Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Турызм. Докшыцкі раён

 

Докшыцкі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Рэспублікі Беларусь, на водападзеле рэк Заходняй Дзвіны, Дняпра і Нёмана, і мае вялікі турыстычны патэнцыял. Раён багаты сваёй прыродай, лясы займаюць 47 % тэрыторыі, частку якой займае Бярэзінскі біясферны запаведнік. Працякаюць рэкі Бярэзіна, Поня, Вілія, Сэрвач. На тэрыторыі раёна размешчаны азёры Сэрвач, Плаўна, Вольшыца, Медзазол, Межужол, Манец, Дамашкаўскае, Станіслаўскае, Чорнае, Маскавіца.

Гістарычныя помнікі Докшыцкага раёна, несумненна, таксама будуць цікавымі для турыстаў. У Докшыцах, Бягомлі, Параф'янава, Порплішчах, Ваўкалатах, Камайске захаваліся хрысціянскія храмы, пабудаваныя ў мiнулыя стагоддзi. У Сітцы знаходзяцца рэшткі сядзібнага комплексу Дамейкаў, у якім можна ўбачыць 500-гадовы дуб і ўнікальную браму ў стылі барока.

Докшыцкі раён мае добрае транспартнае паведамленне. Праз Бягомль праходзіць магістральная дарога, якая злучае Мінск з Віцебскам і Полацкам. Докшыцы маюць нядрэнныя аўтобусныя зносіны з Мінскам і Віцебскам. Да Параф'янава, Порплішча і Крулеўшчыны можна дабрацца па чыгунцы.

На базе ўстановы «Докшыцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб "Ураджай"» працуе турысцка-інфармацыйны цэнтр. Задачамі цэнтра з'яўляюцца: збор, назапашванне, апрацоўка, аналіз і распаўсюджванне інфармацыі аб славутасцях, помніках мастацтва, гісторыі і архітэктуры раёна, аб'ектах аграэкатурызму, прапанаваных экскурсіях, культурна-масавых мерапрыемствах, выставах, фестывалях, раскладзе руху транспарту і іншай інфармацыі, неабходнай для жыхароў горада і раёна, а таксама турыстаў. Пастаянна вядзецца распрацоўка новых турыстычных маршрутаў Докшыцкага раёна.

Вялікую ролю ў развіцці турыстычнай індустрыі грае правядзенне маркетынгавых мерапрыемстваў. Докшыцкі раён актыўна ўдзельнічае ў рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах.

На тэрыторыі раёна размешчаны санаторыі «Баравое» і «Лясное», некалькі агратурыстычных сядзіб у в. Дамашкавічы «Самсонаў», «У Міхайлавых», у в. Кліннікі «У Таптыгіна», у в. Камайск «Папараць-кветка». А таксама сядзібы:

arrow «Асавы» знаходзіцца ў в. Асавы. Спалучае ў сабе атмасферу XIX стагоддзя і выгоды сучаснага жыцця. Тут ёсць усё, што неабходна для загараднага адпачынку. Сядзіба мяжуе з Бярэзінскі запаведнікам, побач ёсць возера. У інтэр'еры сядзібы «Асавы» прысутнічае старадаўняя мэбля, стылізаваны тэкстыль і карціны з гістарычнымі матывамі. Для гасцей сядзібы ёсць добраўпарадкаваная лазня. Акрамя гэтага, можна правесці час на паляванні або рыбалцы, арандаваць веласіпеды або лыжы. Ёсць магчымасць арганізацыі экскурсіі ў Бярэзінскі запаведнік з наведваннем вальераў з жывёламі і музея.

arrow «Наша хата Біясфера» знаходзіцца ў в. Кліннікі. Аказваюцца паслугі – пражыванне ў асобным доме без гаспадароў, харчаванне, арганізацыя карпаратыўнага адпачынку, святаў, вяселляў, сямейны адпачынак, паляванне і рыбалка, актыўны адпачынак, экскурсіі.

arrow «Сахонаўка» знаходзіцца ў в. Новае Запонне. Сядзіба размешчана ў асяроддзі лесу, у ціхай, маланаселенай вёсцы. На тэрыторыі сядзібы маецца аднапавярховы жылы драўляны дом, фруктовы сад, кветнікі, сажалка з рыбай. Ёсць лазня і гаспадарчыя пабудовы. У 200 метрах ад сядзібы знаходзіцца крыніца. Сядзіба размешчана ў месцах партызанскіх баёў часоў Вялікай Айчыннай вайны. У лясах да цяперашняга часу захаваліся партызанскія зямлянкі, акопы і іншыя гістарычныя аб'екты.

arrow «У Таццяны» знаходзіцца ў в. Дамашкавічы. Сядзіба размешчана на беразе возера, побач з санаторыям «Лясное». Да бліжэйшага лесу 0,2 км. На тэрыторыі сядзібы – двухпавярховы жылы дом, двухузроўневая лазня з жылым пакоем для гасцей, гаспадарчыя пабудовы, альтанка. На другім паверсе дома размешчаны жылыя пакоі, на першым – вялікі хол з більярдам, ванная, кухня.

arrow «Лясная» таксама знаходзіцца ў в. Дамашкавічы. Сядзіба размешчана ў 1 км ад санаторыя «Лясное». У санаторыі можна карыстацца платнымі медыцынскімі паслугамі. У 200 м ад сядзібы знаходзіцца возера Лясное, у якім можна лавіць рыбу. Праз дарогу размешчана новая драўляная царква, пабудаваная на сродкі жыхароў вёскі. На тэрыторыі сядзібы – двухпавярховы драўляны дом, лазня, гаспадарчыя пабудовы, сажалка. У доме маецца тры жылыя пакоі для прыёму гасцей.

У апошні час хуткімі тэмпамі развіваецца паляўнічы турызм. Установе «Докшыцкая раённая арганізацыйная структура» Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» перададзены ў арэнду паляўнічыя ўгоддзі плошчай 126,6 га (лясныя 51,7 га, палявыя 65,3 га, балотныя 9,6 га). Установай арганізуюцца сезонныя паляванні на глушца, цецерука, лася, казулю. Для размяшчэнне іншагародніх паляўнічых маюцца паляўнічыя домікі:

– дом паляўнічага і рыбака «Камайскі». Размешчаны ў 8 км ад г. Докшыцы ў в. Камайск. Двухпавярховы дом – 5 нумароў «люкс» і 3 спальныя пакоі. Адначасова можа размясціцца 11 чалавек.

– паляўнічы комплекс «Гарадзёнка» месціцца ў прыгожым кутку на Бягомльшчыне, паблізу в. Кліннікі. У 2016 годзе спаўнілася 40 гадоў з таго моманту, як у Бягомльскім лясгасе была арганізавана паляўнічая гаспадарка. Зараз плошча паляўнічых угоддзяў складае больш за 38 га. Паляўнічы комплекс уключае ў сябе 3 дамы агульнай умяшчальнасцю 8 чалавек і 1 двухпавярховы драўляны дом. Таксама на тэрыторыі комплекса знаходзяцца: лазня з камінам і пакоем адпачынку, альтанка, месца для вогнішча, штучны зарыблены вадаём. Для арганізацыі камфортнага знаходжання турыстаў домікі абсталяваны неабходнымі бытавымі прыборамі для прыгатавання ежы, посудам. Пры будаўніцтве комплексу лясгас аддаваў перавагу натуральным матэрыялам. І вонкавае, і ўнутранае аздабленне домікаў выканана з драўніны. З яе ж выраблена эксклюзіўная мэбля.

У Докшыцкім раёне ёсць перспектывы для далейшага развіцця агратурызму і турызму ў цэлым у гэтым маляўнічым рэгіёне.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Путешествие по героическим местам / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 18 июня. – С. 21.

2. Докшицкий район // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 142–143.

3. Жыве мая сядзіба / падрыхт. Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 7 лют. – С. 4–5.

4. Комплекс «Гарадзёнка» – хочацца вярнуцца зноў // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 22 снеж. – С. 5.

5. Круковіч, Н. У пошуках зялёнага шляху / Н. Круковіч // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2008. – 16 студз. – С. 3.

6. Малевіч, Я. У Бірулі на турзлёт палячу, як самалёт / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 27 чэрв. – С. 1, 4.

7. Навіцкая, Н. Комплекс «Гарадзёнка» – хочацца вярнуцца зноў / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 30 крас. – С. 5.

8. Охотничий туризм Витебской области : буклет / отв. за вып. Д. В. Мацкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – 26 с.

9. Славіна, Т. Герб Докшыц на Эльбрусе / Т. Славіна // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 4 жн. – С. 5.

10. Таляронак, А. Турзлёт – сустрэча праз год / А. Таляронак / Родныя вытокi (Докшыцы). – 2004. – 30 чэрв. – С. 2–3.

11. Фондаренко, Н. «Наша хата Биосфера» / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2014. – 28 июня. – С. 1, 6.

12. Шпакоўская, Г. Вянок, сплецены з гісторыі / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2014. – 26 апр. – С. 10.