Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Браслаўскі раён

 Вядучая роля ў эканоміцы раёна належыць сельскай гаспадарцы і галінам прамысловасці, якія звязаны з перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі. Агульная зямельная плошча складае 95,337 тыс. га, з іх сельскагаспадарчых угоддзяў – 74,807 тыс. га. Вырошчваюцца збожжавыя, кармавыя культуры, бульба, гародніна, з тэхнічных культур – лён.

Асноўная галіна сельскай гаспадаркі – малочна-мясная жывёлагадоўля. У асобных сельгаспрадпрыемствах развіваецца жывёлагадоўля і рыбаводства.

Аграпрамысловы комплекс прадстаўлены: ААТ (2), СВК (1), КУСП (2), сялянскія (фермерскія) гаспадаркі (13), падсобная сельскагаспадарчая вытворчасць «Урбаны» дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры».

У раёне функцыянуюць два жывёлагадоўчыя комплексы – па гадоўлі і адкорму буйной рагатай жывёлы на 5 тыс. галоў (ААТ «АграВідзы»), па колькасці свіней – 20 тыс. галоў (СВК «Маяк Браслаўскі»).

Аснову прамысловасці ў Браслаўскім раёне складаюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці і прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Вытворчасцю прамысловай прадукцыі займаюцца: ААТ «Торфабрыкетны завод Браслаўскі», ААТ «Браслаўскі льнозавод», цэх па вытворчасці сыру, хлебазавод, вытворчы філіял «Браслаўрыба» ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат», швейнае прадпрыемства «Дубрава – Браслаў», унітарнае вытворча-нарыхтоўчае прадпрыемства «Каапнарыхтпрам».

У раёне працуюць таксама 2 цагляныя заводы і спіртзавод.

Перавозкамі пасажыраў і грузаў займаецца ААТ «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 18», рамонтам аўтатранспарту і сельскагаспадарчай тэхнікі займаецца ААТ «Браслаўскі райаграсэрвіс».

Працуюць: КУП «Браслаўрайсельгаслес», АУП «Браслаўпаліўзбыт».

Рамонтам і будаўніцтвам дарог займаюцца Браслаўскае дарожнае рамонтна–будаўнічае унітарнае прадпрыемства № 142 і Дарожна–эксплуатацыйнае ўпраўленне № 34. Рамонтам і забеспячэннем эксплуатацыі жыллёвага фонду займаецца камунальнае унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Браслаў-камунальнік».

Будаўніцтвам у раёне займаюцца ПМК-42 і УП «Браслаўскае прадпрыемства меліяратыўных сістэм».

Працуюць аддзяленні ААТ «Белаграпрамбанк» і АСБ «Беларусбанк».

Прадпрыемствы малога бізнесу: ЧУТПП «Віталіч», ТАА «Апрацоўшчык», ТДА «Аўтатэхсэрвіс», ААТ «Інвіс-Браслаў», ІП Федуковіч, НЧТЧУП «Астрыс», ТДА «Вільбрас», СП ЗАТ «Страхавая кампанія «АльВеНа», філіял страхавой кампаніі «Белэксімгарант», ААТ «Белінсэрвіс».

Прадпрыемствы раёна экспартуюць сваю прадукцыю ў краіны блізкага і далёкага замежжа.

У Браслаўскім раёне створана разгалінаваная інфраструктура спажывецкага рынку. Гандлёвую сетку раёна прадстаўляюць 186 аб'ектаў гандлю, у тым ліку: спажыўкааперацыі – 89, індывідуальныя прадпрымальнікі, маючыя павільёны і магазіны – 77. У сельскіх населеных пунктах, дзе адсутнічае стацыянарны гандаль, арганізавана выязное гандлёвае абслугоўванне насельніцтва. КУП «Браслаўскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання» аказвае ўсе неабходныя віды бытавых паслуг.

Сувязь у раёне забяспечваюць раённы вузел электрычнай сувязі (РВЭС). Шырокі спектр паслуг аказваюць 2 гарадскія і 30 сельскіх аддзяленняў паштовай сувязі. З 17 ліпеня 2003 года ў раёне дзейнічае мабільная сувязь.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абапіраючыся на дасягнутае, рухацца наперад // Браслаўская звязда. – 2004. – 22 снеж. – С. 1–2.

2. Асноўныя параметры развіцця выкананы. Наперадзе – новыя задачы // Браслаўская звязда. – 2003. – 4 студз. – С. 1–2.

3. Буланова, В. Слагаемые успеха / В. Буланова // Браслаўская звязда. – 2017. – 17 чэрв. – С. 1.

4. Гишкелюк, П. А. Турбаза или СПК? / П. А. Гишкелюк // Народная газета. – 2007. – 12 дек. – С. 2.

5. Гішкелюк, П. Захаваць станоўчую дынаміку / П. Гішкелюк // Браслаўская звязда. – 2010. – 6 студз. – С. 3, 6.

6. Гішкелюк, П. А. Наш дабрабыт ва ўласных руках / П. А. Гішкелюк // Браслаўская звязда. – 2009. – 31 снеж. – С. 1, 3.

7. Дедюро, Л. Главное в работе – эффективность / Л. Дедюро // Віцебскі рабочы. – 2010. – 10 авг. – С. 1, 4.

8. Ёсць вынікі і ёсць патэнцыял // Браслаўская звязда. – 2012. – 4 студз. – С. 2–3.

9. Ёсць станоўчыя тэндэнцыі // Браслаўская звязда. – 2009. – 7 кастр. – С. 1–2.

10. Итоги социально-экономического развития Браславского района в 2016 и прогноз на 2017 год // Браслаўская звязда. – 2016. – 28 снеж.– С. 4–5.

11. Итоги социально-экономического развития Браславского района в 2017 году и прогноз на 2018 // Браслаўская звязда. – 2017. – 30 снеж. – С. 4–5.

12. Карла, А. Сацыяльна-эканамічнае становішча раёна ў студзені–сакавіку 2006 года / А. Карла // Браслаўская звязда. – 2006. – 26 апр. – С. 3.

13. Каросцік, Р. Сацыяльная накіраванасць бюджэту / Р. Каросцік // Браслаўская звязда. – 2013. – 27 лют. – С. 1, 3.

14. Колодынский, В. Есть над чем работать / В. Колодынский // Браслаўская звязда. – 2017. – 29 сак. – С. 1.

15. Колодынский, В. Леонид Анфимов: экономика делается на местах / В. Колодынский // Браслаўская звязда. – 2015. – 26 снеж. – С. 1.

16. Машара, А. Народная гаспадарка раёна ў студзені–чэрвені 2003 года / А. Машара // Браслаўская звязда. – 2003. – 23 ліп. – С. 1, 3.

17. Машара, А. Сацыяльна-эканамічнае становішча раёна за студзень–верасень 2002 года / А. Машара // Браслаўская звязда. – 2002. – 23 кастр. – С. 3.

18. Машара, А. Сацыяльна-эканамічнае становішча раёна ў 2003 годзе / А. Машара // Браслаўская звязда. – 2004. – 28 студз. – С. 1–2.

19. Машара, А. Сацыяльна-эканамічнае становішча раёна ў студзені–сакавіку 2004 года / А. Машара // Браслаўская звязда. – 2004. – 28 крас. – С. 1, 3.

20. Новыя задачы ў Год беражлівасці // Браслаўская звязда. – 2012. – 29 снеж. – С. 2–3.

21. Пучынская, Н. Браслаўскі раён – частка Віцебшчыны / Н. Пучынская // Браслаўская звязда. – 2008. – 10 студз. – С. 1, 3.

22. Сацыяльна-эканамічнае становішча раёна ў 2002 годзе // Браслаўская звязда. – 2003. – 29 студз. – С. 1–2.

23. Сацыяльна-эканамічнае становішча раёна ў студзені–сакавіку 2005 года // Браслаўская звязда. – 2005. – 4 мая. – С. 2–3.

24. Як працавалі ў мінулым годзе // Браслаўская звязда. – 2002. – 2 лют. – С. 1–2.