Візітная картка. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 29.08.2017 11:38
- Адноўлена 19.08.2020 08:38
Мёрскі раён размешчаны на паўночным захадзе Беларусі ў межах Полацкай нізіны. Мяжуе з Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнамі, Рэспублікай Латвія. Утвораны раён 15 студзеня 1940 г. у складзе Вілейскай вобласці. 20 верасня 1944 г. раён перададзены Полацкай, а 8 студзеня 1954 г. – Маладзечанскай абласцям. 20 студзеня 1960 г. уключаны ў Віцебскую вобласць. Плошча раёна 1780 км2. Цэнтр раёна – горад Мёры. У раён таксама ўваходзяць горад Дзісна і 458 сельскіх населеных пунктаў. Самыя буйныя вёскі: Новы Пагост, Пераброддзе, Туркова, Узмёны, Язна і другія. |
Насельніцтва на 2017 г. складае: Мёрскі раён – 20289 жыхароў, г. Мёры – 8001 жыхар, г. Дзісна – 1500 жыхароў. Сельскае насельніцтва – 10788 жыхароў.
Мёрскі раён адміністрацыйна падзяляецца на 9 сельсаветаў: Даўгінаўскі, Завуццеўскі, Мёрскі, Мікалаеўскі, Новапагосцкі, Павяцкі, Перабродскі, Туркоўскі, Язненскі.
Па тэрыторыі раёна праходзяць: чыгунка Друя – Варапаева, аўтамабільныя дарогі Браслаў – Полацк, Верхнядзвінск – Шаркаўшчына, Дзісна – Лужкі, Дзісна – Германавічы. Рака Заходняя Дзвіна – суднаходная.
ЛІТАРАТУРА
1. Кавалеўскі, С. Міёршчына вядомая і невядомая / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2011. – 6 жн. – С. 3.
2. Міёрскі раён // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 474–475.
3. Міёрскі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 140–141.
4. Миорский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 50–61.
5. Миорский район: прошлое и настоящее, природа и люди / текст: А. Смертьева, Л. Мателенок ; фото: В. Руденка [и др.]. – Новополоцк : Новополоцкая тип. – 20 с.
6. Миорский район : регион-тур / подгот. Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2016. – 10 сент. – С. 8–9.
7. Миорский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 129–133.
8. Миорский район // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 105–106.
9. Миорский район // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 341–342.
10. Миорщина: мгновения прошлого и настоящего / текст Л. А. Мателенок ; фото О. В. Молодечкин, Л. А. Мателенок. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – 40 с.
11. Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / подбор материала: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей, Миорский районный исполнительный комитет ; лит. обраб. О. В. Молодечкин ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – 50 с. : ил. – (Краеведы Витебщины о любимом крае. Вып. 2).
12. Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.]. ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуска навука, 1998. – 630 с. : іл.
13. Раслевіч, З. Гістарычная даведка: адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне / З. Раслевіч // Міёрскія навіны. – 2010. – 23 студз. – С. 2.
14. Яско, А. Вадаспад нечаканых адкрыццяў / А. Яско // Народная газета. – 2010. – 27 студз. – С 15.
СПАСЫЛКІ
Афіцыйны сайт Міёрскага райвыканкама