Помнікі прыроды. Шумілінскі раён
- Подробности
- Створана 26.05.2020 09:42
- Адноўлена 23.06.2020 16:17
На тэрыторыі Шумілінскага раёна размешчаны 5 геалагічных помнікаў рэспубліканскага значэння, 3 гідралагічныя і 5 батанічных помнікаў прыроды мясцовага значэння.
У раёне праведзена вывучэнне помнікаў геалогіі. Спецыялістамі інстытута геалогіі Беларусі (зараз – Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі) было выяўлена 13 валуноў, з іх 5 атрымалі статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння: Марозаўскі (в. Язвіна), Плігаўскі (в. Плігаўкі), Полцеўскі (в. Полцева), Шавекінскі (в. Шавекі) валуны і Вялікі камень (в. Горкі).
Гідралагічнымі помнікамі прыроды мясцовага значэння абвешчаны крыніцы: «Пяценка» (ва ўрочышчы Казаногава), «Свята-Успенскі калодзеж» (в. Пабеда) і «Святы калодзеж» (в. Пятніцкая).
Звесткі пра існаванне культавых крыніц на тэрыторыі Шуміліншчыны датуюцца пачаткам XX ст. Так, пад 1903 годам узгадваецца «Святы калодзеж» ля капліцы святой мучаніцы Параскевы ў в. Улазавічы. У. А. Лобач зафіксаваў дадзеную крыніцу як калодзеж у гонар святога Яна. Вядома, што святыня даволі доўгі час была закінута і месцазнаходжанне яе было згублена. Таму пасля аднаўлення ў 1990-х гг. днямі ўшанавання яе сталі дзень святога Іаана Хрысціцеля і Хрышчэнне Гасподне. Вядома, што крыніца функцыянуе даволі працяглы час, пра гэта сведчаць нумізматычныя знаходкі (больш за 50 манет), выяўленыя падчас аднаўлення і добраўпарадкавання святыні.
У 2009 годзе ў спіс батанічных помнікаў прыроды мясцовага значэння ўвайшлі:
асіна, або таполя дрыжачая (вышыня размяшчэння чагі над зямлёй – 1,1 м, даўжыня чагі – 1,63 м, знаходзіцца за 0,9 км на паўднёвы захад ад в. Глушыца);
дубовая алея (даўжыня – 165 м, колькасць дубоў – 15, у тым ліку 4 дрэвы з абхватам больш за 4 м, прыкладны ўзрост алеі – больш за 300 гадоў, размешчана на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Красамай);
ліпа драбналістая (вышыня – 17 м, прыкладны ўзрост – 300 гадоў, размешчана на паўднёва-заходняй ускраіне в. Красамай);
сасна звычайная (вышыня – 9,33 м, прыкладны ўзрост – 100 гадоў, знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы захад ад в. Глушыца);
сасна звычайная (вышыня – 16,24 м, прыкладны ўзрост – 250 гадоў, знаходзіцца за 0,8 км на захад ад в. Глушыца ўздоўж р. Чарняўка).
ЛІТАРАТУРА
1. Александров, А. Шумилинские валуны взяли под охрану / А. Александров // Витебский курьер. – 2003. – 8 авг. – С. 2.
2. Вялікі камень. Іншыя геалагічныя помнікі прыроды // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 12–15.
3. Два храмы и святая крынічка / падрыхт.: Л. Зайцава, А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 27 чэрв. – С. 5.
4. Езавітава, В. Святыя крыніцы роднага краю / В. Езавітава // Герой працы (Шумiлiна). – 2012. – 13 сак. – С. 5.
5. Зезюлько, Г. В. Вековые и уникальные деревья Шумилинщины / Г. В. Зезюлько, И. В. Синкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – 15 с.
6. Краснова-Гусаченко, Т. Шумилино. Святые родники и загадочные валуны / Т. Краснова-Гусаченко // Советская Белоруссия. – 2019. – 26 янв. – С. 15.
7. Мароз, М. Камяні як сведкі / М. Мароз, В. Бычкоўская // Герой працы (Шуміліна). – 2001. – 21 снеж. – С. 2.
8. Півавар, М. В. Атракцыйныя аб'екты Шуміліншчыны: помнікі гісторыі і культуры, прыроды ў Шумілінскім раёне / М. В. Півавар // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Шумілінскі раён : зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: В. В. Даніловіч [і інш.] ; навук. рэд. В. М. Ляўко. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – С. 70–86.
9. Сидорович, О. Валуны – под охрану! / О. Сидорович // Железнодорожник Белоруссии. – 2003. – 29 мая. – С. 4.
10. Сидорович, О. Вот так валуны! / О. Сидорович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 24 мая. – С. 1.
11. Шумилинский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 26–27.
СПАСЫЛКІ