Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Азёры. Віцебскі раён

 

У Віцебскім раёне каля 68 азёр агульнай плошчай звыш 19 км2 (прыкладна 1 % тэрыторыі).

Найбольшымі азёрамі раёна з'яўляюцца Лосвіда (большая частка знаходзіцца ў межах Гарадоцкага раёна) (11,42 км2), Заронаўскае (3,58 км2), Вымна (2,1 км2), Янавіцкае (1,46 км2), Сосна (1,1 км2), Мошна (1,07 км2).

Найбольш глыбокія азёры: Лосвіда (20,2 м), Палонскае (18,8 м), Бернскае (15,8 м), Заронаўскае (13,5 м), Тулава (11,5 м), Вымна (9,6 м), Сосна (9,4 м).

Іншыя азёры раёна ў асноўным неглыбокія, усе невялікія, плошчай ад зусім маленькіх да 1 км2. Максімальныя глыбіні – ад 2,9 да 9 м., сярэднія 1,8–5,5 м. Азёрам уласціва высокая каляровасць вады. Празрыстасць вагаецца ад 0,9 да 1,4 м. Большасць азёраў адносіцца да ляшчова-судаковага тыпу вадаёмаў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азёры // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 33.

2. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2007. – 477 с.

3. Природа Беларуси : энциклопедия. В 3 т. Т. 2 : Климат и вода / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – 504 с.

4. Рябушко, Е. Название дала война / Е. Рябушко, И. Трапша // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2003. – 22 лістап. – С. 2.

Об озере Бомбище.