Культавая архітэктура. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 03.02.2020 15:23
- Адноўлена 05.03.2020 12:04
Пачатак культавага будаўніцтва ў Талачынскім раёне адзначаны стварэннем у 1001 годзе першага хрысціянскага храма – царквы ў імя Ражджаства Прасвятой Багародзіцы. Залажэнне царквы ў Друцку адбылося ў часы кіравання ў Полацкім княстве князя Ізяслава. Яна была драўлянай. Асвяцілі яе ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы. Гэта падзея зафіксавана ў 2001 годзе ўстаноўкай памятнага знака ў гонар 1000-годдзя Друцка з фрагментам летапіснага запісу пра заснаванне храма.
Найбольш выдатным архітэктурным помнікам Друцка-Талачынскага рэгіёна з'яўляецца комплекс былога кляштара базыльян другой паловы XVIII ст. (зараз – царква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы).
Адзіным каталіцкім храмам, узведзеным у рэгіёне ў перыяд Расійскай імперыі з'яўляецца касцёл святога Антонія Падуанскага, які пабудаваны ў 1853 годзе ў Талачыне з цэглы ў стылі позняга класіцызму з элементамі рэтраспектыўнай готыкі.
У в. Манастыр аднавілі мураваную царкву ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы рэтраспектыўна-рускага стылю.
На могілках, паміж вёскамі Рэчкі і Галошава, захаваліся руіны драўлянай царквы, якую па стылявых характарыстыках можна аднесці да канца XVIII – пачатку XIX стст.
Петрапаўлаўская царква ў в. Буторы таксама захавалася ў зруйнаваным стане.
ЛІТАРАТУРА
1. Габрусь, Т. В. Историко-архитектурная панорама Друцко-Толочинского региона / Т. В. Габрусь // Друцк / О. Н. Левко [и др.] ; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – С. 535–545. – (Древнейшие города Беларуси).
2. Габрусь, Т. Нябесны бой над Талачыном: гісторыка-архітэктурная спадчына раёна / Т. Габрусь // Роднае слова. – 2013. – № 7. – С. 82–86.
3. Кулагін, А. М. З архітэктурнага мінулага / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 43–45.