Візітная картка. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2013 11:38
- Адноўлена 15.02.2024 11:32
Аршанскі раён размешчаны на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці ў вярхоўях р. Днепр. Утвораны раён 17 ліпеня 1924 г. у складзе Аршанскай акругі і знаходзіўся там да 1930 г. 15 студзеня 1938 г. Аршанскі раён уключаны ў Віцебскую вобласць. Мяжуе на поўначы з Сенненскім і Лёзненскім, на ўсходзе – з Дубровенскім, на захаде – з Талачынскім раёнамі Віцебскай вобласці, на поўдні – са Шклоўскім і Горацкім раёнамі Магілёўскай вобласці. Плошча раёна 1,7 тыс. км2. Цэнтр раёна – горад Орша. У склад раёна ўваходзіць горад Барань, гарадскія пасёлкі Копысь, Арэхаўск, Балбасава. Насельніцтва на 2016 г. складае: Аршанскі раён – 158290 жыхароў, г. Орша – 116552 жыхары, г. Барань – 11343 жыхары, г. п. Балбасава – 3529 жыхароў, г. п. Копысь – 850 жыхароў, г. п. Арэхаўск – 2402 жыхары. |
Населеных пунктаў – 260. Адміністрацыйна падзяляецца на 16 сельсаветаў: Андрэеўшчынскі, Барздоўскі, Высокаўскі, Забалацкі, Задроўеўскі, Зубаўскі, Зубрэвіцкі, Клюкаўскі, Крапівенскі, Межаўскі, Арэхаўскі, Пішчалаўскі, Панізоўскі, Смалянскі, Вусценскі, Якаўлевіцкі, а таксама Арэхаўскі і Копыскі пасялковыя Саветы. Буйныя населеныя пункты раёна: п. Бабінічы, в. Забалацце, в. Смаляны, в. Межава, в. Вусце.
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі на Мінск, Магілёў, Крычаў, Віцебск, Лепель, Смаленск. З аўтадарог найбольш значныя Брэст – Масква і Магілёў – Віцебск.
Праведзены магістральны газаправод Таржок – Мінск – Івацэвічы і адгалінаванні нафтаправода «Дружба» на Наваполацк.
ЛІТАРАТУРА
1. Аршанскі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 101–104.
2. Аршаншчына : візітная картка // Аршанская газета. – 2004. – 17 ліп. – С. 1–2.
3. Кавунов, П. И. Больше века длися день… / П. Кавунов // Белорусская нива. – 2001. – 17 июля. – С. 1–2.
4. Мой родны край – Аршаншчына : гісторыка–краязнаўчы зборнік / аўт.-склад. Т. М. Вароніна, А. М. Шышкевіч. – Віцебск : Віцебская друкарня, 2000. – 160 с.
5. Оршанский район // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 616–618.
6. Оршанский район // Республика Беларусь. Витебская область / Управление идеологической работы Витебского областного исполнительного комитета ; [редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. – Витебск, 2005. – С. 182–185.
7. Оршанский район : регион-тур / подгот. О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 27 дек. – С. 4–5.
8. Оршанский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / гл. ред. Т. В. Белова. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 252–258.
9. Оршанский район : буклет / отв. за вып. Н. Стахович. – Витебск: Витебская областная типография, 2004. – 36 с.
10. Памяць : Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гл. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Кн.1. – 384 с.
11. Памяць : Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – 528 с.
12. Регионы. Оршанский район // Народная газета. – 2008. – 17 верас. – С. 3.
13. 7 цудаў : Аршанскі раён // Народная газета. – 2009. – 13 мая. – С. 6, 11.
СПАСЫЛКІ
Афіцыйны сайт Аршанскага райвыканкама