Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэкі. Пастаўскі раён

Раён мае добрыя ўмовы для развіцця гідралагічнай сеткі, якая складаецца з 86 рэк і праточных ручаёў, 115 азёр, 16 вадасховішчаў і меліярацыйных каналаў, даўжыня якіх складае 1489 км. Асноўныя крыніцы жыўлення вадаёмаў – атмасферныя ападкі, для некаторых – падземныя воды (крыніцы).

Найбольшымі рэкамі Пастаўскага раёна лічацца Галбіца, Дзісна, Камайка, Лучайка, Мядзелка; на паўднёвым захадзе выток р. Страча.

Усе рэкі нясуць воды ў паўночным накірунку, распрацаваўшы рэчышчы ў старажытнай ледавіковай лагчыне. Яшчэ ў XVIII ст. яны былі суднаходныя, па іх сплаўлялася драўніна, але зараз вадатокі моцна абмялелі і па іх цяжка нават праплыць на лодках.

Бірвета (Бірвіта) – правы прыток Дзісны. Выцякае з возера Эрзветас (Літва) і цячэ на працягу 31 км па тэрыторыі Літвы. Даўжыня 34 км. Упадае ў Дзісну каля в. Казяны. Асноўныя прытокі Камайка і Мядзелка.

Ласіца – правы прыток р. Галбіца. Даўжыня 30 км. Вадазбор 160 км2. Пачынаецца каля в. Турчына, цячэ па заходняй частцы Полацкай нізіны праз азёры Крывое і Ласіца.

Лынтупка – правы прыток Страчы. Даўжыня 23 км. Вадазбор 57 км2. Пачынаецца каля в. Вялічкі Пастаўскага раёна, цячэ па лясістых схілах Свянчанскіх град. Сярод парку ў г. п. Лынтупы на рацэ створаны 4 сажалкі, злучаныя каналамі.

Паловіца – левы прыток р. Галбіца. Даўжыня 38 км. Вадазбор 211 км2. Пачынаецца каля в. Кролікі, вусце каля в. Рымкі. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны. Асноўны прыток – рака без назвы каля в. Чашуны. Даліна ў верхнім цячэнні на працягу 10–12 км слабавыразная, ніжэй трапецападобная. Пойма пераважна двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах (шырыня 60–100 м). Рэчышча ў вярхоўі на працягу 3 км звычайна ў межань перасыхае. Каля в. Кунды ад ракі адыходзіць канал, па якім частка сцёку перакідваецца ў р. Лучайка.

Пеляка – левы прыток Струны. Даўжыня 25 км. Вадазбор 82 км2. Пачынаееца ў Літве, за 1 км на захад ад в. Казнадзеюшкі пастаўскага раёна перасякае мяжу. Цячэ пераважна сярод лесу, пойма месцамі забалочаная. Рэчышча на працягу 1,8 км ад вусця ўверх каналізаванае.

Чэртка – правы прыток р. Галбіца. Выцякае з возера Рудзіца каля в. Ляхаўшчына, вусце каля в. Галбея. Даўжыня 14 км. Вадазбор 51 км2. У ніжнім цячэнні працякае па лясістай забалочанай мясцовасці.

Шурыца – левы прыток р. Галбіца. Пачынаецца каля в. Карпавічы, вусце каля г. Галбея. Працякае праз возера Старадворскае. Даўжыня 20 км. Вадазбор 70 км2. Сярэдняе і ніжняе цячэнне праходзіць па лясістай мясцовасці.

Акрамя гэтых рэк, па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Аржоўка, Вараноўка, Глодаўка, Плісаўка, Снарыхоўка, Спарыца, Янавіца.

Найбольш буйныя крынічныя вытокі маюцца каля вёсак Шчэрбішкі, Крыкалы, Вайшкуны, Крывое.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 477 с. : іл.

2. Дадатак 1. Буйнейшые рэкі Пастаўскага раёна // Чароўны край – Пастаўшчына : вучэбны дапаможнік па курсе «Паставызнаўства» / І. М. Пракаповіч. – 2–е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Ковчег, 2014. – С. 311.

3. Могильницкий, В. Я. Природа Поставского края / В. Я. Могильницкий. – Молодечно : Победа, 2000. – С. 19–21.

4. Поставский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 362–363.

5. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.

6. Рэкі // Ваколіцы Паставаў: помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак / І. М. Пракаповіч. – Паставы : Сумежжа, 2004. – С. 16–17.

7. Рэкі // Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна : геаграфічнае даследаванне / І. М. Пракаповіч. – Мінск : Кнігазбор, 2007. – С. 56–61.

8. Рэкі, азёры, вадасховішчы // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 23.

9. Рэкі, азёры, вадасховішчы, балоты, крыніцы // Чароўны край – Пастаўшчына : вучэбны дапаможнік па курсе «Паставызнаўства» / І. М. Пракаповіч. – 2–е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Ковчег, 2014. – С. 22–23.