Агульны стан эканомікі. Сенненскі раён
- Подробности
- Створана 25.07.2019 08:40
- Адноўлена 03.09.2019 15:17
Сенненскі раён развіваецца ў аграпрамысловым накірунку.
Прадпрыемствы сельскай гаспадаркі: ААТ «Ульянавічы», ААТ «Белая ліпа», ААТ «Сінягорскае», ААТ «Пурплева», ААТ «Студзёнка», ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс», ААТ «Літусава», ААТ «Бяленева», КУСП імя Гараўца, унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Дружбинец», сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Саўгас імя Машэрава», філіял «ВВМС» РУП «Інстытут меліярацыі», 24 сялянска-фермерскія гаспадаркі.
Гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вытворчасці збожжа, бульбы, ільна, гародніны, насення рапсу.
Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 70,7 тыс. га, у тым ліку: 49,1 тыс. га – раллі, 258 га – сады.
За 2018 год было намалочана збожжавых і зернебабовых культур 32894 тоны (ураджайнасць 20,2 ц з га), кукурузы 7324 тоны, рапсу 4867 тон (ураджайнасць 10 ц з га), сабрана бульбы 300 тон (ураджайнасць 150 ц з га).
У галіне жывёлагадоўлі, якая займае 55 % ад колькасці агульнай вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў раёне, за студзень-лістапад 2018 года было выраблена 27,8 тыс. тон малака, 7,5 тыс. тон прадукцыі вырошчвання жывёлы і птушкі. Рэалізавана 23,1 тыс. тон малака, 6,5 тыс. тон жывёлы і птушкі.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 01.12.2018 г. склала 21746 галоў, у тым ліку 9469 кароў. Сельскагаспадарчымі арганізацыямі за студзень-лістапад 2018 года было выраблена валавай прадукцыі на суму 54 млн. рублёў, што да ўзроўню мінулага года склала 100,3 %. Тэмп росту вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі – 98,4 %, раслінаводства – 102,9 % да аналагічнага ўзроўня мінулага года.
Прамысловы комплекс прадстаўлены асноўнымі прадпрыемствамі: СТАА «Милконфорест», ТАА «Сен-Тов», ПП «Аскадрэў» – прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу ў сферы дрэваапрацоўцы; «Багушэўскі спіртзавод» – структурнае падраздзяленне ААТ «Віцебскі ЛГЗ «Прыдзвінне» – вытворчасць этылавага спірту і вуглекіслаты, Багушэўскае КУПБА «Прэстыж» – вытворчасць швейных вырабаў, Сенненскае УП ЖКГ – вытворчасць і размеркаванне цеплаэнергіі, ДЛГУ «Багушэўскі лясгас».
Прамысловыя прадпрыемствы вырабляюць харчовую і нехарчовую прадукцыю: хлеб, хлебабулачныя, каўбасныя і кандытарскія вырабы, алей, прадукцыю жывёлагадоўлі, натуральнамалочную прадукцыю, сыры, безалкагольныя напоі, віно садавінна-ягаднае, займаюцца выпускам піламатэрыялаў, спірту рэктыфікаванага, швейных вырабаў.
Будаўніцтвам і меліярацыяй у раёне займаюцца: ДКУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Сенненскага раёна», КУП праектна-вытворчага архітэктурна-планіровачнага бюро пры Сенненскім райвыканкаме, філіял «Сенненскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 146» камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд», філіял «Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 38» РУП аўтамабільных дарог «Віцебскаўтадар».
Сенненскае райспажыўтаварыства – шматгаліновая структура, якая ўключае прамысловасць, нарыхтоўчы аддзел, аптова-размеркавальныя склады, транспартны аддзел, прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання.
Прадпрыемствы транспарту і сувязі: філіял «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 20 г. Сянно» ААТ «Віцебскаблаўтатранс», Сенненскі вузел электрасувязі, участак паштовай сувязі г. Сянно аб'яднанага цэха паштовай сувязі.
Развітая транспартная інфраструктура дазваляе раёну быць прывабным для прадпрыемстваў і арганізацый, арыентаваных на экспарт сваёй прадукцыі і паслуг. Тэрыторыю раёна перасякаюць дзве чыгуначныя магістралі «Віцебск – Орша» і «Орша – Лепель», нафтаправод «Дружба», нафтапрадуктаправод ПС «Сянно» ППУП «Захад-Транснафтапрадукт».
Сенненскі раён валодае багатым прыродна-рэсурсным патэнцыялам, які спрыяе развіццю экспарту тавараў і паслуг.
ЛІТАРАТУРА
1. Бандарэвіч, В. Працаваць на карысць сенненцаў / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 11 сак. – С. 3.
2. Бандарэвіч, В. У сотні лепшых / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 9 лют. – С. 1, 3.
3. Бондаревич, О. Бизнесу – широкую дорогу / О. Бондаревич // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 14 лістап. – С. 1, 3.
4. Бондаревич, О. Главный приоритет – экономика / О. Бондаревич // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 4 лістап. – С. 1, 3.
5. Бюджет социальной направленности // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 9 студз. – С. 3.
6. В 2013 году надо работать больше и лучше // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 15 студз. – С. 2–3.
7. Чараднік, В. Інвестыцыі ў заўтрашні дзень / В. Чараднік ; гутарыў А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 29 снеж. – С. 3.
8. Эфектыўнасць вытворчасці, рэнтабельнасць продажаў, эканомія бюджэтных сродкаў – асноўныя арыенціры 2019 года // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 9 студз. – С. 3, 8.
9. Яўгенаў, А. Помніць мінулае, будаваць будучыню / А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 4 снеж. – С. 3, 6.
10. Яўгенаў, А. Чалавек і эканоміка – адкрыты дыялог / А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 10 лістап. – С. 3, 6.