Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Расонскі раён

Установы культуры Расонскага раёна займаюцца захаваннем і развіццём культурнай спадчыны рэгіёна, развіццём народнай творчасці і традыцыйнай культуры, арганізацыяй культурнага вольнага часу насельніцтва, развіццём аматарскай і мастацкай творчасці, забеспячэннем свабоднага доступу да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэчных фондаў, забеспячэннем захаванасці і максімальнай даступнасці для грамадзян музейных каштоўнасцей, эстэтычным развіццём дзяцей і падлеткаў.

На тэрыторыі Расонскага раёна дзейнічаюць 27 устаноў культуры (13 устаноў клубнага тыпу, 12 бібліятэк): ДУК «Расонскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці», 8 сельскіх дамоў культуры (Гарбачэўскі, Дварышчанскі, Заборскі, Клясціцкі, Краснапольскі, Сяляўшчынскі, Сакалішчанскі, Янкавіцкі), 2 сельскія клубы-бібліятэкі (Марачкова, Галоўчыцы), УК «Музей баявой садружнасці», Расонскі Дом рамёстваў, ДУА «Расонская дзіцячая школа мастацтваў», Расонская цэнтральная раённая бібліятэка, Расонская дзіцячая раённая бібліятэка, 8 сельскіх бібліятэк (Дварышчанская, Гарбачэўская, Заборская, Клясціцкая, Краснапольская, Сяляўшчынская, Сакалішчанская, Янкавіцкая), 2 сельскія бібліятэкі-клубы (Галубова, Кавалі), аўтаклуб.

Ва ўстановах культуры працуе 79 клубных фарміраванняў (744 удзельнікі).

Сямі калектывам прысвоены званні «народны» і «ўзорны».

Сярод калектываў мастацкай самадзейнасці вызначаюцца:

народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Свяціца»;

– народны фальклорны калектыў «Крыніца» Янкавіцкага СДК (кіраўнік – Надзея Кавалёва, працуе больш за 20 гадоў, у рэпертуары – народныя святы, гулянні, абрады гадавога цыкла, святочныя вечары, вяселлі. Фірменны танец – «Джанджоха», які быў запісаны ў в. Дудчына ад Мікалая Сямёнавіча Васільева);

– народны клуб «Ветэран» ДУК «Расонскі РЦК і НТ»;

– узорны цымбальны аркестр ДУА «Расонская ДШМ»;

– узорная мастацкая студыя «Каларыт» ДУА «Расонская ДШМ»;

узорны фальклорны гурт «Нежачкі» ДУА «Расонская ДШМ»;

– народны клуб аматараў народнай песні «Вечарына» Клясціцкага СДК;

– народны клуб самадзейных паэтаў «Натхненне» ДУК «Расонскі РЦК і НТ».

Усе калектывы вядуць актыўную канцэртную дзейнасць, прымаюць удзел у раённых і абласных святах, народных гуляннях, дабрачынных акцыях і марафонах.

Па стане на 2019 год у галіне культуры працуюць 88 чалавек, якія рэалізуюць уласны творчы патэнцыял і патэнцыял розных узроставых груп насельніцтва (48 % маюць профільную адукацыю).

На Расоншчыне ва ўстановах клубнага тыпу створаны і паспяхова працуюць 78 клубных фарміраванняў (44 – дзіцячыя). Вакальна-харавыя калектывы – 27, тэатральна-драматычныя гурткі – 14, аб'яднанні дэкаратыўна-прыкладной накіраванасці (саломапляценне, вышыўка, разьба або роспіс па дрэве) – 10.

Праводзяцца шматлікія культурна-масавыя мерапрыемствы (больш за 2,5 тыс. у год): святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю П. М. Машэрава, 25-годдзю народнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля «Свяціца», 50-годдзю дзіцячай школы мастацтваў, Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Для жыхароў сельскай мясцовасці самымі запамінальнымі святамі з'яўляюцца святы вёсак. У 2018 годзе прайшло 10 падобных мерапрыемстваў, у студзені–верасні 2019 года – 8.

У 2018 годзе творчыя калектывы Расонскага раёна прынялі ўдзел у 17 абласных конкурсах, у якіх заваявалі 12 дыпломаў. У 2019 годзе з дзевяці мерапрыемстваў абласнога ўзроўню было прывезена 18 дыпломаў. Сярод значных: дыплом II ступені ў намінацыі «Саліст-вакаліст» абласнога конкурсу патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» заваяваў Раман Гаўрылаў; дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі «Прыпеўка» абласнога конкурсу народнай музыкі і прыпеўкі «А музыкі граюць, граюць...» заваяваў удзельнік народнага калектыву «Вечарына» Клясціцкага СДК Віктар Смірноў.

Дырэктар раённага Дома рамёстваў Вольга Смаргунова атрымала дыплом лаўрэата II ступені з адкрытага свята-конкурсу майстроў саломапляцення «Папараць-кветка».

З мэтай задавальнення культурных запытаў жыхароў Расоншчыны працуе аўтаклуб і бібліёбус. У зоне абслугоўвання аўтаклуба 40 населеных пунктаў. У 2018 годзе было падрыхтавана 161 мерапрыемства для сельскіх жыхароў: канцэрты, выставы народнай творчасці, віншаванні юбіляраў, святы вёсак. У студзені–верасні 2019 года – 121.

Бібліёбус абслугоўвае 29 вёсак.

З 2005 года ў в. Забор'е адбываецца фестываль сельскага турызму «Заборскі фэст».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксеева, М. Добрая песня – па-за часам і межамі / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2018. – 10 лістап. – С. 7.

2. Алексеева, М. «Жывіца» заживляет души / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2018. – 13 кастр. – С. 7.

3. Алексеева, М. Звезда Надежды светит нам / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2014. – 6 верас. – С. 7.

4. Алексеева, М. Творцы-энтузиасты Заборского СДК / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2016. – 20 лют. – С. 5.

5. Алексеева, М. Хранитель песни народной / М. Алексеева, А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2019. – 16 сак. – С. 6.

6. Бельская, Ж. И. Центр сельского досуга и хорошего настроения / Ж. И. Бельская ; беседовала М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2015. – 16 мая. – С. 5.

7. Бородулькина, А. Восемь дипломов в копилке «Крыніцы» / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 21 ліп. – С. 9.

8. Бородулькина, А. Спраўна захоўваюць каштоўнасці мінулых пакаленняў / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 23 снеж. – С. 8.

9. Бородулькина, А. Татьяна Самуйлова: «Сколько бы в жизни ни было дорог, но с музыкой и песней вместе мы!» / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2019. – 6 крас. – С. 8.

10. Верас, В. Улюбёныя ў песню / В. Верас // Голас Расоншчыны. – 2002. – 7 сак. – С. 2.

11. Галоўнае – творчы азарт / падрыхт. В. Шыёнак // Голас Расоншчыны. – 2009. – 19 чэрв. – С. 2.

12. Гореликова, И. «Вечарына» выступила на «Яблочном фесте» в Шарковщине / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 25 жн. – С. 9.

13. Заваротны, Л. А. Ёсць стымул тварыць / Л. А. Заваротны ; гутарыла А. Кірылава // Голас Расоншчыны. – 2009. – 3 сак. – С. 3.

14. Кавалёва, Н. «Імкнулася выбіцца ў людзі» / Н. Кавалёва // Белорусская нива. – 2010. – 26 июня. – С. 8.

15. Кириллова, Е. Деревня пела и плясала / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 2 верас. – С. 8.

16. Кириллова, Е. «Женщины года» принимали поздравления / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 11 сак. – С. 1–2.

17. «Крыніца» на Международном фестивале / подгот. А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 9 ліп. – С. 3.

18. Лапаціна, Т. Рабіце жыццё прыгожым! / Т. Лапаціна // Голас Расоншчыны. – 2009. – 31 сак. – С. 4.

19. Лопатина, Т. «В нашей профессии главное – отдаваться делу всей душой!» / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 7 кастр. – С. 5.

20. Лопатина, Т. Праздник для детей и взрослых в Заборье / Т. Лопатина // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 4 жн. – С. 5.

21. Лопатина, Т. Свет «Радуги» / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2009. – 20 сак. – С. 2.

22. Навумава, Г. Калекцыйныя жамчужыны ў парным крузе / Г. Навумава // Сельская газета. – 2017. – 16 дек. – С. 25.

23. Носьбіты самабытнай культуры // Голас Расоншчыны. – 2003. – 7 сак. – С. 2.

24. Пастернак, Т. Дом с картинами на улице Интернациональной / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 17 дек. – С. 13.

25. Прудоўскі, Р. Далучыць да набыткаў культуры... і сакрэтаў рамёстваў / Р. Прудоўскі // Голас Расоншчыны. – 2006. – 6 кастр. – С. 2.

26. Рагін, Я. Хавайся ў бульбу! / Я. Рагін, К. Антановіч // Культура. – 2017. – 8 ліп. – С. 10.

27. Скоп, В. Дом, дзе развіваюць духоўнасць і творчасць / В. Скоп // Голас Расоншчыны. – 2005. – 18 сак. – С. 2.

28. Шыёнак, В. Бяруць сваім характарам / В. Шыёнак // Голас Расоншчыны. – 2008. – 10 кастр. – С. 2.

29. Рассвет, дарящий надежду / подгот. Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2010. – 5 окт. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Россоны не намерены становиться культурной провинцией

arrow Как работает клуб «на колёсах»?

arrow Афіцыйны сайт Расонскага райвыканкама

arrow Сплести пояс-оберег и сплясать «Жабку»: в Россонах прошел областной конкурс фольклорного искусства