Асвета. Дубровенскі раён
- Подробности
- Створана 19.02.2018 08:40
- Адноўлена 11.12.2018 16:31
Сістэма адукацыі Дубровенскага раёна ўключае ў сябе:
– 5 дашкольных устаноў: 3 гарадскія і 2 сельскія;
– 9 устаноў адукацыі: 3 сярэднія школы і 6 школ-комплексаў (1 дзіцячы сад–пачатковая школа, 5 дзіцячых садоў–сярэдніх школ);
– сацыяльна-педагагічны цэнтр;
– цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
– «Дубровенская СДЮШАР»;
– фізкультурна-спартыўны клуб;
– аздараўленчы лагер «Лугаўцы».
Сістэма ўстаноў дашкольнай адукацыі ўключае:
– яслі-сад № 2;
– яслі-сад № 3;
– яслі-сад № 4;
– Асінторфскі яслі-сад;
– Станіславоўскі дзіцячы сад.
У 2017/2018 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі навучаецца і выхоўваецца 1547 навучэнцаў і 491 дашкольнік.
У сістэме адукацыі раёна працуе 387 педагагічных работнікаў, у тым ліку ў сферы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі – 318 педагогаў, з якіх маюць вышэйшую адукацыю 88 %, вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі – 71 %, другую – 15 %. 159 педагогаў маюць сертыфікат карыстальніка інфармацыйных тэхналогій. Ахоплена дашкольнай адукацыяй 79 % дзяцей ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў, ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – 90 %. Забяспечанасць месцамі дзяцей ранняга дашкольнага ўзросту ва ўстановах дашкольнай адукацыі па раёне складае 115 %.
Установы агульная сярэдняй адукацыі:
– Асінторфская дзіцячы сад–сярэдняя школа;
– Будская дзіцячы сад–сярэдняя школа;
– Добрынская дзіцячы сад–сярэдняя школа;
– Ерамееўская дзіцячы сад–пачатковая школа;
– Зарубская дзіцячы сад–сярэдняя школа;
– Калінаўская дзіцячы сад–сярэдняя школа;
– Сваташыцкая дзіцячы сад–пачатковая школа;
Забяспечана ўключэнне ў сістэму падрыхтоўкі да навучання ў школе 100 % дзяцей 5-гадовага ўзросту, што адпавядае нарматыву сацыяльнага стандарту, у тым ліку на базе дашкольных устаноў – 97 %, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі – 3 %.
У адпаведнасці з адукацыйнымі запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў у 2017/2018 навучальным годзе арганізавана 295 факультатываў па 12 напрамках і ахопам 91 % навучэнцаў. Факультатыўныя заняткі вучняў 1–4 класаў складаюць 99 %, 5–9 класаў – 82 %, навучэнцаў 10–11-х класаў – 91 %.
Па выніках уступнай кампаніі 2017 года 46 % выпускнікоў сярэдніх школ паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, 40 % – ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 13 % – залічаны ў прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы.
З ліку навучэнцаў, якiя атрымалi агульную базавую адукацыю, 52 % працягваюць навучанне ў школе, 27 % – ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 21 % – ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Прафесійна-тэхнічная адукацыя: УА «Дубровенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».
У раёне пражываюць 239 дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Рознымі формамі спецыяльных паслуг у 2017/2018 навучальным годзе ахоплена 100 % дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, якія маюць патрэбу ў спецыяльнай адукацыі і карэкцыйна-педагагічнай дапамозе (у горадзе і сельскай мясцовасці).
У сістэме пазаўрочнай і пазашкольнай работы забяспечаны ўмовы для інтэлектуальнага, творчага і фізічнага развіцця навучэнцаў.
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі налічваецца 37 гурткоў і спартыўных секцый з колькасцю 484 дзяцей. У Дубровенскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі налічваецца 35 гурткоў, у якіх занята 432 навучэнцы. У раённым цэнтры дзяцей і моладзі дзейнічае валанцёрскі атрад (12 чалавек) «Рука ў руцэ», якім было рэалізавана шэраг моладзевых міні-ініцыятыў і праектаў. Хлопцы з'яўляюцца ўдзельнікамі праектаў:
– Віцебскай абласной арганізацыі БТЧК «Доктар не больш» (клоўнатэрапія);
– «Папярэджаны – узброены!», накіраваны на інфармаванне навучэнцаў аб небяспецы кіберпрасторы і бяспечным выездзе за мяжу.
У Дубровенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву адкрыта 26 груп па двух напрамках (барацьба-дзюдо, лёгкая атлетыка) з ахопам 273 чалавекі. Арганізавана штогадовае правядзенне масавых спаборніцтваў па 12 напрамках з ахопам больш за 75 % школьнікаў.
У дзейнасць дзіцячых і моладзевых грамадскіх арганізацый уключана 204 чалавекі. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі дзейнічаюць 7 першасных арганізацый грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і 8 піянерскіх дружын.
Аддзелам і ўстановамі адукацыі арганізаваны ўлік усіх дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, сфарміраваны і падтрымліваюцца ў актуальным стане дадзеныя аб розных катэгорыях сем'яў і дзецях, якія выхоўваюцца ў гэтых сем'ях.
Штогод у дзённых прышкольных лагерах аздараўляецца больш за 400 навучэнцаў, у аздараўленчым лагеры «Лугаўцы» кругласутачнага знаходжання – каля 250 дзяцей.
На балансе аддзела адукацыі, спорту і турызму находится16 харчблокаў. Установы адукацыі самастойна арганізуюць харчаванне дзяцей. Навучэнцы на 100 % забяспечаны гарачым харчаваннем ва ўстановах, размешчаных у сельскай мясцовасці, і на 88 % – у гарадской. Арганізавана работа школьных буфетаў ў гарадскіх установах адукацыі. Наладжаны прамыя пастаўкі асобных прадуктаў харчавання, распрацаваны і рэалізуюцца мерапрыемствы па абнаўленні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы аб'ектаў харчавання.
У 2017/2018 навучальным годзе арганізаваны падвоз 393 школьнікаў і 70 выхаванцаў, у тым ліку 348 навучэнцаў і 59 дашкольнікаў падвозяцца школьнымі аўтобусамі; 44 і 8 адпаведна забяспечваюцца бясплатным праездам на грамадскім транспарце; 4 дзяцей падвозяцца асабістым транспартам.
ЛІТАРАТУРА
1. Бяркозава, Н. В. Заўважыць здольных, дапамагчы таленавітым... / Н. В. Бярозкава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2004. – 31 студз. – С. 2.
2. Васільеў, Л. Золата і ў попеле блішчыць / Л. Васільеў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2005. – 5 сак. – С. 3.
3. Галяцкая, І. Пасляваенная школа / І. Галяцкая // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2004. – 23 снеж. – С. 2.
4. Гаўруцікаў, А. Вучыцца маглі далека не ўсе / А. Гаўруцікаў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1999. – 10 лют. – С. 2.
5. Гаўруцікаў, А. Жыццё напружанае і стваральнае / А. Гаўруцікаў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 10 снеж. – С. 1–2.
6. Гаўруцікаў, А. Навучанне-абавязковае / А. Гаўруцікаў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1999. – 17 лют. – С. 3.
7. Дудараў, Л. Ушанаванне пераможцаў прадметных алімпіяд / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 8 лют. – С. 2.
8. Дулеба, Г. З цемры – да святла, на шырокія прасторы новага жыцця / Г. Дулеба // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 30 мая. – С. 7.
9. Заўялава, Н. Аберагаем тое, што маем / Н. Заўялава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2003. – 6 снеж. – С. 2.
10. Заўялава, Н. «Человек в природе мал, но что он в ней насовершал!» / Н. Заўялава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2005. – 16 лістап. – С. 3–4.
11. Кацікава, Г. Яны выбралі дарогу – па жыцці быць педагогам / Г. Кацікава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2011. – 19 лют. – С. 2.
12. Кулакоў, Ф. Ад невуцтва на светлы шлях навукі / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2002. – 31 жн. – С. 1, 3–4.
13. Кулакоў, Ф. З прыцэлам на перспектыву / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2004. – 13 лістап. – С. 1–2.
14. Кулакоў, Ф. Няпростае ўзыходжанне на школьны «Алімп» / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 22 сак. – С. 3.
15. Лебедева, О. Подвели итоги, расставили акценты / О. Лебедева // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2016. – 27 жн. – С. 1–2.
16. Магер, А. Па абставінах, але па прынцыпу наступальнасці / А. Магер // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 12 снеж. – С. 2.
17. Магер, Е. Н. Учебный год на старте! / Е. Н. Магер ; Е. Корсакова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 28 жн. – С. 1.
18. Рыжанскі, В. Галоўнае – навучыць жыць / В. Рыжанскі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2002. – 14 верас. – С. 2.
19. Рыжанскі, В. А. За якасць адукацыі фізічнае і духоўнае здароўе вучняў / В. А. Рыжанскі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2004. – 27 кастр. – С. 1, 2–3.
20. Рыжанскі, В. А. На дасягненне пастаўленай мэты / В. А. Рыжанскі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 19 верас. – С. 2–3.
21. Рыжанскі, В. А. На першым месцы – якасць прадукцыі / В. А. Рыжанскі ; гутарыў Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 30 верас. – С. 1, 3.
22. Рыжанскі, В. Якасці адукацыі – сучасныя педагагічныя тэхналогіі / В. Рыжанскі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2000. – 9 верас. – С. 2–3.
23. Шпаковская, Г. Августовская проверка педагогов / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2005. – 30 жн. – С. 8.