Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Палацы, сядзібы, паркі. Расонскі раён

Эвалюцыя беларускага дойлідства, самабытнасць якога вызначалася канфліктным рэлігійным супрацьстаяннем, мэтанакіраваным уплывам заходнееўрапейскай і рускай культур, толькі фрагментарна адлюстравана ў нешматлікіх помніках архітэктурнай спадчыны Расоншчыны.

Беларуская зямля, якая на працягу стагоддзяў з'яўлялася плацдармам жорсткіх бітваў, была ўсеяна крэпасцямі і замкамі. Крэпасць Сокал (Сакалінскі замак) – найстаражытнейшы вядомы гісторыка-архітэктурны комплекс Расоншчыны, помнік манументальнага ваенна-абарончага дойлідства. Ад крэпасці захавалася толькі ўзвышаная трохвугольная пляцоўка за 1,5 км ад в. Кульнева.

Да канца XVII ст. крапасное будаўніцтва спынілася ў сувязі з развіццём разбуральнай гарматнай зброі, якая рабіла замкі прыступнымі.

У другой палове XVIII – пачатку XIX стст. на Беларусі было пашырана будаўніцтва рэпрэзентацыйных палацава-сядзібных комплексаў, якія прыйшлі на змену замкам.

У сваіх вотчынах землеўладальнікі стваралі самыя разнастайныя па памерах і мастацкіх якасцях архітэктурна-паркавыя рэзідэнцыі – ад невялікіх дамоў дробнапамесных шляхціцаў да буйных палацаў заможных магнатаў.

Сядзібы

arrow сядзіба пана Гласкі (г. п. Расоны);

arrow сядзіба пана Лефера (в. Горкі);

arrow сядзіба пана Убры (в. Якубова);

arrow дробнапамесная сядзіба (в. Шнітаўка). Сядзіба больш нагадвае звычайнае сялянскае жыллё. Драўляны дом узведзены на бутавым падмурку на мяжы XIX–XX стст.

У в. Тродавічы невялікім маёнткам і нерухомай маёмасцю валодалі браты Іван і Францыск Скарыны.

Паркі

arrow прысядзібны парк пана Гласкі (в. Двор Чарэпіта);

arrow прысядзібны парк пана Гуцэвіча (в. Казімірова). Закладзены ў другой палове XIX ст. Падобны па натуралістычна-пейзажнай арганізацыі парк захаваўся на ўскраіне в. Казімірова. Яго ландшафтная кампазіцыя і планіроўка створаны вакол прамавугольнага стаўка са штучным востравам сярод воднага люстэрка. Належыць да лесапаркаў;

arrow мемарыяльны сквер (г. п. Расоны).

У аг. Клясціцы ў 1911 годзе была закладзена кляновая алея ў памяць пра 100-годдзе з дня перамогі ў Айчыннай вайне 1812 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксеева, М. Казка старога парку / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2008. – 4 сак. – С. 4.

2. Кулагін, А. М. З архітэктурнай спадчыны Расоншчыны / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 30–33.

3. Маёнтак Скарынаў на Расоншчыне // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 34.

4. Парк // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 387.

5. Прудоўскі, Р. Сакалінскі замак / Р. Прудоўскі // Віцебскі рабочы. – 2006. – 24 студз. – С. 3.

6. Сакалінскі замак // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 36–37.

7. Чатыры прычыны наведаць Расоншчыну / падрыхт. С. Любачка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 22 сент. – С. 11.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Усадьбы и парки