Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Верхнядзвінскі раён

Сельская гаспадарка займае вядучую ролю ў эканоміцы Верхнядзвінскага раёна па колькасці занятага працаздольнага насельніцтва і аб'ёмах выпускаемай прадукцыі. Аграпрамысловы комплекс складаецца з 7 адкрытых акцыянерных таварыстваў, 6 камунальных унітарных вытворчых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і аднаго ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Ужыца-Агра».

Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў па стане на 1 красавіка 2018 года складае 66668 га, у тым ліку 41948 га – пашні, 179 га – сады. Яны спецыялізуюцца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі, вырошчваюцца збожжавыя, лён, бульба. Гаспадаркі імкнуцца працаваць эфектыўна, прымяняць сучасныя энергазберагаючыя тэхналогіі і выходзіць на высокія паказчыкі з мінімальнымі затратамі.

У раёне вядзецца мэтанакіраваная работа па рэканстукцыі і тэхналагічным аснашчэнні малочных ферм на аснове выкарыстання навейшых навуковых распрацовак, дасягненняў перадавых гаспадарак рэспублікі і замежнага вопыту.

Паспяхова развіваецца раслінаводства. Па навейшых тэхналогіях апрацоўваецца больш за 70 % сельскагаспадарчых культур. Вядзецца работа па ўдасканаленні структуры пасяўных плошчаў, павелічэнні пасеваў высокакаштоўных сартоў пшаніцы. У структуры пасяўных плошчаў 44 % займаюць збожжавыя і зернебабовыя, 47 % – кармавыя культуры.

У рамках праграмы адраджэння вёскі 10 сельгаспрадпрыемстваў рэарганізаваны шляхам далучэння да эканамічна крэпкіх гаспадарак.

Гонарам раёна з'яўляецца малочна-таварная ферма на 800 галоў у СВК «Пруднікі», дзе прымяняюцца самыя прагрэсіўныя тэхналогіі, уключаючы камп'ютэрнае абслугоўванне.

Адным з самых буйных сельгаспрадпрыемстваў раёна з'яўляецца ААТ «Шайцерава». У валавай вытворчасці раёна яно займае 10 %. Тут працуе больш за 300 чалавек. Маецца буйны свінакомплекс, дзе змяшчаецца больш за 12 тысяч галоў свіней. У гаспадарцы створаны ўсе ўмовы для працы, адпачынку і быту. Менавіта ў цэнтры гэтай гаспадаркі ў в. Шайцерава створаны першы ў раёне аграгарадок.

Верхнядзвінскі раён неаднаразова выходзіў пераможцам рэспубліканскіх і абласных «Дажынак» па вытворчасці кармоў, ільновалакна, малака, арганізацыі культуры земляробства.

Прамысловасць раёна прадстаўлена 9 прадпрыемствамі, якія спецыялізуюцца на выпуску швейных і сталярных вырабаў, піламатэрыялаў, ільновалакна, вырабаў з пластмасы, займаюцца рамонтам сельскагаспадарчай тэхнікі, вырабляюць масла, сыры, кандытарскія і хлебабулачныя вырабы. Прамысловая прадукцыя экспартуецца ў Расію, Польшчу, Галандыю, Фінляндыю, Германію, Францыю, Італію, Латвію, Літву.

Буйнейшым прамысловым прадпрыемствам раёна з'яўляецца ААТ «Інвет», якое спецыялізуецца на вытворчасці вырабаў з пластмасы (былы завод «Зааветінструмент»). Акрамя яго да аб'ектаў прамыслова-вытворчай сферы можна аднесці ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас», ААТ «Верхнядзвінскі льнозавод», ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод», «Верхнядзвінскі хлебазавод» філіял ААТ «Віцебскхарчпрам», КУП «Верхнядвінскі завод сталярных вырабаў», Верхнядзвінскае ГРУПП ЖКГ.

Шырока вядома прадукцыя фабрыкі мастацкіх вырабаў «Міла», якая неаднаразова ўзнагароджвалася дыпломамі аблвыканкама і мае шэраг міжнародных узнагарод – «Факел Бірмінгема», «Залаты Меркурый», «Гран-Пры», «За якасць». Прамысловая прадукцыя верхнядзвінцаў экспартуецца ў Расію, Польшчу, Галандыю, Фінляндыю, Германію, Францыю, Італію, Латвію, Літву.

У раёне дзейнічаюць дзве асноўныя будаўнічыя арганізацыі – ДКУБП «Верхнядзвінская перасоўная механізаваная калона-44» і Верхнядзвінскае раённае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Рамонтнік», якія вядуць будаўніцтва і рамонт жылля, сельскагаспадарчых аб'ектаў і аб'ектаў сацыяльнай сферы. Будаўніцтвам, рамонтам і бягучым утрыманнем дарог займаюцца Верхнядзвінскае ДРБУП-143, ДБУ-4, ААТ ДБТ-1. У апошнія гады інтэнсіўна вядзецца будаўніцтва жылля для моладзі.

Асноўнай арганізацыяй, якая забяспечвае аўтатранспартнае абслугоўванне насельніцтва, з'яўляецца РДАУП (аўтапрадпрыемства № 13).

Асноўнай арганізацыяй, якая забяспечвае гандлёвае абслугоўванне насельніцтва, з'яўляецца спажыўкааперацыя, яе ўдзельная вага ў рознічным таваразвароце займае 66 %. У саставе райпо – 86 гандлёвых прадпрыемстваў, 11 вытворчых цэхаў, 28 прадпрыемстваў грамадскага харчавання, 7 аўтамагазінаў. З мэтай аказання дапамогі і стварэння спрыяльных умоў грамадзянам у сістэме спажыўкааперацыі створаны цэнтр падтрымкі і развіцця асабістых падсобных гаспадарак. Рэгулярна праводзяцца раённыя і рэгіянальныя гандлёвыя кірмашы.

У сферы гандлю працуюць 120 прадпрымальнікаў. Імі адкрыта 54 магазіны і 13 кіёскаў. Працуюць фірменныя магазіны масласырзавода, хлебзавода, ААТ «Міла».

Бытавыя паслугі насельніцтву аказваюць 46 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, 16 прадпрымальнікаў. Спецыялізаванай арганізацыяй з'яўляецца ААТ ВГА «Верус», якая аказвае 16 відаў бытавых паслуг.

Да паслуг насельніцтва працуе 29 паштовых аддзяленняў сувязі. Па шчыльнасці тэлефонаў раён займае адзін з самых высокіх паказчыкаў у вобласці. Для прадпрыемстваў, арганізацый, насельніцтва ўстанаўліваюцца тэлефоны, універсальныя таксафоны, радыёкропкі. У раёне ўкаранёна сістэма мабільнай сувязі. У 2003 годзе ў г. Верхнядзвінску адкрыты, аснашчаны самым сучасным абсталяваннем, комплексны перагаворны пункт з аказаннем усіх відаў паслуг электрасувязі, уключаючы інтэрнэт.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аб рабоце народнай гаспадаркі Верхнядзвінскага раёна ў студзені–верасні 2006 года : статыстыка // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2006. – 27 кастр. – С. 2.

2. Аб рабоце народнай гаспадаркі раёна ў студзені–сакавіку 2003 года // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2003. – 29 крас. – С. 3.

3. Аб рабоце народнай гаспадаркі раёна ў студзені–сакавіку 2006 года // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2006. – 16 мая. – С. 2.

4. Верхнедвинский район : справочно-информационные материалы / Отдел идеологической работы Верхнедвинского райисполкома ; фото В. Л. Соловьева. – Новополоцк : О. В Молодечкин, 2007. – 14 с.

5. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў першым паўгоддзі 2007 года : статыстыка // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2007. – 27 ліп. – С. 1–2.

6. Выполним прогнозы – обеспечим стабильность // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2012. – 4 студз. – С. 1–2.

7. Главная цель – повышение уровня жизни людей / подгот. Я. Пакульневич // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 10 студз. – С. 1, 4–5.

8. Жемчужников, А. Характер северный / А. Жемчужников // Рэспубліка. – 2017. – 13 чэрв. – С. 8.

9. Как работаем, так и живём // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2013. – 4 студз. – С. 1–2.

10. Лёс справы вырашаюць прафесіяналы // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2013. – 7 мая. – С. 3.

11. Маркович, И. И. «В сельском хозяйстве чудес не бывает» / И. И. Маркович ; беседовала К. Ярошевич // Белорусская нива. – 2012. – 11 окт. – С. 3.

12. Маркович, И. И. Сотрудничество обещает быть плодотворным / И. И. Маркович ; беседовала Я. Пакульневич // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2015. – 16 кастр. – С. 1, 4.

13. Масловская, О. Инновационный подход / О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 14 февр. – С. 3.

14. Мурашкина, В. Алгоритм действий диктует экономика / В. Мурашкина // Народнае слова. – 2011. – 23 ліп. – С. 1–2.

15. Народная гаспадарка раёна ў 2002 годзе // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2003. – 28 студз. – С. 3.

16. Народная гаспадарка раёна ў студзені–верасні 2002 года // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2002. – 5 лістап. – С. 3.

17. О работе народного хозяйства Верхнедвинского района в январе–июне 2003 года // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2003. – 22 ліп. – С. 3.

18. О работе народного хозяйства Верхнедвинского района в январе–марте 2008 года // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2008. – 8 мая. – С. 6.

19. Пакульневич, Я. Вектор дружбы направлен на создание / Я. Пакульневич, А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2015. – 27 лістап. – С. 1, 4–5.

20. Пакульневіч, Я. Жывём так, як працуем / Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2003. – 3 студз. – С. 2.

21. Пакульневіч, Я. Як добры конь, той й цягне дужа? / Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1999. – 19 кастр. – С. 2.

22. Пасяленні малыя – справы вялікія // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 26 чэрв. – С. 2.

23. Прагнозныя паказчыкі – на фінішнай прамой // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2008. – 31 кастр. – С. 2.

24. Программа социально-экономического развития Верхнедвинского района на 2006–2010 годы // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2007. – 27 сак. – С. 3–7. ; 30 сак. – С. 5–8.

25. Пятилетка созидания и роста // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2006. – 17 лют. – С. 2.