Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Гарадоцкі раён

Гарадоччына багата сваім культурным патэнцыялам. Народныя традыцыі, абрады, заслужаныя калектывы і майстры культурных устаноў складаюць пласт гісторыка-культурнай спадчыны.

У раёне дзейнічаюць наступныя ўстановы культуры: ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна», у якую ўваходзяць: ДУК «Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору», Езярышчанскі гарпасялковы ДК, сельскія дамы культуры – 8, сельскія клубы – 3, клубы-бібліятэкі – 3, аўтаклуб – 1; ДУК «Гарадоцкі гарадскі Дом культуры», ДУК «Гарадоцкі культурна-асветніцкі цэнтр і сетка публічных бібліятэк», якая складаецца з раённай бібліятэкі, Езярышчанскай гарпасялковай і 16 сельскіх бібліятэк; ДУА «Гарадоцкая дзіцячая школа мастацтваў», у склад якой уваходзяць тры філіялы: Бычыхінскі, Езярышчанскі і Пальмінскі; УК «Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей» і КУКП «Гарадоцкая раённая райкінавідэасетка».

Ва ўстановах культуры працуе 138 клубных фарміраванняў, дзе займаюцца 1353 чалавекі, 76 фарміраванняў для дзяцей.

Званні «народны» і «ўзорны» маюць 14 калектываў. Для гарадскога і сельскага насельніцтва культурнымі ўстановамі раёна за 2019 год праведзена 3963 мерапрыемствы: 298 – аўтаклубам, 2972 – сельскімі дамамі культуры і клубамі. На платнай аснове праведзена 1545 мерапрыемстваў.

Мастацкая самадзейнасць з'яўляецца адным з асноўных відаў эстэтычнага выхавання насельніцтва ў раёне.

Сярод калектываў мастацкай самадзейнасці вызначаюцца:

arrow ансамбль гарманістаў «Гарадоцкія музыкі» (раённы ЦТК і НТ);

arrow вакальна-інструментальны ансамбль «Лель» (гарадскі Дом культуры);

arrow вакальны гурт «Свой хіт» (гарадскі Дом культуры);

arrow вакальны гурт «Стыхія» (гарадскі Дом культуры);

arrow гурт эстраднага танца «Флэш» (гарадскі Дом культуры);

arrow клуб самадзейных майстроў і мастакоў «Вытокі» (раённы Дом рамёстваў і фальклору);

arrow народны ансамбль песні і танца «Яблынька» (гарадскі Дом культуры);

arrow народны тэатр сатыры і гумару «Фанограф» (гарадскі Дом культуры);

arrow народны драматычны тэатр (гарадскі Дом культуры);

arrow народнае аматарскае аб'яднанне «Зялёная альтанка» (раённая бібліятэка);

arrow народны ансамбль песні і музыкі «Суседзі» (Даўгапольскі сельскі Дом культуры);

arrow народны фальклорны калектыў «Глейна» (раённы ЦТК і НТ);

arrow народны ансамбль песні і музыкі «Дубравіца» (Дуброўскі сельскі Дом культуры);

arrow народнае аматарскае аб'яднанне «Сладушка» (Пальмінскі сельскі Дом культуры);

arrow народны фальклорны калектыў «Азерыца» (Езярышчанскі гарпасялковы Дом культуры);

arrow народнае аматарскае аб'яднанне «Гаспадынька» (Кабішчанскі сельскі Дом культуры);

arrow хор ветэранаў «Кацюша» (гарадскі Дом культуры);

arrow фальклорны калектыў «Спадарыня» (Бычыхінскі сельскі Дом культуры).

Дзіцячыя калектывы мастацкай творчасці, якія дзейнічаюць пры Гарадоцкім гарадскім Доме культуры:

arrow вакальны гурт «Рамантыка» ;

arrow вакальны гурт «Кактэйль»;

arrow вакальны гурт «Вясёлачка»;

arrow вакальны гурт «Вясёлка» ;

arrow гурт бальнага танца «Радасць»;

arrow гурт творчага развіцця «РАСТок»;

arrow гурт эстраднага танца «MixDance» ;

arrow тэатральны калектыў «Акадэмія дзяцінства»;

arrow тэатральны калектыў «Ералаш»;

arrow тэатральны калектыў «Эцюд»;

arrow узорная студыя вакальнага танца «Гармонія».

Візітнай карткай і своеасаблівым культурным брэндам Гарадоцкага раёна стала раённае свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас», якое праводзіцца ў гонар знакамітага земляка, аўтара паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына. З года ў год свята аб'ядноўвае ўдзельнікаў з розных куткоў рэспублікі, расце кола людзей, зацікаўленых гісторыяй гарадоцкай зямлі, яе традыцыямі, якія сёння ўвасабляюцца у творчасці народных майстроў, паэтаў, мастакоў, самадзейных артыстаў.

Гарадоцкая зямля багатая на таленты: у 2005 годзе ансамбль гарманістаў ЦТК і НТ стаў лаўрэатам міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах, народны тэатр сатыры і гумару «Фанограф» стаў пераможцам 1-га Рэспубліканскага фестывалю сатыры і гумару «Аўцюкі», народны ансамбль песні і танца «Яблынька» стаў лаўрэатам абласнога агляду-конкурсу харавых і вакальных калектываў.

Кожны год калектывы мастацкай самадзейнасці прымаюць актыўны ўдзел у раённым фестывалі народнай творчасці «Гарадоцкая скарбонка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Быньков, А. На культурном пограничье / А. Быньков // Витебские вести. – 2014. – 9 окт. – С. 21.

2. Бынькоў, А. Яго муза – Музыка / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2015. – 15 авг. – С. 13.

3. Весялуха, М. «Святы вечар добрым людзям» / М. Весялуха // Звязда. – 2016. – 23 снеж. – С. 6.

4. Гамзюк, Н. «Гарадок» для Гарадка / Н. Гамзюк // Культура. – 2014. – 9 жн. – С. 12.

5. Городокский район : [буклет] / предисл. А. Н. Мороз. – Минск : Типография Макарова и К, [2006?]. – 25 с.

6. Дюбкова, Е. Дарим людям настроение / Е. Дюбкова // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 24 жн. – С. 4.

7. Залесская, С. На «северном полюсе» страны знают как колядовать / С. Залесская // Белорусская нива. – 2012. – 13 дек. – С. 11.

8. Маркиянова, Я. В клубах по интересам интересно / Я. Маркиянова // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 29 кастр. – С. 8.

9. Мастацкія калектывы / падрыхт.: Т. А. Шагалеева // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 729–731.

10. Мукомол, Л. От всей души / Л. Мукомол // Гарадоцкі веснік. – 2009. – 4 крас. – С. 1.

11. Навумава, Г. Усіх сабраў «Гарадоцкі Парнас» / Г. Навумава // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 22 чэрв. – С. 4.

12. Никольская, Л. С музыкой на «ты» / Л. Никольская // Гарадоцкі веснік. – 2002. – 5 сак. – С. 2.

13. Рэзкіна, Л. П. Дзейнасць устаноў культуры і мастацкіх калектываў Гарадоцкага раёна па захаванню фальклорнай спадчыны / Л. П. Рэзкіна // Народная культура Віцебшчыны: вывучэнне, захаванне, папулярызацыя : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 165-годдзю М. Нікіфароўскага, 21 мая 2010 г. / рэдкал.: Л. Вакар, Л. Кернажыцкая, В. Шышанаў. – Мінск : НББ. – С. 207–209.

14. Шлейко, Л. Городокщина культурная / Л. Шлейко // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 9 кастр. – С. 3.

15. Шпакоўская, Г. Незабытыя мелодыі для скрыпкі / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2017. – 7 дек. – С. 21.

16. Якаўлева, С. Трохгадзінны канцэрт – падарунак / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2015. – 28 крас. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Культура Городокщины