Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Візітная картка. Аршанскі раён

 

Аршанскі раён размешчаны на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці ў вярхоўях р. Днепр. Утвораны раён 17 ліпеня 1924 г. у складзе Аршанскай акругі і знаходзіўся там да 1930 г. 15 студзеня 1938 г. Аршанскі раён уключаны ў Віцебскую вобласць. Мяжуе на поўначы з Сенненскім і Лёзненскім, на ўсходзе – з Дубровенскім, на захаде – з Талачынскім раёнамі Віцебскай вобласці, на поўдні – са Шклоўскім і Горацкім раёнамі Магілёўскай вобласці.

Плошча раёна 1,7 тыс. км2. Цэнтр раёна – горад Орша. У склад раёна ўваходзіць горад Барань, гарадскія пасёлкі Копысь, Арэхаўск, Балбасава.

Насельніцтва на 2016 г. складае: Аршанскі раён – 158290 жыхароў, г. Орша – 116552 жыхары, г. Барань – 11343 жыхары, г. п. Балбасава – 3529 жыхароў, г. п. Копысь – 850 жыхароў, г. п. Арэхаўск – 2402 жыхары.

Населеных пунктаў – 260. Адміністрацыйна падзяляецца на 16 сельсаветаў: Андрэеўшчынскі, Барздоўскі, Высокаўскі, Забалацкі, Задроўеўскі, Зубаўскі, Зубрэвіцкі, Клюкаўскі, Крапівенскі, Межаўскі, Арэхаўскі, Пішчалаўскі, Панізоўскі, Смалянскі, Вусценскі, Якаўлевіцкі, а таксама Арэхаўскі і Копыскі пасялковыя Саветы. Буйныя населеныя пункты раёна: п. Бабінічы, в. Забалацце, в. Смаляны, в. Межава, в. Вусце.

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі на Мінск, Магілёў, Крычаў, Віцебск, Лепель, Смаленск. З аўтадарог найбольш значныя Брэст – Масква і Магілёў – Віцебск.

Праведзены магістральны газаправод Таржок – Мінск – Івацэвічы і адгалінаванні нафтаправода «Дружба» на Наваполацк.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аршанскі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 101–104.

2. Аршаншчына : візітная картка // Аршанская газета. – 2004. – 17 ліп. – С. 1–2.

3. Кавунов, П. И. Больше века длися день… / П. Кавунов // Белорусская нива. – 2001. – 17 июля. – С. 1–2.

4. Мой родны край – Аршаншчына : гісторыка–краязнаўчы зборнік / аўт.-склад. Т. М. Вароніна, А. М. Шышкевіч. – Віцебск : Віцебская друкарня, 2000. – 160 с.

5. Оршанский район // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 616–618.

6. Оршанский район // Республика Беларусь. Витебская область / Управление идеологической работы Витебского областного исполнительного комитета ; [редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. – Витебск, 2005. – С. 182–185.

7. Оршанский район : регион-тур / подгот. О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 27 дек. – С. 4–5.

8. Оршанский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / гл. ред. Т. В. Белова. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 252–258.

9. Оршанский район : буклет / отв. за вып. Н. Стахович. – Витебск: Витебская областная типография, 2004. – 36 с.

10. Памяць : Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гл. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Кн.1. – 384 с.

11. Памяць : Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – 528 с.

12. Регионы. Оршанский район // Народная газета. – 2008. – 17 верас. – С. 3.

13. 7 цудаў : Аршанскі раён // Народная газета. – 2009. – 13 мая. – С. 6, 11.  

 

СПАСЫЛКІ

  Афіцыйны сайт Аршанскага райвыканкама