Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Віцебскі раён

 

Развіццё народна-гаспадарчага комплексу шмат у чым вызначаецца геаграфічным становішчам раёна і патрэбамі жыхароў абласнога цэнтра ў сельскагаспадарчай прадукцыі.

У аграпрамысловым комплексе Віцебскага раёна ажыццяўляюць дзейнасць 13 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і 70 сялянска-фермерскіх гаспадарак. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 82229 га, у тым ліку 56224 га раллі. Удзельная вага таварнай прадукцыі раслінаводства складае 27,2 %, жывёлагадоўлі – 72,8 %.

Сельскагаспадарчая вытворчасць спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, агародніцтве, бульбаводстве. Развіта таксама птушкагадоўля. На паўночным усходзе займаюцца льнаводствам, вырошчваннем збожжавых.

У раёне працуюць 2 рэспубліканскія гаспадаркі – РУСГП «Эксперыментальныя база імя Шмырова» і РУСГП «Эксперыментальныя база «Тулава».

Сельскагаспадарчай вытворчасцю займаюцца ААТ «Рудакова», «Ліпаўцы», «Адраджэнне», СВК «Альгоўскае», «Агротруд», СГП «Мазалавагаз», КУСГП «Пестуніца», «Вымна», «Вароны»; філіял «Лучоса» ААТ «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў» і іншыя.

Дзейнасть прамысловых прадпрыемстваў на тэрыторыі Віцебскага раёна ў асноўным звязана з абслугоўваннем сельскай гаспадаркі і перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны. Найбуйнейшымі прадпрыемствамі раёна з'яўляюцца ААТ «БелВітуніфарм», ААТ «Віцебскі плодаагароднінны камбінат», ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», УП ЖКГ «Вітрайкамгас», ДЛГУ «Віцебскі лясгас», ДЛГУ «Суражскі лясгас», філіял «Палудзеткі» ААТ «Малако». Працуюць прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, паліўнай, харчовай прамысловасці.

На тэрыторыі раёна размешчаны 44 аўтаматычныя тэлефонныя станцыі (АТС) і 15 радыёвузлоў. Усе абаненты маюць доступ і да сеткі Інтэрнэт. Мабільную сувязь забяспечваюць кампаніі «МТС», «Velcom».

Функцыянуюць аддзяленні ААТ «Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк».

Асноўным прадпрыемствам па аказанні бытавых паслуг насельніцтву з'яўляецца ААТ «Вітрайбыт», якое мае 2 гарадскіх і 18 сельскіх комплексных прыёмных пунктаў. Створана КУП па аказанні паслуг «Вароны-Сэрвіс».

Гандлёвае абслугоўванне ў раёне ажыццяўляюць 12 прадпрыемстваў грамадскага харчавання і 126 гандлёвых прадпрыемстваў (крамы і павільёны), у тым ліку 74 гандлёвыя аб'екты ПВГУП «Віцебская ўніверсальная база». Населеныя пункты, дзе адсутнічае рознічная гандлёвая сетка, абслугоўваюць аўтамагазіны.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Витебский район: дела и люди / подгот. А. Захаров // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 28 апр. – С. IV–V.

2. Витебский район : регион-тур / подгот. Н. Камлёва // Витебские вести. – 2017. – 28 янв. – С. 8–9.

3. Диканова, Т. В ритме реальной экономики / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2016. –31 снеж. – С. 3, 6.

Об итогах социально-экономического развития Витебского района.

4. Диканова, Т. Поле деятельности / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2016. – 6 студз. – С.3–4.

5. Захаренко, Т. Ф. Витебский район / Т. Ф. Захаренко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 234–239.

6. Наш раён сёння // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 241–249.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Каким будет Витебский район — зависит от людей, в этом убежден председатель райисполкома Геннадий Сабынич

arrow Витебский районный исполнительный комитет. Промышленность