Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэкі. Віцебскі раён

 

У Віцебскім раёне больш за 60 рэк і вялікіх ручаёў. Колькасць ручаёў, безумоўна, значна большая, аднак не ўсе яны пазначаны на картах, у летні час вельмі малаводныя.

Найбольшымі рэкамі з'яўляюцца Каспля – 136 км, (аднак у межах раёна працякаюць толькі апошнія 20 км), Усвяча – 100 км (31 км), Лучоса – 90 км, Сухадроўка – 66 км, Віцьба – 33 км, Лужаснянка і Чарнічанка – па 32 км, Ласасіна – 30 км.

Да сярэдзіны XX стагоддзя на многіх рэках Віцебскага раёна яшчэ стаялі вадзяныя млыны, на якіх малолі зерне на муку, плаціны рэгулявалі сцёк вады, рабілі рэкі больш паўнаводнымі. Рэшткі запруд і млыноў і цяпер можна ўбачыць у в. Лужасна, Мазалава, Шкялі. У старажытныя часы рэкі раёна вызначаліся асаблівай чысцінёй. Пацверджаннем таму сведчыць той факт, што на Лужаснянцы, напрыклад, жыла жамчужніца прэснаводная (малюск, у якога на працягу жыцця ўтвараецца жэмчуг), якая больш на тэрыторыі Беларусі не сустракаецца. Вадзянога арэха – расліны, занесенай у Чырвоную кнігу РБ, было столькі, што яе ўжывалі ў ежу.

Усе рэкі знаходзяцца ў басейне ракі Заходняя Дзвіна.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца сотні крыніц. Некаторыя з іх шануюцца ў народзе і лічацца святымі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2007. – 477 с.

2. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с.

3. Рэкі // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 32–33.