Рэлігія. Шумілінскі раён
- Подробности
- Створана 26.05.2020 09:42
- Адноўлена 13.08.2020 13:32
На Шуміліншчыне пражываюць людзі розных веравызнанняў. Этнаканфесіянальнае становішча ў Шумілінскім раёне стабільнае, характарызуецца міжрэлігійным мірам і ўзаемапамяркоўнасцю ў адносінах вернікаў розных канфесій.
Асноўная рэлігія – хрысціянства.
У раёне прадстаўлены 3 рэлігійныя канфесіі, якія налічваюць 16 рэлігійных абшчын, з іх: праваслаўныя – 8, рымска-каталіцкія – 4, евангельскія хрысціян-баптыстаў – 2 («Каляды» ў г. п. Обаль; царква «Суцяшэнне» ў г. п. Шуміліна), хрысціян веры евангельскай – 1 (евангельская царква «Благадаць» ў г. п. Шуміліна), хрысціян поўнага евангелля – 1 (царква «Перамога Ісуса Хрыста» ў в. Пабеда).
Пры абшчынах функцыянуюць 6 нядзельных школ, у якіх працуюць 9 груп для дзяцей. Маюцца бібліятэкі царкоўнай літаратуры, дзейнічаюць харавыя групы сярод вернікаў.
Малітоўныя пакоі размешчаны ў бальніцах г. п. Шуміліна і г. п. Обаль.
ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРАМЫ
капліца ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Сураўні;
капліца ў імя святога велікамучаніка Хведара Страцілата ў в. Прыазёрная;
Свята-Мікалаеўская царква ў г. п. Шуміліна;
царква ў імя прападобнага Сергія Раданежскага ў в. Лескавічы;
царква ў імя святога Архангела Міхаіла ў в. Крывое Сяло;
царква ў імя святога прападобнага Ануфрыя Вялікага ў г. п. Обаль;
царква ў імя святога прарока Іліі ў в. Мішневічы;
царква ў імя свяціцеля Мікіты, епіскапа Наўгародскага ў в. Мікіціха;
царква ў імя свяшчэннамучаніка Афанасія Брэсцкага ў г. п. Шуміліна;
царква ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Пабеда.
КАТАЛІЦКІЯ ХРАМЫ
капліца ў в. Слабада;
касцёл Маці Божай Фацімскай у г. п. Шуміліна;
капліца Спаслання Святога Духа ў в. Мікалаева.
ЛІТАРАТУРА
1. Ермалаеў, С. Канфесіі, храмы, святары / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 29 студз. – С. 2.
2. Зайцава, Л. У Слабадзе пабудавана капліца / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2012. – 4 верас. – С. 4.
3. Ільін, В. Малітоўныя дамы / В. Ільін // Герой працы (Шумiлiна). – 2006. – 8 снеж. – С. 5.
4. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – 488 с. : іл.
5. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – 656 с. : іл.
6. Параскевін, А. Звод апостальскіх цэркваў Шуміліншчыны / А. Параскевін // Герой працы (Шуміліна). – 2006. – 7 ліп. – С. 6 ; 11 ліп. – С. 3 ; 14 ліп. – С. 7.
7. Стаялі за веру да канца / падрыхт. С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 21 мая. – С. 4 ; 28 мая. – С. 4.
8. Чарнічэнка, Н. Цяпер царква ёсць і ў Мікіцісе / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 3 чэрв. – С. 4.
9. Шумилинское благочиние // Витебская епархия : справочник храмов, монастырей и приходов / Московский патриархат, Белорусский Экзархат. – Витебск : [Б. и.], 2017. – С. 229–239.
10. Шумилинское благочиние // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 109–114.
СПАСЫЛКІ