Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Культавая архітэктура. Талачынскі раён

Пачатак культавага будаўніцтва ў Талачынскім раёне адзначаны стварэннем у 1001 годзе першага хрысціянскага храма – царквы ў імя Ражджаства Прасвятой Багародзіцы. Залажэнне царквы ў Друцку адбылося ў часы кіравання ў Полацкім княстве князя Ізяслава. Яна была драўлянай. Асвяцілі яе ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы. Гэта падзея зафіксавана ў 2001 годзе ўстаноўкай памятнага знака ў гонар 1000-годдзя Друцка з фрагментам летапіснай запісі пра заснаванне храма.

Найбольш выдатным архітэктурным помнікам Друцка-Талачынскага рэгіёна з'яўляецца комплекс былога кляштара базыльян другой паловы XVIII ст. (зараз – царква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы).

Адзіным каталіцкім храмам, узведзеным у рэгіёне ў перыяд Расійскай імперыі з'яўляецца касцёл святога Антонія Падуанскага, які пабудаваны ў 1853 годзе ў Талачыне з цэглы ў стылі позняга класіцызму з элементамі рэтраспектыўнай готыкі.

У в. Манастыр аднавілі мураваную царкву ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы рэтраспектыўна-рускага стылю.

На могілках, паміж вёскамі Рэчкі і Галошава, захаваліся руіны драўлянай царквы, якую па стылявых характарыстыках можна аднесці да канца XVIII – пачатку XIX стст.

Петрапаўлаўская царква ў в. Буторы таксама захавалася ў зруйнаваным стане.

 

Памятны знак у гонар 1000-годдзя Друцка. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byФрагмент летапіснай запісі пра заснаванне храма на памятным знаку. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Габрусь, Т. В. Историко-архитектурная панорама Друцко-Толочинского региона / Т. В. Габрусь // Друцк / О. Н. Левко [и др.] ; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – С. 535–545. – (Древнейшие города Беларуси).

2. Габрусь, Т. Нябесны бой над Талачыном: гісторыка-архітэктурная спадчына раёна / Т. Габрусь // Роднае слова. – 2013. – № 7. – С. 82–86.

3. Кулагін, А. М. З архітэктурнага мінулага / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 43–45.