збыту прадукцыі, якая вырабляецца.

Аснову экспарту складае льновалакно, нятканыя матэрыялы, драўніна. Геаграфія асноўных краін за гэтыя гады сфарміравалася. Асноўныя пастаўкі ажыццяўляюцца ў Расійскую Федэрацыю (54,8 %).

Гандлёвае абслугоўванне, у тым ліку грамадскае харчаванне, у раёне ажыццяўляюць 125 гандлёвых аб'ектаў, з іх – 77 аб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, 55 – спажывецкай кааперацыі, 8 – ведамаснага гандлю. У раёне функцыянуюць 4 аптэкі, гарадскі рынак. 91 сельскі населены пункт абслугоўваецца па графіку 4 аўтамагазінамі Дубровенскага райпо. На аўтадарозе М1/Е30 функцыянуе 8 аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бугаёва, Н. Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна за першае паўгоддзе 2008 года / Н. Бугаёва // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 2 жн. – С. 1, 7.

2. Добра, якасна працуем – эканоміку мацуем! // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 28 ліп. – С. 3.

3. Залесская, С. Планы у аграриев наполеоновские / С Залесская // Віцебскі рабочы. – 2010. – 9 дек. – С. 10.

4. Залесская, С. Район льном силен / С. Залесская // Віцебскі рабочы. – 2010. – 31 авг. – С. 2.

5. Залесская, С. Районы должны зарабатывать / С. Залесская // Віцебскі рабочы. – 2010. – 28 авг. – С. 2.

6. Залесская, С. Собственными руками – надежнее и краше / С. Залесская // Белорусская нива. – 2009. – 26 мая. – С. 3.

7. Как привлечь в наш город частный бизнес? / подгот. О. Шутова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 26 мая. – С. 1, 5.

8. Квір, А. Дынаміка развіцця жывёлагадоўлі за апошнія сем гадоў / А. Квір // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 6 лют. – С. 1, 3.

9. Квір, А. Дынаміка развіцця сельгасвытворчасці / А. Квір // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 26 чэрв. – С. 1–3.

10. Квір, А. Эканамічная эфектыўнасць аграрнай галіны / А. Квір // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 17 крас. – С. 6.

11. Лукашов, А. «Стабильность во всех отраслях экономики – это уверенность в нашем завтрашнем дне» / А. Лукашов // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2005. – 14 снеж. – С. 2–3.

12. Лукашов, А. И. Анатолий Лукашов: «Дубровенцам есть чем гордиться» / А. И. Лукашов ; беседовал А. Быньков // Народнае слова. – 2013. – 6 крас. – С. 4.

13. Об утверждении Программы социально-экономического развития Дубровенского района на 2011–2015 года // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2012. – 7 сак. – С. 6–8.