Музей краязнаўчы абласны, Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 08.04.2019 12:23
- Адноўлена 17.04.2023 10:01
Сучасная назва | Віцебскі абласны краязнаўчы музей |
Дата заснавання | 1918 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Віцебскі раён |
Сайт | https://ratusha-vit.by |
Віцебскі абласны краязнаўчы музей заснаваны 12 лістапада 1918 года паводле пастановы Віцебскага губернскага аддзела народнай асветы як Віцебскі губернскі музей. У аснове калекцыі В. Федаровіча, А. Брадоўскага, Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, Віцебскага губстаткамітэта, царкоўна-археалагічнага музея. Адкрыты для наведвальнікаў у маі 1919 года ў будынку былой духоўнай семінарыі. 19 лістапада 1924 года Савет народных камісараў БССР прыняў пастанову аб стварэнні Віцебскага аддзялення Беларускага дзяржаўнага музея. Музей пераехаў у будынак былой гарадской ратушы, адкрыты для наведвання 27 красавіка 1925 года. 3 1929 года называўся Віцебскі культурна-гістарычны музей, з 1932 года – Віцебскі сацыяльна-гістарычны музей, з 1939 года – Віцебскі абласны дзяржаўны гістарычны музей, з 1947 года – Віцебскі абласны гісторыка-краязнаўчы музей. 3 1951 года мае сучасную назву. Музеем кіравалі А. Р. Брадоўскі, І. І. Васілевіч, В. Акуневіч, Я. А. Клімянцёнак, Г. У. Савіцкі. З 2020 года дырэктар – Таццяна Старынская.
Знаходзіцца ў будынку гарадской ратушы. З'яўляецца адным з найбуйнейшых у Беларусі. У фондах больш за 200 тысяч музейных экспанатаў. Агульная экспазіцыйная плошча музея – 6964 м2. У музеі 14 экспазіцыйных залаў, дзейнічаюць пастаянныя экспазіцыі і доўгачасовыя выставы: «Старажытны Віцебск IX–XIV стст.» (археалагічныя знаходкі з тэрыторыі Падзвіння і Верхняга Падняпроўя: манеты, прылады працы, прадметы ўзбраення, фрагменты старажытных скарбаў, вырабы віцебскіх рамеснікаў, старажытныя культавыя прадметы); «Абаронцы Айчыны 1941–1945 гг.» (зброя, узнагароды, дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў вайны і зняволеных); «Прырода Віцебскага краю» (калекцыя малюскаў, насякомых, матылькоў, палеанталагічныя матэрыялы); «Скарбы зямлі Віцебскай», «Агнём і мячом» (халодная і агнястрэльная зброя, прадметы ахоўнага рыштунку розных краін XV–XIX стст. з фондаў музея); «Знаходкі з бабулінага гарышча» (этнаграфічная выстава сапраўдных прадметаў сельскага побыту Віцебскай губерні канца XIX – пачатку XX стст); «Памяці патрыётаў Віцебшчыны» (памяшканне падвала былой нацысцкай турмы СД у гады Вялікай Айчыннай вайны).
Найбольш цікавымі экспанатамі і матэрыяламі музея з'яўляюцца: берасцяная грамата XIII–XIV стст., зуб маманта, каменная сякера II тыс. да н. э., сярэбраны рыцарскі пояс Стафана Баторыя, кларнет караля Яна III Сабескага, кніга прывілеяў Віцебска, нумізматычная калекцыя А. Брадоўскага, масонская калекцыя еўрапейскіх і расійскіх ложаў XVIII–XIX стст., асабістыя фонды гісторыка А. П. Сапунова, калекцыя еўрапейскага, рускага, беларускага фарфору і шкла, лісты выдатнага пісьменніка Я Баршчэўскага да Юліі Шапялевіч-Корсак, унікальныя ўзнагароды розных часоў і народаў і іншыя.
Музей вядзе актыўную навукова-даследчую дзейнасць, арганізоўвае выставы з уласных фондаў і фондаў іншых музеяў Беларусі і краін свету, праводзіць сустрэчы з дзеячамі культуры і мастацтва, аглядныя і тэматычныя экскурсіі па Віцебску, экскурсіі з пад'ёмам на вежу ратушы. Пры музеі дзейнічаюць некалькі клубаў па інтарэсах. Працуюць філіялы: мастацкі музей, музей гісторыі прыватнага калекцыянавання, музей-сядзіба І. Рэпіна «Здраўнёва», асобная экспазіцыя памяці патрыётаў Віцебшчыны, якая размешчана ў падвалах былога будынка Віцебскага духоўнага вучылішча, дзе падчас нямецка-фашысцкай акупацыі горада (жнівень 1941 – снежань 1943 гг.) размяшчалася аператыўная каманда нямецкай службы бяспекі (СД-9). Сюды дастаўлялі арыштаваных падпольшчыкаў, грамадзян, западозраных у сувязях з партызанамі. На верхніх паверхах будынка знаходзіліся кабінеты, дзе дапытвалі і катавалі арыштаваных, падвалы служылі турэмнымі камерамі. Па няпоўных дадзеных толькі за перыяд з 18 ліпеня па 18 снежня 1942 года праз турму СД прайшло больш за 3 тысячы чалавек. У адрэстаўрыраваных камерах створана экспазіцыя, дзе прадстаўлены фотадакументальныя матэрыялы пра арганізацыю і дзейнасць віцебскага падполля і яго герояў: В. Харужай, С. Панковай, Л. Бярозкінай, А. Ермаковіч, Л. Марчанкі і інш. Адрэстаўрыраваны аўтэнтычныя надпісы, якія пакідалі зняволеныя.
Адрас: г. Віцебск, вуліца Леніна, 36.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Акуневич, О. И. «Виленский военный сбор» в собрании Витебского областного краеведческого музея / О. И. Акуневич // Віцебскі край : матэрыялы ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 23 лістапада 2017 г., Віцебск / рэдкал.: Т. М. Адамян [і інш.]. – Мінск : НББ, 2018. – Т. 3. – С. 225–234.
2. Акуневич, О. И. 1930-е годы – новый, своеобразный период в истории ВОКМ / О. И. Акуневич // 90 год Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею : матэрыялы навуковай канферэнцыі, 30–31 кастрычніка 2008 г., Віцебск / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.]. – Мінск : Медысонт, 2009. – С. 214–219.
3. Варламова, Н. П. Масонская коллекция В. П. Федоровича / Н. П. Варламова, В. А. Шишанов // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковых канферэнцый / [рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, Н. Ю. Шаркоўская]. – Мінск : НББ. – С. 238–247.
4. Витебский областной краеведческий музей // Витебск за один день : [путеводитель] / Л. Хмельницкая ; фото С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2013. – С. 75–76.
5. Витебский областной краеведческий музей // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкой ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2003. – С. 50.
6. Витебский областной краеведческий музей // Музеи Беларуси = Музеі Беларусі = Museums of Belarus : фотоальбом / ред. сов.: В. В. Андриевич [и др.] ; пер. на англ. яз.: А. В. Титова, Ю. В. Баженов ; фото: А. П. Дрибас, С. М. Слепцов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2018. – C. 138.
7. Витебский областной краеведческий музей // 50 музеев Витебска : путеводитель / Н. В. Пивовар ; худож. А. Гайтюкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – С. 8–11.
8. Віцебскі абласны краязнаўчы музей (ВАКМ) // Музеі Віцебска на пачатку XXI cт. / М. В. Півавар. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2012. – С. 53–55.
9. Віцебскі абласны краязнаўчы музей – 100 год : бібліяграфічны паказальнік / склад.: А. Л. Дудка, В. А. Шышанаў ; рэдкал. Г. У. Савіцкі [і інш.]. – Мінск : НББ, 2018. – 288 с.
10. Голесник, С. 95 лет и один день / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2013. – 29 нояб. – С. 13.
11. Клімянцёнак, Я. А. Віцебскі абласны краязнаўчы музей / Я. А. Клімянцёнак // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. сав.: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін ; маст.: В. В. Катовіч, М. У. Чуднікаў. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 171–174.
12. Пастернак, Т. «Златники», солиды, шиллинги, боны... / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2015. – 24 марта. – С. 8.
13. Пастернак, Т. Назад в прошлое / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2013. – 19 окт. – С. 16.
14. Пукшанскі, А. Векавы юбілей / А. Пукшанскі // Звязда. – 2019. – 9 студз. – С. 11.
15. Савіцкі, Г. У. Гісторыя станаўлення і развіцця Віцебскага абласнога краязнаўчага музея / Г. У. Савіцкі // 90 год Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею : матэрыялы навуковай канферэнцыі, 30–31 кастрычніка 2008 г., г. Віцебск / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.]. – Мінск : Медысонт. – С. 14–24.
16. Фондаренко, Н. Хранилище истории / Н. Фондаренко // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 17 мая. – С. 4.
17. Шышанаў, В. Слова краязнаўцы / В. Шышанаў // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 17 жн. – С. 22.
СПАСЫЛКІ
Учреждение культуры "Витебский областной краеведческий музей"
Витебский областной краеведческий музей. Витебский городской портал