Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячы сад-сярэдняя школа Машканская імя А. К. Гараўца, ДУА. Сенненскі раён, аг. Машканы

 

Сучасная назва Машканская дзіцячы сад-сярэдняя школа імя А. К. Гараўца

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1869
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Машканы
Сайт https://mocshkan.schools.by/

 

У 1869 годзе было заснавана народнае вучылішча Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе ва ўстанове адукацыі навучалася 50 дзяцей і працавала 1 настаўніца – Ганна Васільеўна Мастыка.

У 1928 годзе быў адкрыты новы будынак школы.

У 1917–1925 гг. вучылішча давала толькі пачатковую адукацыю. У наступныя два гады былі адкрыты пятыя і шостыя класы. У 1928–1936 гг. – школа з сямігадовай адукацыяй. У 1929 годзе адбыўся першы выпуск Машканскай сямігодкі. У ліку 43 выпускнікоў быў Аляксандр Канстанцінавіч Гаравец – Герой Савецкага Саюза. У 1929–1931 гг. у школе вучыўся Пётр Міронавіч Машэраў, вядомы партыйны і дзяржаўны дзеяч, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы. У 1932 годзе скончыў вучобу Іван Іларыёнавіч Камінскі – Герой Савецкага Саюза, у 1934 годзе – вядомы беларускі паэт і публіцыст Анатоль Вялюгін.

У 1936–2003 гг. – сярэдняя школа на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі. У 1939 годзе адбыўся першы выпуск навучэнцаў, якія набылі сярэднюю адукацыю.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на мясцовай тэрыторыі дзейнічала камсамольска-маладзёжная падпольная група, створаная выпускнікамі школы А. А. Нахаевым, А. Н. Ляхоўскай.

Вёска Машканы была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 24 чэрвеня 1944 года. 1 верасня аднавіліся заняткі ў школе ў старым будынку воласці. У 1943 годзе школа была знішчана нямецкімі акупантамі. У 1947 годзе адбыўся першы пасляваенны выпуск – 5 навучэнцаў.

У 1951 годзе для школьнікаў з іншых населеных пунктаў быў адкрыты прышкольны інтэрнат.

У 1952 годзе Машканскую сярэднюю школу скончыла Герой Сацыялістычнай Працы Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна.

У 1964 годзе Савет Міністраў БССР прысвоіў установе адукацыі імя А. К. Гараўца.

У 1976 годзе быў пабудаваны новы будынак школы на 392 месцы.

23 лютага 1978 года ў школе быў адкрыты музей баявой і працоўнай славы. У 1999 годзе Машканская СШ была занесена на раённую Дошку Гонару.

З 2003 года – Машканская дзіцячы сад-сярэдняя школа імя А. К. Гараўца.

У 2018/2019 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі – 181 школьнік і 45 выхаванцаў. У школе працуюць 30 педагогаў:

– вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя (16 %);

– першая катэгорыя (47 %);

– другая катэгорыя (16 %);

– без катэгорыі (22 %).

Навучэнцы ўстановы адукацыі – пастаянныя ўдзельнікі конкурсаў раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Аб'яднанні па інтарэсах: «Памяць», «Прыгажосць сваімі рукамі», драматычны гурток «Вясёлка талентаў», інтэлектуальны гурток «Белая рысь», «Займальная экалогія».

У 2016/2017 навучальным годзе навучэнцамі было атрымана 48 дыпломаў і 2 падзякі.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Машканы, вуліца М. Л. Цурана, д. 13.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бондарава, Т. Самае галоўнае пажаданне / Т. Бондарава, І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2013. – 31 снеж. – С. 10.

2. Буракова, Т. Машканскі рэцэпт патрыятызму / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 7 чэрв. – С. 5.

3. Буракова, Т. Первая сельская средняя школа в области / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 5 сак. – С. 4.

4. Буракова, Т. Тэмы падказвае работа / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 4 мая. – С. 3.

5. Буракова, Т. Убачылі ў музеі фатаграфію земляка / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 12 лют. – С. 3.

6. Іванова, Л. Машканы і Куліеў / Л. Іванова // Голас Сенненшчыны. – 2003. – 16 жн. – С. 2.

7. Казлова, В. Вобраз земляка жыве ў сэрцах / В. Казлова // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 12 лют. – С. 4.

8. Каранеўская, Т. Гісторыю роднага краю вывучаем у музеі / Т. Каранеўская // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 20 лют. – С. 6.

9. Каранеўская, Т. З карысцю і для душы / Т. Каранеўская // Настаўніцкая газета. – 2013. – 22 жн. – С. 6.

10. Каранеўская, Т. Лесавіковы сакрэты / Т. Каранеўская // Настаўніцкая газета. – 2015. – 13 студз. – С. 13.

11. Каранеўская, Т. Музею Машканскай школы – 35! / Т. Каранеўская // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 26 лют. – С. 4.

12. Каранеўская, Т. Ён верыў у нас, сваіх землякоў / Т. Каранеўская // Настаўніцкая газета. – 2013. – 14 лют. – С. 1, 7.

13. Каранеўская, Т. Пятнаццаць крокаў вялікага чалавека / Т. Каранеўская // Настаўніцкая газета. – 2018. – 13 лют. – С. 3.

14. Каранеўская, Т. Шкляныя пацеркі, вясковы кірмаш / Т. Каранеўская // Настаўніцкая газета. – 2013. – 24 студз. – С. 19.

15. Крученкова, О. Красота своими руками / О. Крученкова // Народная газета. – 2012. – 27 лістап. – С. 5.

16. Сеньков. В. Мгновения вечности / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 5 февр. – С. 3.