Асвета. Лепельскі раён
- Подробности
- Створана 30.04.2019 08:40
- Адноўлена 23.02.2024 09:25
Сетка ўстаноў адукацыі Лепельскага раёна прадстаўлена 37 установамі. З іх адна гімназія, пяць сярэдніх школ, тры базавыя школы, чатыры вучэбна-педагагічныя комплексы «дзіцячы сад-школа», сямнаццаць устаноў дашкольнай адукацыі, адна пазашкольная ўстанова, адна спецыяльнай адукацыі і адзін каледж.
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі навучаецца больш трох тысяч навучэнцаў, ва ўстановах дашкольнай адукацыі выхоўваецца каля тысячы выхаванцаў.
У сямі ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана профільнае навучанне. 70 % навучэнцаў X і XI класаў вывучаюць на павышаным узроўні матэматыку, фізіку, хімію, біялогію, гісторыю Беларусі, грамадазнаўства, рускую, беларускую, англійскую, нямецкую мовы.
ДУА «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў» і ДУА «Заслонаўская дзіцячая школа мастацтваў» далучаюць вучняў да выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
З мэтай задавальнення запытаў дзяцей і іх законных прадстаўнікоў ва ўстановах адукацыі функцыянуюць аб'яднанні па інтарэсах, клубы, спартыўныя секцыі. Асаблівая ўвага звяртаецца на арганізацыю карыснага вольнага часу дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, якія стаяць на ўліку ў ІСН, КДН, ВШК.
Актыўны ўдзел школьнікі прымаюць у акцыях «Жыву ў Беларусі, тым ганаруся», «Мы – грамадзяне Беларусі», «Ветэран жыве побач», «Мая Лепельшчына – мой гонар», «Чысты горад – чыстая Беларусь» і іншыя; вядуць пошукава-даследчую, краязнаўчую, экалагічную працу, удзельнічаюць у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, аглядах, фестывалях. Традыцыйным у раёне стала правядзенне акцыі «Дом без адзіноты», «Як жывеш, ветэран?», «Клопат» і іншыя.
Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі накіравана на развіццё асобы выхаванца, фарміраванне і развіццё яго творчых здольнасцей, задавальненне яго індывідуальных патрэб у інтэлектуальным, маральным, фізічным удасканаленні, адаптацыю да жыцця ў грамадстве, арганізацыю вольнага часу, прафесійную арыентацыю.
Дашкольная адукацыя
– яслі № 1 г. Лепеля;
– яслі-сад № 1 г. Лепеля;
– яслі-сад № 2 г. Лепеля;
– яслі-сад № 4 г. Лепеля;
– яслі-сад № 5 г. Лепеля;
– яслі-сад № 6 г. Лепеля;
– яслі-сад № 8 г. Лепеля;
– яслі-сад № 9 г. Лепеля;
– Бароўскі яслі-сад;
– Горскі яслі-сад;
– Домжарыцкі яслі-сад;
– Заслонаўскі яслі-сад;
– Матырынскі яслі-сад;
– Поўсвіжскі яслі-сад;
– Стайскі яслі-сад;
– Чарэйшчынскі яслі-сад;
– Юркаўшчынскі яслі-сад.
Агульная сярэдняя адукацыя
– гімназія імя І. М. Ерашова г. Лепеля;
– сярэдняя школа № 1 г. Лепеля;
– сярэдняя школа № 3 г. Лепеля;
– Баброўская яслі-сад–пачатковая школа;
– Домжарыцкая базавая школа;
– Заслонаўская сярэдняя школа;
– Каменская яслі-сад–пачатковая школа;
– Поўсвіжская базавая школа;
– Стайская сярэдняя школа;
– Старалепельская базавая школа;
– Слабодская яслі-сад–сярэдняя школа;
– Старалядненская яслі-сад–базавая школа.
Сярэдняя спецыяльная адукацыя
– ДУА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».
Дадатковая адукацыя
– ДУДА «Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі».
Пазашкольная адукацыя
– ДУА «Міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі Лепельскага раёна».
Сацыяльна-педагагічныя ўстановы
– ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Лепеля»;
Установы спецыяльнай адукацыі
– ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Лепеля».
ЛІТАРАТУРА
1. Барадзейка, Л. Дзіцячы сад, папулярны ў прадпрымальнікаў / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 2000. – 22 верас. – С. 2.
2. Барадзейка, Л. Сям'я пад назвай «Сонейка» / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 2002. – 19 сак. – С. 3.
3. Барадзейка, Л. Дзе жывуць добрыя чараўнікі / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 1997. – 14 сак. – С. 2.
4. Булах, Т. Дом, наполненный радостью / Т. Булах // Лепельскій край. – 1999. – 3 жн. – С. 2.
5. Быкова, В. Н. В центре внимания / В. Н. Быкова ; беседовал В. Шевченко // Лепельскі край. – 2008. – 4 студз. – С. 2.
6. Вазняк, С. Прыступкі да новых вышынь / С. Вазняк // Лепельскі край. – 2018. – 31 жн. – С. 2.
7. Вашкевіч, А. Дыван з кветак / А. Вашкевіч // Лепельскі край. – 2003. – 23 верас. – С. 2.
8. Гарбачоў, М. Школьныя вехі адметныя / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2009. – 5 чэрв. – С. 7.
9. Кадушка, В. Агульны клопат – дзеці / В. Кадушка // Віцебскі рабочы. – 1983. – 17 мая. – С. 3.
10. Карпіцкі, А. М. Сто дзён – сто клопатаў / А. М. Карпіцкі ; гутарыў У. Міхно // Лепельскі край. – 2018. – 30 кастр. – С. 3.
11. Лясун, А. М. Верасень – як вяха на шляху / А. М. Лясун ; гутарыў У. Міхно // Лепельскі край. – 2017. – 12 верас. – С. 4.
12. Никитин, Н. «Школа – это уникальный микромир» / Н. Никитин ; беседовала Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2002. – 5 кастр. – С. 2.
13. Цялятка, А. Пагрозы? Шантаж? Крык душы? / А. Цялятка // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1990. – 15 мая. – С. 2.
14. Януш, І. Адновім у Лепелі гімназію? / І. Януш // Настаўніцкая газета. – 1995. – 13 снеж. – С. 2.
15. Януш, І. Лепельшчына гімназічная / І. Януш // Народнае слова. – 2007. – 20 верас. – С. 9.
СПАСЫЛКІ