Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэкі. Мёрскі раён

Па тэрыторыі Мёрскага раёна працякаюць 16 рэк і 39 ручаёў. Найбольшыя з іх: Заходняя Дзвіна і яе прыток Дзісна (Дзісёнка).

Густата натуральнай рачной сеткі 0,50 км/км². Працягласць рэк ад 14 км (р. Улінец) да 47 км (р. Авута). Нахіл вадасцёкаў вагаецца ад 0,12 (р. Заходняя Дзвіна) – 0,2 % (р. Дзісна) да 2,5 (р. Кулажка) – 2,8 % (р. Улінец). Сярэднегадавы расход вады невялікі – 2,9 м3/с у вусці р. Авута, 2,8 м3/с (р. Вята). На абедзвюх некалі стаялі млыны, а на р. Вята нават працавала кардонная фабрыка, да якой сплаўлялі драўніну, затым невялікая гідраэлектрастанцыя, якая абслугоўвала райцэнтр. Захаваліся рэшткі гідратэхнічных збудаванняў і вадаспад на плаціне.

Самы вялікі вадазбор у р. Авута – 461 км2, самы малы ў р. Вянужка і р. Улінец – па 73 км2. Лясістасць вагаецца ад 13 % (р. Яльнянка) да 28 % (р. Улінец). Азёрнасць невялікая: 1–3 %. Выключэннем з'яўляецца р. Вята (8 %), якая збірае водную даніну з 36 азёр агульнай плошчай 32 км2.

Пераважная большасць невялікіх рэк асноўную частку гадавога сцёку забяспечвае разводдзем: 50 % (р. Вята), 66 % (р. Авута), якія выкарыстоўваюцца ў якасці водапрыёмнікаў меліярацыйных сістэм. У вярхоўях цякуць па плоскай забалочанай раўніне, слабазвілістыя, у ніжнім цячэнні маюць стромкія схілы, пакрытыя хмызняком. Амаль усе рэкі ў верхнім цячэнні, а некаторыя ў сярэднім каналізаваны. На некаторых зроблены штучныя вадасховішчы (р. Яльнянка).

Рэкі маюць 50-метровыя ахоўныя зоны.

arrow Авута – рака ў Глыбоцкім і Мёрскім раёнах, правы прыток Дзісны (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 47 км. Плошча вадазбору 461 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м3/с. Выцякае з воз. Падавута на ўскраіне Свянцянскіх град, далей цячэ па Полацкай нізіне. Асноўныя прытокі: Нехрысць і Ісцянка (справа), Улінец (злева). Упадае ў Дзісну за 3 км на паўднёвы захад ад г. Дзісна. Даліна трапецападобная, шырыня 150–250 м. Пойма высокая, шырыня 100–150 м. Рэчышча слабазвілістае, шырыня 4–6 м у вярхоўі, 8–10 м у ніжнім цячэнні. Каля в. Ялоўцы на рацэ плаціна і сажалка плошчай 18,3 га.

arrow Волта – рака ў Мёрскім раёне, левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 207 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м3/с. Выцякае з воз. Белае ў межах гідралагічнага заказніка «Ельня», цячэ па заходняй частцы Полацкай нізіны. Упадае ў Заходнюю Дзвіну за 2 км ніжэй ад в. Пуцінава. Даліна трапецападобная (шырыня 200–500 м), у верхняй частцы невыразная. Пойма ў вярхоўях зліваецца з прылеглай мясцовасцю, у сярэднім і ніжнім цячэнні перарывістая, шырыня яе 100–150 м. У верхнім цячэнні рэчышча каналізавана.

arrow Вянужка – рака ў Мёрскім раёне, левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 13 км. Плошча вадазбору 73 км2. Пачынаецца каля х. Свіршчына, цячэ па Полацкай нізіне. Упадае ў Заходнюю Дзвіну каля в. Гаравыя.

arrow Вята – рака ў Мёрскім раёне, левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 424 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м3/с. Выцякае з воз. Набіста пад назвай Хараброўка (пасля в. Шчоўна называецца Вята), цячэ па паўночнай ускраіне гідралагічнага заказніка «Балота Мох». Верхняе цячэнне ў межах Браслаўскай грады, сярэдняе і ніжняе – на паўночным захадзе Полацкай нізіны. На вадазборы шмат азёр (агульная плошча 36 км2). Асноўны прыток Галчыца (справа). Упадае ў Заходнюю Дзвіну за 1 км ніжэй ад в. Вята. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім – трапецападобная, у ніжнім – скрынкападобная. Рэчышча ад вытоку на працягу 14 км каналізаванае.

arrow Кулажка – рака ў Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах, левы прыток р. Янка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 86 км2. Пачынаецца за 1 км на поўнач ад в. Калеснікі, цячэ па заходняй частцы Полацкай нізіны, вусце на паўночнай ускраіне г. п. Шаркаўшчына. Асноўны прыток – Густатка (справа).

arrow Мёрыца – рака ў Мёрскім раёне, левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 224 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м3/с. Выцякае з Мёрскага возера каля г. Мёры, цячэ ў межах Браслаўскай грады, вусце за 1 км на поўнач ад в. Чамяры. Даліна выразная, скрынкападобная, на вялікім працягу слабазвілістая, шырынёй 200–400 м. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, шырыня яе 50–100 м. Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 5–7 м.

arrow Улінец – рака ў Мёрскім раёне, левы прыток р. Авута (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 73 км2. Пачынаецца каля в. Падліпкі, вусце каля в. Вялікае Завуцце. Цячэ ў межах заходняй часткі Полацкай нізіны. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 3 км каналізаванае.

arrow Яльнянка – рака ў Мёрскім раёне, левы прыток р. Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 93 км2. Выцякае з Чорнага возера і ў вярхоўі цячэ ў межах гідралагічнага заказніка «Ельня». Вусце насупраць размешчанай на правым беразе Дзісны в. Казлоўцы.

 

Рака Авута. Мёрскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byРака Вята. Мёрскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by/Рака Волта. Мёрскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВадаспад на р. Вята. Мёрскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВадаспад на р. Вята. Мёрскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с. : іл.

2. Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – 415 с. : іл.

3. Булах, П. Вадзяныя млыны на Ауце / П. Булах // Краязнаўчая газета. – 2020. – № 8 (люты). – С. 2.

4. Дисна. Спасательная операция во время разлива рек Двины и Дисны. 1931 год // Советская Белоруссия. – 2009. – 20 марта. – С. 16.

5. Кавалеўскі, С. Вадаспад даспадобы / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2013. – 3 дек. – С. 8.

6. Мателенок, И. Бурлакам даже и не снилось / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2018. – 15 мая. – С. 7.

7. Мателенок, И. Двина играет с понтоном, как с мячиком / И. Мателенок // Сельская газета. – 2017. – 12 окт. – С. 1, 3.

8. Мателенок, И. Хоть танки через реку переправляй / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2017. – 2 верас. – С. 5.

9. Матэленак, Л. Дапамажыце Мерыцы / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2002. – 24 жн. – С. 1.

10. Міёрскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – Т. 4 : Недалька – Стаўраліт. – С. 353–354.

11. Пайгерт, А. Водопад / А. Пайгерт // Советская Белоруссия. – 2003. – 18 окт. – С. 29.

12. Петрова, Е. Рукотворная красота / Е. Петрова // Витебские вести. – 2019. – 17 сент. – С. 8.

13. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.

14. Рунда, І. За гарманічнае існаванне / І. Рунда // Мiёрскiя навiны. – 2006. – 28 лют. – С. 3.

1. Рэкі // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.]. ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуска навука, 1998. – С. 22.

15. Скрабатун, У. Там, дзе млын шуміць вадаспадам / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2018. – 21 чэрв. – С. 5.

16. Фёдараў, В. Міёршчына: чароўныя стравы з талеркі Гулівера / В. Фёдараў // Рэспублiка. – 2006. – 23 снеж. – С. 8.

17. Шпакоўская, Г. Там,дзе цячэ Вята / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 1998. – 11 жн. – С. 8.