Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Асвета. Віцебскі раён

У Віцебскім раёне дзейнічае 36 устаноў адукацыі, з іх 14 устаноў дашкольнага выхавання, аграрны каледж УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны», дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Установы сярэдняй адукацыі раёна наведваюць 3202 чалавекі, дашкольнага выхавання – 1195. У сістэме адукацыі Віцебскага раёна працуе 1206 педработнікаў.

На тэрыторыі раёна дзейнічаюць 4 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна, Віцебскае кадэцкае вучылішча ў п. Лужасна, а таксама сацыяльна-педагагічны цэнтр.

У сістэме адукацыі раёна паспяхова вырашаецца праблема павышэння якасці адукацыйнага працэсу. Задавальненню адукацыйных патрэб насельніцтва спрыяе прафесійнае навучанне.

Эксперыментальная і інавацыйная дзейнасць ва ўстановах адукацыі Віцебскага раёна дазваляе праводзіць апераджальную падрыхтоўку педагагічных кадраў раёна па засваенні новага зместу навучання і ўкараненні сучасных адукацыйных тэхналогій.

Асноўнай задачай адукацыйных устаноў раёна з'яўляецца забеспячэнне яго якасці, стварэнне ўмоў, якія гарантуюць навучэнцам комплекснае развіццё, якое дазволіць ім быць паспяховымі ў жыцці. Педагічныя кадры раёна вырашаюць задачы павышэння якасці праз развіццё профільнага навучання на трэцяй прыступцы агульнай сярэдняй адукацыі і дапрофільнай падрыхтоўкі, удасканальвання адукацыйнага асяроддзя, прымянення інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, стварэння ўмоў для ўсебаковага развіцця адораных і таленавітых дзяцей, павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.

Адукацыйная прастора раёна прадстаўлена наступным чынам: 9 сярэдніх школ, 2 яслі-сад–сярэднія школы, 5 базавых школ, 3 яслі-сад–базавыя школы, 1 дзіцячы сад–пачатковая школа, 14 устаноў дашкольнай адукацыі, 1 сацыяльна-педагагічны цэнтр, 1 раённы цэнтр дзяцей і моладзі.

Агульная сярэдняя адукацыя

arrow Акцябрская сярэдняя школа;

arrow Альгоўская яслі-сад–базавая школа;

arrow Бабініцкая сярэдняя школа;

arrow Варонаўская сярэдняя школа;

arrow Вымнянская дзіцячы сад–сярэдняя школа;

arrow Даўжанская сярэдняя школа;

arrow Замастоцкая базавая школа;

arrow Запольская базавая школа;

arrow Капцянская базавая школа імя Героя Савецкага Саюза Г. С. Грыгор'ева;

arrow Кіраўская сярэдняя школа;

arrow Курынская дзіцячы сад–базавая школа;

arrow Лужаснянская базавая школа;

arrow Мазалаўская сярэдняя школа;

arrow Ноўкінская сярэдняя школа;

arrow Палудзетскаўская дзіцячы сад–пачатковая школа;

arrow Сасноўская дзіцячы сад–базавая школа;

arrow Старасельская сярэдняя школа;

arrow Суйкаўская базавая школа;

arrow Суражская дзіцячы сад–сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова;

arrow Янавіцкая сярэдняя школа.

 

Дашкольная адукацыя

arrow Акцябрскі яслі-сад;

arrow Бабініцкі дзіцячы сад;

arrow Варонаўскі дзіцячы сад;

arrow Даўжанскі яслі-сад;

arrow Заронаўскі дзіцячы сад;

arrow Капцянскі дзіцячы сад;

arrow Кіраўскі яслі-сад;

arrow Лужаснянскі яслі-сад;

arrow Мазалаўскі яслі-сад;

arrow Ноўкінскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці;

arrow Старасельскі дзіцячы сад;

arrow Тулаўскі яслі-сад;

arrow Хайсоўскі яслі-сад;

arrow Янавіцкі яслі-сад.

 

Прафесійна-тэхнічная адукацыя

arrow ДУА «Віцебскае кадэцкае вучылішча ў п. Лужасна»

 

Сярэдняя спецыяльная адукацыя

arrow Аграрны каледж УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».

 

Пазашкольная адукацыя

arrow ДУДА «Цэнтр дзяцей і моладзі».

 

Сацыяльна-педагагічныя ўстановы

arrow ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александрова, Т. Под звуки музыки волшебной / Т. Александрова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – 20 чэрв. – С. 5.

2. Белкина, О. Там, где «Чайка» плывет... / О. Белкина // Віцебскі рабочы. – 2009. – 13 июня. – С. 5.

3. Бондарава, Т. За гонар Айчыны, з клопатам пра будучыню / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2015. – 27 студз. – С. 6.

4. Бондарава, Т. Разам, а не паралельнымі шляхамі / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2018. – 1 лют. – С. 8.

5. Бондарава, Т. Старонкі жыцця ў кантэксце гісторыі / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2018. – 15 лют. – С. 1.

6. Васильев, В. У истоков / В. Васильев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 13 снеж. – С. 6.

7. Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – 328 с.

8. Далжанкоў, У. Ф. Лужаснянскі аграрны каледж / У. Ф. Далжанкоў // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 663–665.

9. Диканова, Т. В учебный год – с новыми проектами и надеждами / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2018. – 21 жн. – С. 1, 2.

10. Диканова, Т. Таланты рядом / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – 2 мая. – С. 5.

11. Залесская, С. Школа, где профессию делают призванием / С. Залесская // Белорусская нива. – 2009. – 19 дек. – С. 12.

12. Мезенцаў, У. І. Адукацыя / У. І. Мезенцаў // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 661–665.

13. Рязанова, О. И. Приоритеты школьного образования / О. И. Рязанова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – 8 верас. – С. 1–2.

14. Светланова, Е. «Отечество нам – Старое Село» / Е. Светланова // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2005. – 12 лістап. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Отдел по образованию Витебского райисполкома