Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі архітэктуры. Аршанскі раён

Культавая архітэктура

Палацы, сядзібы, паркі

Аршаншчына – своеасаблівы куток беларускага Падняпроўя. Яго своеасаблівасць вызначылася геаграфічным размяшчэннем на мяжы трох гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў: Паазер'я, Смаленшчыны і Падняпроўя. Гэта абумовіла фарміраванне складанага комплексу і асаблівасцей матэрыяльнай культуры, у прыватнасці, драўлянага дойлідства.

На аршанскай зямлі вядомы помнікі грамадзянскай архітэктуры, прамысловыя будынкі XIX – пачатку XX ст., плаціны на рэках, вадзяныя млыны. У вёсках Грышаны і Засценкі на былым шляху Пецярбург – Кіеў захаваліся будынкі паштовых станцый, якія адносяцца да XIX ст.

Большасць храмаў Аршаншчыны маюць крыжова-купальную кампазіцыю з традыцыйнай пабудовай інтэр'ера: тамбур з вежай-калакольняй, асноўны аб'ём і алтарная частка (апсіда) – паўкруглая, трох- ці пяцігранная, размешчаная паслядоўна па прадольнай восі. Цэнтральную частку аб'ёма звычайна завяршае вялікі купал.

Самыя старажытныя храмы адносяцца да XVII ст., большая іх частка пабудавана ў XIX ст. Шмат храмаў разбурана і пашкоджана ў ходзе войн і ў гады атэізму.

Захаваліся на тэрыторыі раёна і невялікія культавыя пабудовы без асобнага памяшкання для алтара – капліцы (у Смалянах, Ламачына, Ляўках, Гацькаўшчыне). У 1990-х гг. XX ст. пачалася рэстаўрацыя асобных храмаў (Крапіўна, Браздзетчына, Смаляны і інш.) і будаўніцтва новых (Барань, Бабінічы).

На тэрыторыі Аршанскага раёна знаходзяцца наступныя помнікі архітэктуры:

arrow вадзяны млын;

arrow жаночая гімназія;

arrow забудова вуліцы Леніна;

arrow забудова вуліцы Мінскай;

arrow рэальнае вучылішча;

arrow чыгуначны вакзал.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – 620 с. : іл.

2. Габрусь, Т. В. Сакральнае дойлідства Беларусі: 1000-гадовая спадчына = Сакральное зодчество Беларуси: 1000-летнее наследие = The Sacral Architecture of Belarus: Millennial Legacy / Т. В. Габрусь ; [пер. на англ. мову Ю. І. Габруся, А. В. Захарава]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 481 с.

3. Аршанскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск. : БелСЭ, 1985. – С. 87–117.

4. Оршанскій район // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн, 2008. – С. 169–171.

5. Помнікі архітэктуры Оршы. Аршанскага раёна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 460–466.

6. Оршанский край // Историко-культурные ландшафты Беларуси / А. И. Локотко. – Минск : Белорусская наука, 2006. – С. 198–202.

7. Оршанский район // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 616–618.