Рэлігія. Чашніцкі раён
- Подробности
- Створана 28.11.2019 08:40
- Адноўлена 03.12.2019 11:02
У Чашніцкім раёне зарэгістравана і дзейнічае 14 рэлігійных абшчын. Усе абшчыны займаюцца, галоўным чынам, асветніцкай дзейнасцю, накіраванай на сцвярджэнне ў грамадстве хрысціянскіх каштоўнасцей і будуюць сваю працу ў адпаведнасці з заканадаўствам, актыўна развіваюць сацыяльнае служэнне і дабрачынную дзейнасць.
Сярод хрысціянскіх канфесій найбольш значнай па распаўсюджанні з'яўляецца праваслаўная. Згодна статыстычным даным праваслаўнымі сябе лічаць 80 % насельніцтва Чашніцкага раёна, каталікамі сябе лічаць 14 % веруючых, 2 % – адносяць сябе да пратэстанцкага веравызнання. Самыя вялікія праваслаўныя прыходы размешчаны ў г. Чашнікі і г. Новалукомль.
У г. Новалукомлі зарэгістраваны і дзейнічаюць:
- рэлігійная абшчына хрысціян веры евангельскай «Евангельская царква». Зарэгістравана ў снежні 1993 года і складае 100 чалавек. Праводзіць штотыднёвыя набажэнствы, рэлігійныя абрады і цырымоніі ў адпаведнасці з асновамі веравызнання хрысціян веры евангельскай. Пры царкве дзейнічае нядзельная школа.
- хрысціянская абшчына евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Добрая Вестка». Зарэгістравана ў 2004 годзе. Царква на добраахвотных пачатках уваходзіць у рэлігійнае аб'яднанне цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў Віцебскай вобласці.
Помнікам культавай архітэктуры з'яўляюцца:
ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРАМЫ
Свята-Іаанаўская царква (в. Красналукі);
Свята-Троіцкая (Белая) царква (в. Белая Царква);
царква ў гонар Праабражэння Гасподняга (Свята-Праабражэнская царква) (г. Чашнікі);
царква ў імя святога Архангела Міхаіла (Свята-Міхайлаўская царква) (в. Чарэя);
царква ў гонар святых прападобнамучаніц Елісаветы Фёдараўны і інакіні Варвары (г. Чашнікі);
царква ў гонар святой Жываначальнай Троіцы (в. Белая Царква);
царква ў гонар свяшчэннапакутніка Уладзіміра (г. Чашнікі);
царква ў гонар Уваскрасення Гасподняга (г. Новалукомль).
КАТАЛІЦКІЯ ХРАМЫ
касцёл Перамянення Гасподняга (г. Чашнікі);
касцёл святой Марыі Магдалены (г. Новалукомль).
ЛІТАРАТУРА
1. Духовные святыни Витебщины = Geistliche Heiligtumer des Gebiets Vitebsk : [краткий путеводитель] / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – 36 с.
2. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – 488 с. : іл.
3. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – 216 с. : іл.
4. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – 656 с. : іл.
5. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – 328 с. : іл.
6. Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – 368 с.
7. Сінкевіч, М. Дзякуем святарам! / М. Сінкевіч // Каталіцкі веснік. – 2016. – № 1 (студз.) – С. 12.
8. Торбина, И. Вот и пришёл Медовый Спас / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2007. – 18 жн. – С. 5.
9. Торбіна, І. З любоўю да бліжняга / І. Торбіна // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2012. – 14 лют. – С. 5.
10. Торбина, И. Что же здесь на Комсомольской? / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1999. – 28 снеж. – С. 2.
11. Хоецкий, П. Мне у вас хорошо / П. Хоецкий // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2007. – 8 верас. – С. 5.
12. Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя = Christian churches and temples of Belarus in the pictures of Ian Balzunkevich, early XX century : да двухтысячагоддзя Іісуса Хрыста / уклад.: А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. – Минск : Ураджай, 2000. – 184 с.
13. Чашникский район // Духовное наследие Витебщины. Туристические дороги к местам земным и сакральным : справочник-путеводитель / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2015. – С. 158–160.
14. Чашникское благочиние // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С.105–108.
15. Чашникское благочиние // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост.: А. Матвеев, Н. Дубенецкий. – Витебск : Белорусская Православная Церковь, 2002. – С. 157–164.