Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Ушацкі раён

 Установы культуры Ушацкага раёна ажыццяўляюць асветніцкія, выхаваўчыя функцыі, ствараючы для сваіх наведвальнікаў спрыяльныя ўмовы для духоўнага і фізічнага развіцця, для мастацкай самадзейнасці, для самаадукацыі і адпачынку.

Ва Ушацкім раёне плённа працуюць наступныя клубныя ўстановы: Ушацкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці, 5 сельскіх дамоў культуры (Арэхаўскі, Велікадолецкі, Вяркудскі, Глыбачанскі, Кубліцкі) і 6 сельскіх клубаў (Дубраўскі, Жарскі, Матырынскі, Плінскі, Селішчанскі, Сарочынскі), Дом рамёстваў, аўтаклуб аддзела культуры Ушацкага райвыканкама.

Ва Ушацкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці на працягу 2019 года працаваў 21 чалавек. З вышэйшай адукацыяй – 7 работнікаў, сярэднюю спецыяльную адукацыю маюць 12 работнікаў. 43 % работнікаў маюць профільную адукацыю.

Ва ўстановах культуры раёна ў 2019 годзе працавала 86 клубных фарміраванняў з колькасцю ўдзельнікаў – 851 чалавек; з іх 113 – дзіцячыя.

Дзесяць калектываў Ушацкага раёна маюць званне «народны» і «ўзорны». Пры ДУК «Ушацкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» працуюць: народны клуб нацыянальнай кухні «Прысмакі», народны аматарскі калектыў «Ветэран», народны клуб майстроў і самадзейных мастакоў «Адраджэнне», народны клуб творчых сустрэч «Муза», а таксама народны клуб нацыянальных культур «Дружба».

Запатрабаванымі ў раёне з'яўляюцца калектывы, створаныя пры Ушацкай дзіцячай школе мастацтваў: узорны дзіцячы хор і ўзорны аркестр народных інструментаў, а таксама народны квартэт «Натхненне». Дзіцячы хор выконвае хіты і шлягеры розных гадоў, рускую і замежную класіку, віртуозныя фантазіі на народныя тэмы, песні з кінафільмаў, а таксама песні самадзейных кампазітараў і паэтаў. Аркестр ўключае ў сябе: домры (14 чалавек), балалайкі (7 чалавек), баяны (6 чалавек), цымбалы (2 чалавекі), фартэпіяна (1 чалавек), ударныя (3 чалавекі). Рэпертуар аркестра складаецца з твораў сучасных беларускіх аўтараў, папулярнай музыкі з кінафільмаў. Народны квартэт «Натхненне» створаны ў 1998 годзе. У склад уваходзяць: Сазонава Алена, Іўліева Алеся, Коршун Ірына, Савіцкая Жанна. Квартэт выконвае беларускія народныя песні, шлягеры мінулых гадоў, сучасныя творы.

Карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў Ушаччыны народны фальклорны калектыў «Матырынская спадчына» і дзіцячы ўзорны фальклорны калектыў-спадарожнік «Спадчына» Матырынскага сельскага клуба.

Усе калектывы з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі міжнародных, абласных, раённых фестываляў, святаў, конкурсаў, шоу-праграм. Прадстаўляюць раён на розных міжнародных кірмашах.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Багдановіч, Н. Таленты зямлі з блакітнымі вачамі / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 7 чэрв. – С. 4.

2. Варатынская, Г. Ёсць на Ушаччыне таленты / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2004. – 22 мая. – С. 2.

3. Варатынская, Г. «Якая песня без баяна...» / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 10 мая. – С. 4.

4. Гнилозуб, В. Взял в руки «Ромашку» – душа нараспашку / В. Гнилозуб // Белорусская нива. – 2013. – 19 янв. – С. 7.

5. Кавалеўская, К. Танцавальная вясна-2017 / К. Кавалеўская // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 5 крас. – С. 3.

6. Камаркова, В. Дом, у якім жыве свята / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 5 снеж. – С. 5.

7. Камаркова, В. З імі не засумуеш / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 12 жн. – С. 5.

8. Камаркова, В. Нестарэючыя мелодыі ў выкананні маладых / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 31 студз. – С. 5.

9. Камаркова, В. Яе будні – нашы святы / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 13 кастр. – С. 5.

10. Караленка, В. На сесіі райсавета / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 20 крас. – С. 1–2.

11. Малак, Т. Важная і клопатная прафесія / Т. Малак // Патрыёт (Ушачы). – 2008. – 11 кастр. – С. 4.

12. Малак, Т. Душэўнае цяпло і здольнасць нясуць іншым / Т. Малак // Патрыёт (Ушачы). – 2005. – 8 кастр. – С. 2.

13. Народныя калектывы // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 570–572.

14. Пепеляев, В. День открытых идей / В. Пепеляев // Советская Белоруссия. – 2011. – 17 июня. – С. 8.

15. Раманоўскі, Д. Візітная картка раёна / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 11 снеж. – С. 1, 3.

16. Смыслова, Л. В. Клубныя ўстановы / Л. В. Смыслова // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 516–517.

17. Тарасеня, С. Хваля добрых пачуццяў / С. Тарасеня // Патрыёт (Ушачы). – 2006. – 22 лют. – С. 4.

18. Телятко, Е. Новый храм культуры / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2008. – 16 верас. – С. 4.