Помнікі прыроды. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 14.10.2019 09:34
- Адноўлена 21.10.2019 08:35
У Глыбоцкім раёне налічваецца 20 помнікаў прыроды, у тым ліку азёрныя гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Доўгае і Белае, рэспубліканскі гідралагічны заказнік «Сэрвач», гідралагічны заказнік «Галубіцкая пушча», дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Галубаў сад», батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Глыбоцкі дэндралагічны сад», ландшафтны заказнік «Дзядок», ландшафтны біялагічны заказнік «Халмагоры», гідралагічны заказнік «Гурбы», геалагічны заказнік «Малінаўшчынскія ўзвышшы», ландшафтны парк у в. Мосар.
На тэрыторыі Глыбоцкага раёна можна сустрэць некалькі ўнікальных валуноў і розных іншых каменных утварэнняў, якія займаюць значнае месца сярод прыродных помнікаў. Гэта наступныя геалагічныя помнікі рэспубліканскага значэння:
Валун «Вялікі камень» бортніцкі знаходзіцца за 0,5 км на паўночны захад, недалёка ад в. Багушэвічы, урочышча Бортнікі, 0,00176 га.
Валун «Вялікі камень» пліскі-1 размешчаны за 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Пліса, 0,00075 га.
Валун «Вялікі камень» пліскі-2 знаходзіцца за 0,8 км на захад ад в. Пліса, 0,00075 га.
Валун «Вялікі камень» старынаўскі размешчаны за 2,1 км на захад ад в. Прошкава, 0,0007 га.
Валун «Габрусёў камень» знаходзіцца ў в. Шунеўцы, 0,00187 га.
Валун «Камень з рыбкамі» знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад в. Багушэвічы, 0,0003 га.
Валун «Чортаў камень» вялецкі знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад в. Вялец, 0,0007 га.
Града «Горкінская» знаходзіцца ва ўрочышчы Горкі, за 1 км на поўдзень ад в. Бялевічы, 40 га.
Узгорак «Галубіцкі» знаходзіцца за 0,2 км на захад ад в. Галубы, за 1,75 км на паўднёвы захад ад в. Пятроўшчына, 60 га.
Узгорак «Мосарскі» знаходзіцца за 1,2 км на ўсход ад усходняй ускраіны в. Мосар, 40 га.
Да геалагічных утварэнняў прыроды мясцовага значэння адносяцца наступныя:
Гарвацкі камень знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне хутара Гарваткі за 1,7 км ад в. Малыя Давыдкі, на мяжы кварталаў № 3, 8, 9 Галубіцкага лясніцтва ДЛГУ «Глыбоцкі вопытны лясгас», 60 га.
Зябкаўскае ўзвышша знаходзіцца за 70 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Зябкі, 13 га.
Кавалеўская гара размешчана ў 10 км на ўсход ад г. Глыбокае паміж в. Амбросавічы, Кавалі, Леднікі, Несцеравічы і Шарагі. Займае плошчу 156,6 га.
Мядзведкаўскі оз знаходзіцца за 1,1 км на паўночны ўсход ад в. Мядзвёдкі і 2,5 км паўднёвы захад ад г. Глыбокае, 5,6 га.
Вялікі камень Давыдкаўскі размешчаны ў 0,3 км на захад ад в. Малыя Давыдкі і 22 км на паўднёвы ўсход ад г. Глыбокае, 0,01 га.
Камень Галубіцкі знаходзіцца ў 18 км на ўсход ад г. Глыбокае ў в. Галубічы.
Камень Прыпернянскі знаходзіцца ў 7,5 км на поўдзень ад г. Глыбокае і 1 км на захад ад в. Прыпернае, у 60 м на поўнач ад прасёлкавай дарогі Прыпернае – Волкаўшчына, 0,01 га.
Камень Прошкаўскі знаходзіцца ў 26 км на ўсход ад г. Глыбокае, на паўднёвай ускраіне в. Прошкава ў 0,02 км на ўсход ад дарогі, якая вядзе ад в. Прошкава да станцыі Баравое.
Багата Глыбоччына і на каменныя крыжы. Звычай устаноўкі такіх крыжоў простай («лацінскай») формы і высечаных з вялікіх мясцовых валуноў пашырыўся яшчэ з часоў прыняцця хрысціянства. Яны ставіліся на месцах былых язычніцкіх капішчаў, пры пабудовах храмаў, на курганах і пазней на бескурганных могільніках, на перакрыжаваннях сухапутных і водных шляхоў, на ўскраінах вёсак і гарадоў для заступніцтва ад ворагаў і эпідэмій, на месцах знамянальных падзей. Лічылася, што менавіта каменныя крыжы асабліва аберагаюць спакой і шчасце людзей. Найбольш выдатным (з тых, што захаваліся) каменным крыжам з'яўляецца той, што высечаны з шэрага граніту каля в. Пліса. Ён ляжыць побач са старым Альгердавым трактам («Гасцінец вялікі»), які ў XVI–XVII стст. злучаў Вільню, Глыбокае, Полацк, Віцебск і Смаленск. Такіх крыжоў уздоўж гэтага тракту было шмат. Захаваліся каменныя крыжы і на старых могілках каля вёсак Кішы, Бабруйшчына, Перавоз, Зябкі, Псуя, Шо і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэд.-склад.: В. К. Мазоўка, Н. М. Сямашка. – Мінск : БелСЭ iмя П. Броўкi, 1985. – 111 с.
2. Берникович, Д. Заказник вырос / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 24 февр. – С. 7.
3. Берникович, Д. Карстовые пещеры и легенды о сокровищах / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 29 нояб. – С. 5.
4. Вінакураў, В. Х. Культавыя камяні Глыбоччыны / В. Х. Вінакураў, Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўко // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 29–30.
5. Высоцкий, В. Рододендроны в Глубоком / В. Высоцкий // Белорусская лесная газета. – 1998. – 19 марта. – С. 4.
6. Дединкина, С. Жемчужины нашего края / С. Дединкина // Народнае слова. – 2005. – 16 жн. – С. 4.
7. Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – 56 с.
8. Природные заказники // Витебская область. Природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region / The nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 46.
9. Рыбакова, Н. Чудо-дендрарий / Н. Рыбакова // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 2006. – 25 кастр. – С. 2.
10. Сутула, Г. Жывi стагоддзi, дэндрапарк / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 1998. – 15 лiп. – С. 2.
11. Федотов, В. Памятники природы / В. Федотов // Родная прырода. – 2006. – № 9. – С. 17–20.
12. Экалагічны веснік / подгот. А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 24 студз. – С. 6.