Рэлігія. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 22.10.2018 08:40
- Адноўлена 17.09.2024 09:50
У 1848 годзе насельніцва Дрысенскага павета па веравызнанні падзялялася на праваслаўных, католікаў, раскольнікаў, лютэран і рэфармістаў, іудзеяў. Асноўная частка насельніцва на тэрыторыі раёна да канца XIX – пачатку XX стст. была праваслаўнай. Католікі пераважалі ў Росіцкім прыходзе, а таксама ў Пустынскай і Замашанскай валасцях. Стараверы жылі ў Асвейскім прыходзе. Да іудзейскага веравызнання адносілася яўрэйскае насельніцтва Дрысы і мястэчак.
Нягледзячы на палітыку згортвання рэлігійнага жыцця, да сярэдзіны 20-х гадоў на Дрысеншчыне дзейнічала шырокая сетка цэркваў, касцёлаў, сінагог. Аб гэтым сведчаць даныя перапісу культавых будынкаў па раёнах па стане на пачатак 1925 года. Як і раней, асноўнай канфесіяй заставалася праваслаўная царква. Яе абшчыны знаходзіліся ў найбольш буйных населеных пунктах і налічвалі ў сярэднім па 50–60 прыхаджан.
Новае наступленне на рэлігійныя арганізацыі пачалося з пачатку 30-х гадоў. Да канца 30-х былі фактычна зачынены храмы ўсіх канфесій, многія з іх разбурылі. Але ні рэпрэсіі, ні закрыццё рэлігійных суполак, ні ідэалагічны ўціск, ні знішчэнне храмаў не змаглі выкараніць веру з душ людзей. Рэлігійнае жыццё працягвалася.
У Верхнядзвінскім раёне дзейнічае 20 рэлігійных абшчын, прадстаўленыя 3 канфесіямі, з іх: 9 праваслаўных: царква Святога Мікалая Цудатворца (г. Верхнядзвінск), царква Святой Еўфрасіні Полацкай (в. Бароўка), царква Святых дабраверных князёў Барыса і Глеба (в. Валынцы), царква ў імя Святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца (г. п. Асвея), царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы (в. Сар'я), царква Святога Архангела Міхаіла (в. Бігосава), царква Святой Еўфрасіні Полацкай (в. Росіца, царква ў гонар Казанскай іконы Божай Маці (в. Новы Двор); 7 рымска-каталіцкіх: касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (г. Верхнядзвінск), касцёл Найсвяцейшай Троіцы (в. Росіца), касцёл Найсвяцейшай Тройцы (г.п. Асвея), Троіцкі касцёл (в. Баліны), Троіцкі касцёл (в. Бігосава), касцёл у імя Святой Тройцы (в. Боркавічы, касцёл у імя Найсвяцейшай Панны Марыі (в. Сар'я); 3 хрысціян веры евангельскай і 1 – евангельскіх хрысціян баптыстаў. З 18 наяўных культавых будынкаў толькі 5 з'яўляюцца помнікамі архітэктуры і ахоўваюцца дзяржавай.
Дзейнічаюць 2 нядзельныя школы пры праваслаўных храмах у г. Верхнядзвінск і н. п. Бароўка, адна нядзельная школа пры касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў г. Верхнядзвінску, а таксама 4 – пры малітоўных дамах хрысціян веры евангельскай у г. Верхнядзвінску і г. п. Асвея.
У раёне праходзяць «Калядныя фестывалі», удзел у якіх прымаюць прадстаўнікі розных канфесій. У перыяд калядных і навагодніх свят праводзяцца дабрачынныя акцыі з удзелам кіраўнікоў аддзелаў і службаў райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў, святароў.
Святары прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні раённых святаў. Традыцыйным стала запрашэнне праваслаўных і каталіцкіх святароў (як прадстаўнікоў найбольш шматлікіх канфесій у раёне) на сельскагаспадарчыя святы: «Засеўкі», «Зажынкі», «Дажынкі», Дні работнікаў сельскагаспадарчай і перапрацоўчай галіны і інш.
Традыцыйным стала правядзенне 8 ліпеня ў аграгарадку Сар'я Верхнядзвінскага раёна «Дня сям'і, любові і вернасці». Наведаць царкву ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы імкнуцца маладыя сем'і, паломнікі Верхнядзвінскага раёна.
Двойчы ў год (у лютым і жніўні) праходзяць Дні памяці росіцкіх ксяндзоў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, якія кананізаваныя каталіцкай царквой за подзвіг у імя веры. У гады Вялікай Айчыннай вайны яны прынялі пакутніцкую смерць разам са сваімі прыхаджанамі, хоць фашысты прапаноўвалі ім захаваць жыццё. Паломнікі з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа накіроўваюцца ў Росіцкі касцёл Найсвяцейшай Троіцы, каб ушанаваць памяць пакутнікаў.
У раённым выканаўчым камітэце праводзяцца сустрэчы са святарамі раёна і кіраўнікамі рэлігійных суполак, на якіх абмяркоўваюцца пытанні сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў раёне, захавання нормаў рэлігійнага заканадаўства, праблемы барацьбы са злачыннасцю, п'янствам, пажарнай і дэмаграфічнай бяспекай, іншыя пытанні.
ЛІТАРАТУРА
1. Байнаровіч, Н. Святар з Віцебскай дыяцэзіі стаў лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» / Н. Байнаровіч // Каталіцкі веснік. – 2016. – № 1 (студз.). – С. 1, 3.
2. Бубала, А. Жыццё – за веру і любоў / А. Бубала // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2015. – 9 студз. – С. 7.
3. Грыцкевіч, А. Айцец Аляксандр Грыцкевіч: «На нашай зямлі Бог жыве»... / А. Грыцкевіч ; гутарыла Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2019. – 6 верас. – С. 1, 4.
4. Грыцкевіч, А. Непахісная вера і моц духа / А. Грыцкевіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2024. – 7 чэрв. – С. 1.
5. Дзвінская, С. Цярністы шлях да веры / С. Дзвінская // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2012. – 3 жн. – С. 2.
6. Дзвінская, С. «Шукайце веры і волі Божай» / С. Дзвінская // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2024. – 18 чэрв. – С. 5.
7. Зимацкая, А. Иметь правильные ориентиры / А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2016. – 9 снеж. – С. 1.
8. Кляшчук, А. Росіцкі рэквіем / А. Кляшчук // Звязда. – 2018. – 27 лют. – С. 5.
9. Лупач, З. З кожным годам усё больш пілігрымаў прыязджае ў Росіцу / З. Лупач // Вольнае Глыбокае. – 2014. – 30 студз. – С. 4.
10. Пакульневич, Я. Отец Владимир: «Церковь, как младенец, нуждается в крещении и заботе» / Я. Пакульневич // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2014. – 10 кастр. – С. 7.
11. Пакульневіч, Я. Айцец Часлаў Курэчка: «Любоў да Бога, людзей і роднай зямлі кіруюць маім жыццём» / Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2016. – 15 студз. – С. 1, 4.
12. Пакульневіч, Я. Да вышынь веры / Я. Пакульневіч // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2007. – 11 мая. – С. 2.
13. Пакульневіч, Я. Нязгасная лампада духоўнасці / Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2012. – 4 верас. – С. 1–2.
14. Пакульневич, Я. Праздник, который всегда с нами / Я. Пакульневич // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2017. – 17 студз. – С. 3.
15. Пакульневич, Я. «Моя цель – духовное спасение человека» / Я. Пакульневич // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2017. – 15 сак. – С. 6.
16. Пашкевич, Т. Юбилей храма / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2020. – 9 янв. – С. 11.
17. Скрабатун, У. Самы непаўторны храм Полацка-Глыбоцкай епархіі – у Сар'і / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2018. – 12 ліп. – С. 1.
18. Черняева, Л. Рождественская звезда над Освеей / Л. Черняева // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2012. – 6 студз. – С. 7.