Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі прыроды. Расонскі раён

Паняцце «помнікі» звязана не толькі з гісторыяй і культурай. Помнікі бываюць і ў прыродзе. Галоўная асаблівасць такога аб'екта – унікальнасць і эталоннасць. Знікненне іх – незаменная страта для натуральных ландшафтаў, навукі, адукацыі, культуры.

На тэрыторыі Расонскага раёна знаходзяцца 17 валуноў, якія з'яўляюцца геалагічнымі помнікамі прыроды. Гэта – вялікі камень Расонскі, Цыбульскі камень Заазерскі, валун Грачушынскі, Ізбішчанскі вялікі камень (0,2 га), Піліпенскі вялікі камень (0,1 га), валун Заазерскі, валун Высоцкаўскі, Лідзін камень Грачушынскі, Кедраўскі камень Крэстаўскі, валун Лапешчынскі, Грушын камень Заазерскі, Межнаўскі вялікі камень, Лакцёўскі вялікі камень, Сырны камень Расонскі (0,3 га), вялікі камень Фамінскі (0,1 га), Шатанскі камень Расонскі (0,1 га), вялікі камень Глазкоўскі (1,1 га).

Некаторыя з камянёў знаходзяцца зусім побач з населенымі пунктамі (каля дарогі), іншыя – у полі або ў лесе. Межнаўскі вялікі камень ляжыць на агародзе. Валуны згадваюцца ў легендах і паданнях, літаратурных крыніцах.

Таямнічая назва Шатанскага каменю Расонскага звязана з імем пісьменніка Яна Баршчэўскага з в. Мурагі, які напісаў аповесць «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». У апавяданні згадваюцца рэальныя мясціны Расоншчыны. Слова «шатанскі» («шайтанскі», «чортаў», «сатанінскі») паказвае на дачыненне каменю да нячыстай сілы. Камень знаходзіцца каля в. Люцькава на беразе воз. Нешчарда.

Восем помнікаў прыроды мясцовага значэння знаходзяцца на тэрыторыі Расонскага лясгаса: геолага-геамарфалагічны помнік прыроды озавая града «Рылі» (48 га), геамарфалагічны «Гара Гваздзіха» (16 га) і 6 геалагічных (камянёў).

На тэрыторыі геалагічных (геамарфалагічных) помнікаў прыроды забараняецца: здабыча карысных выкапняў, узворванне зямель, правядзенне будаўнічых работ, бурэнне свідравін, выбуховыя работы; скідванне і перамяшчэнне валуноў, нанясенне на іх драпін, надпісаў, узвядзенне пабудоў, пракладка новых дарог, правядзенне работ, звязаных з парушэннем зямель, змяненне гідралагічнага рэжыму тэрыторыі.

Озавая града «Межава» – геолага-геамарфалагічны помнік прыроды мясцовага значэння ў раёне в. Межава.

Крыніцы Расонскага раёна: Ключок у в. Забор'е, у в. Драгунова, у в. Забор'е, Слабадскі ў аг. Краснаполле, Царкавішча ў в. Кульнева, Лазарава крыніца ў в. Лазарава, Серабранка ў в. Марачкова, Дзмітраўка ў в. Асіннікі, у в. Рылі.

У в. Янкавічы знаходзіцца Янкаўскае ідалішча – камень, які нагадвае фігуру жанчыны, служыў сімвалам хараства.

У в. Янкавічы афіцыйны статус помнікаў прыроды мясцовага значэння павінны атрымаць два дубы ўзростам каля 300 гадоў, якія ў гонар сваіх сыноў Івана і Грыгорыя пасадзіў расійскі флатаводзец Іларыён Павалішын.

 

Дубы Павалішына. Расонскі раён, в. Янкавічы. Фотаздымак з сайта http://vitvesti.byГрушын камень Заазерскі. Расонскі раён, в. Заазер’е. Фотаздымак з сайта http://krolovahata.ruПіліпенскі вялікі камень. Расонскі раён, былая вёска Піліпенкі. Фотаздымак з сайта http://krolovahata.ruЦыбульскі камень Заазерскі. Расонскі раён, в. Заазер’е. Фотаздымак з сайта http://krolovahata.ru

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дубы Повалишина // Витебские вести. – 2016. – 29 окт. – С. 7.

2. Познай Россонщину : туристический путеводитель / [фото: П. А. Чимковский, Д. Н. Шамович]. – Новополоцк : О. И. Молодечкин, 2012. – 23 с.

3. Расонскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 378–395.

4. Свежинская, Н. Об охране историко-культурного наследия / Н. Свежинская // Голас Расоншчыны. – 2009. – 30 крас. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Великие валуны Россонщины. Туризм и отдых в Россонском районе

arrow Два старых дуба получат статус памятника природы в Россонском районе

arrow По состоянию на ноябрь 2019 года особо охраняемые природные территории

arrow Родники Беларуси