Азёры. Браслаўскі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 11:53
- Адноўлена 01.09.2020 16:02
Галоўным прыродным багаццем Браслаўшчыны з’яўляюцца азёры. На плошчы 2,2 тыс. км2 іх налічваецца больш за 200. Азёры займаюць каля 10% плошчы раёна – гэта адзін з вышэйшых паказчыкаў у Беларусі.
Буйнейшымі азёрамі з’яўляюцца: Дрывяты (ці Браслаўскае) – 36,1 км2(пятае па велічыні ў Беларусі), Снуды– 22 км2, Богінскае– 13,2 км2, Струста – 13 км2, Укля – 9 км2.
Часткова ў Браслаўскім раёне знаходзіцца возера Дрысвяты (літоўская назва – Друкшай) з плошчай 44,5 км2, якое мяжуе з Літвой і возера Рычы(латвійская назва – Езерс) з плошчай 12,8 км2.
У наваколлі Браслава размяшчаецца адна з буйнейшых у Беларусі азёрных груп, вядомая пад назвай Браслаўская група азёр, якая ўключае больш за 50 азёр агульнай плошчай звыш 30 км2, а плошча басейна складае больш 800 км2і аб’ёмам вады звыш 540 млн. м3. Азёры звязаны паміж сабой шматлікімі ручаямі, рачулкамі, пратокамі працягласцю звыш 300 кіламетраў.
Вылучаецца яшчэ некалькі груп азёр: Дрысвяцка-Богінская (часткова ў Літве і Латвіі), Абстэрнаўская (часткова ў Мёрскім раёне), Замошская, Відзская.
Да ліку самых глыбокіх азёр Беларусі адносяцца: Рычы– 51,9 м, Воласа Паўднёвы– 40,4 м, Воласа Паўночны – 29,2 м, Укля – 25 м, Струста – 23 м.
Для азёр Браслаўшчыны характэрна вялікая колькасць астравоў, сярод якіх ёсць значныя па плошчы. У азёрах Браслаўшчыны абітае 21 від рыб. Найбольш каштоўныя – вугар, судак, лешч, лінь, сазан, укляя. У азёрах выяўлена звыш 100 відаў заапланктона. Каштоўнейшым аб’ектам па разнастайнасці воднай фауны ў Нацыянальным парку з’яўляецца воз. Воласа Паўднёвы. Гэта адзіны вадаём на Беларусі, дзе абітае поўны комплекс (усе чатыры віды) рэліктавых ракападобных: пантапарэя, бакаплаў Паласа, лімнакалянус, мізіда. У возеры сустракаецца шырокапальцы рак, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
ЛІТАРАТУРА
1. Браславское ожерелье // Родная прырода. –2013. – № 3. – С. 34–35.
2. Браслаўская група азёр // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб’екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.] ; мастак В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 73.
3. Браслаўская група азёр // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 81.
4. Голубое ожерелье Браслава// Браслав и его окрестности: путеводитель / авт. текста К. Шидловский; фото С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 34–51.
5. Дучыц, Л. У. Край блакітных азёр / Л. У. Дучыц. – Мінск : Полымя, 1988. – 40 с.
6. Каладынскі, В. У Браслаўскіх азёр – свой брэнд / В. Каладынскі // Браслаўская звязда. – 2012. – 12 снеж. – С. 2, 4.
7. Краіна астравоў // Браслаўшчына: прырода і людзі / тэкст К. Шыдлоўскі ; фота С. Плыткевіч. – Мінск : Рифтур, 2003. – С. 24–26.
8. Ляшковіч, Л. «Сінія, як неба ў ранні...» / Л. Ляшковіч // Родная прырода. – 2000. – № 1. – С. 12.
9. Набеева, А. Браславская кругосветка / Е. Набеева // Браслаўская звязда. –2016. – 7 верас. – С. 4.
10. «Над прадоннем былінных азёр...» // Літаратура і мастацтва. –2016. – 29 ліп. – С. 1, 4.
11. Мыслівец, І. А. Браслаўская група азёр / І. А. Мыслівец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1983. – Т. 1 : Ааліты–Гасцінец. – С. 325–326.
12. Пашкевіч, Т. Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»: захаваць унікальную прыроду краю / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 30 июля. – С. 22.
13. Попова, В. Природа не терпит пустоты / В. Попова // Советская Белоруссия. –2013. – 10 июля. – С. 10.
14. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редокл.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.
15. Рудаковский, И. Живая летопись Земли / И. Рудаковский // Родная прырода. –2013. – № 6. – С. 26–43.
16. Улитенок, Г. В поисках утраченного / Г. Улитенок // Советская Белоруссия. –2011. – 25 нояб. – С. 11.
17. Шидловский, К. С. Браславские озёра: путеводитель по зоне отдыха Браслав / К. С. Шидловский. – Минск : Полымя, 1989. – 64 с.
СПАСЫЛКІ