Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэлігія. Ушацкі раён

Ва Ушацкім раёне зарэгістравана 9 рэлігійных абшчын, з іх дзейнічае толькі 8: 5 праваслаўных; 1 каталіцкая; 2 пратэстанцкія. Пры царкве «Выратаванне» евангельскіх хрысціян-баптыстаў дзейнічае нядзельная школа, дзе вучаць дзяцей пратэстанцкай веры. У 2006 годзе такая школа была адкрыта пры царкве святых пакутніц Мітрадоры, Мінадоры і Німфадоры.

Колькасць вернікаў, як і суполак, паступова павялічваецца. Адкрыццё асноўнай славутасці горада Ушачы – адрэстаўрыраванага касцёла Святога Лаўрэнція, які быў пабудаваны ў 1913 годзе, – адбылося 24 кастрычніка 2004 года. У 2007 годзе толькі адна праваслаўная абшчына праводзіла службу ў спецыяльным памяшканні, астатнія – у прыстасаваных. Менавіта таму было так актуальна будаўніцтва храма святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры ва Ушачах. Будавалі яго ўсім светам амаль 10 гадоў. У 2009 годзе адкрыўся праваслаўны прыход храма Прасвятой Багародзіцы ў Дубраўцы, у 2010 – прыход храма Мікалая Цудатворца ў Вашкова.

ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРАМЫ

arrow царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (в. Дубраўка);

arrow царква святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры  (г. п. Ушачы);

arrow царква свяціцеля Мікалая Цудатворца (в. Вашкова);

arrow царква свяціцеля Мікалая Цудатворца ў г. п. Ушачы (дзейнасць не ажыццяўляе);

arrow царква ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы (аг. Арэхаўна).

КАТАЛІЦКІЯ ХРАМЫ

arrow касцёл святога Лаўрэнція (г. п. Ушачы).

Некаторыя цэрквы і касцёлы не захаваліся да нашага часу і з'яўляюцца страчанай спадчынай Ушацкага раёна. Усе гэтыя культавыя пабудовы былі страчаны ў розныя часы і па розных прычынах і зараз знаходзяцца ў зруйнаваным або паўзруйнаваным стане. Неад'емнай часткай гісторыі з'яўляюцца: царква святых апосталаў Пятра і Паўла ў аг. Кублічы; Свята-Пакроўская царква ў в. Усвіца; царква ў в. Мосар; царква ў гонар Праабражэння Гасподняга ў в. Усая; царква ў гонар святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца ў в. Апанаскавічы; царква ў гонар святога Духа ў в. Апанаскавічы; царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Кублічы; царква ў імя святога прарока Іліі ў в. Цётча; царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Завячэлле; а таксама касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Рукшаніцы; касцёл Благавешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Кублічы; касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардзінцаў у в. Селішча; кляштар базыльян у г. п. Ушачы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кавалеўская, К. Праз сотні кіламетраў і гадоў, ці як ушачане сустрэлі ўдзельнікаў Другога Усебеларускага хрэснага ходу / К. Кавалеўская // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 7 верас. – С. 5.

2. Караленка, В. Паклонны крыж у дружнай вёсцы / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 22 чэрв. – С. 5.

3. Караленка, В. Што пакінем пасля сябе? / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2008. – 6 верас. – С. 3.

4. Кірпіч, М. М. З гісторыі канфесій / М. М. Кірпіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 577.

5. Кулагін, А. М. Архітэктурная спадчынаі Ушацкага раёна / А. М. Кулагін // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 659–667.

6. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – 488 с. : іл.

7. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – 656 с. : іл.

8. Мізярская, Н. Каталіцкі касцёл на Віцебшчыне ў часы атэізму / Н. Мізярска // Каталіцкі веснік. – 2017. – № 12 (снеж.). – С. 6.

9. Раманоўскі, Д. Боскай міласцю двайное свята / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 23 верас. – С. 5.

10. Русецкий, А. В. Духовное наследие Витебщины. Туристические дороги к местам земным и сакральным : справочник-путеводитель / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2015. – С. 80–82.

11. Славіліся цудатворнымі іконамі: звесткі пра былы касцёл у мястэчку Кублічы і пра будаўніцтва новага ва Ушачах // Патрыёт (Ушачы). – 2005. – 10 жн. – С. 3.

12. Степан, В. Был, есть, будет / В. Степан // Советская Белоруссия. – 2009. – 28 авг. – С. 13.

13. Третьяк, И. По страницам архивных документов / И. Третьяк // Патрыёт (Ушачы). – 2006. – 15 лістап. – С. 3.

14. Фарміраваць духоўнасць нацыі // Патрыёт (Ушачы). – 2006. – 19 крас. – С. 2.