Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Лёзненскі раён

Пануючай галіной у Лёзненскім раёне з'яўляецца аграпрамысловы комплекс. З агульнай колькасці насельніцтва ўсяго Лёзненскага раёна – 15,4 тыс. чалавек – на вёсцы жывуць крыху больш за 9 тыс. чалавек, з іх у сельскагаспадарчай вытворчасці і ў перапрацоўчай прамысловасці на сённяшні дзень занята 2 тыс. чалавек (1,5 тыс. у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна).

Сельская гаспадарка раёна прадстаўлена 5 адкрытымі акцыянернымі таварыствамі: ААТ «Новая Дубрава-Агра», ААТ «Данукалава-Агра», ААТ «Малькова», ААТ «Рубежніца», ААТ «Адаменкі», а таксама: сельскагаспадарчы філіял «Кляўцы» КУП «Віцебскаблдарбуд», камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Крынкі», сельскагаспадарчы вытворчы ўчастак «Перамонт» ААТ «Віцебскі маслаэкстракцыйны завод», дзяржаўнае прадпрыемства «Выдрэя», ААТ «Лёзненскі райаграсэрвіс», унітарнае прадпрыемства «Барсеева» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», УП «Лёзненскае ПМС».

Агульная зямельная плошча сельскагаспадарчых арганізацый складае 62000,8 га, сельскагаспадарчых угоддзяў 49891,3 га, раллі 3319,0 га, лугавых угоддзяў 16482,9 га з іх палепшаных – 10075,9 га. Сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна спецыялізуюцца на малочнай і мясной жывёлагадоўлі з развітой вытворчасцю збожжа і забеспячэннем кармавой базы для развіцця жывёлагадоўчай галіны.

Харчовую прамысловасць прадстаўляюць вытворчы цэх ААТ «Малако», КУП «Лёзненская хлебная база», будаўнічую – ДРБУ-107, ПМК-54.

На тэрыторыі раёна ажыццяўляюць сваю дзейнасць два прамысловыя прадпрыемствы дзяржаўнага сектара: УП ЖКГ Лёзненскага раёна, ААТ «Лёзненскі льнозавод» і 7 прамысловых прадпрыемстваў прыватнага сектара: ААТ «Октопус-ПВМ», ПВГУП «Ко-Пи-Рус», ПУВГП «БИГИВ», ТАА «Энергокомплект-Тара», ЗПБУП «Бризант-Энерджи Центр», ПВГУП «Лесорама», СТАА «Ай-си-эль-Бел».

Дзяржаўнай лесагаспадарчай ўстановай на тэрыторыі раёна з'яўляецца ДЛГУ «Лёзненскі лясгас».

Лёзненскі раён праводзіць палітыку паслядоўнага развіцця ўзаемавыгаднага тавараабмену з замежнымі краінамі, якія праяўляюць да гэтага гатоўнасць. Таварная структура экспарту тавараў у 2019 годзе прадстаўлена такімі пазіцыямі, як гранулы драўняныя (56 % аб'ёму экспарту раёна), лесаматэрыялы падоўжна-распілаваныя (31 %), нафтапрадукты (8 %) і інш. Пастаўкі тавараў вядуцца ў 9 краін свету. У ліку асноўных гандлёвых партнёраў раёна – Літва (25,8 % аб'ёму тавараабароту), Бельгія (25,9 %), Італія (15,9 %), Чэшская Рэспубліка (8,0 %), Францыя (7,7 %), Нідэрланды (6,2 %), Аўстрыя (5,4 %).

Транспартныя паслугі насельніцтву аказвае Лёзненскі філіял РДАУП «Аўтобусны парк № 1 г. Віцебска», які абслугоўвае 19 прыгарадных пасажырскіх маршрутаў. Філіял мае ў наяўнасці 10 аўтобусаў. Паслугамі ахоплены ўсе цэнтральныя сядзібы сельгасарганізацый, сельсаветаў, населеныя пункты з колькасцю двароў звыш 10 (з улікам чыгуначнага транспарту). Адкрыты гарадскі маршрут. Пасажыраў аўтобусных маршрутаў абслугоўвае аўтастанцыя «Лёзна». Чыгуначныя зносіны забяспечваюць станцыі «Крынкі», «Выдрэя», «Лёзна», «Завольша».

Бытавое абслугоўванне раёна прадстаўлена Лёзненскім унітарным камунальным прадпрыемствам бытавога абслугоўвання «Дабрабыт». У яго склад уваходзяць: 12 комплексных прыёмных пунктаў, ажыццяўляецца выязное абслугоўванне сельскіх жыхароў. Паслугі, якія аказваюцца ЛУК ПБО «Дабрабыт», складаюць 65 % ад агульнай колькасці бытавых паслуг, якiя аказваюцца ў раёне. Аказваюцца 13 відаў бытавых паслуг, у тым ліку 11 сацыяльна-значных: рамонт абутку, рамонт і пашыў швейных вырабаў, рамонт мэблі, паслугі хімчысткі і пральні, цырульні, паслугі фатаграфіі, сталярныя паслугі, паслугі пракату, рытуальныя паслугі і іншыя.

Рамонт радыёэлектроннай апаратуры ажыццяўляе філіял ААТ «Віцебскі абласны тэхна-гандлёвы цэнтр «Гарант».

Паслугі паштовай сувязі ў раёне аказваюць раённы вузел і 27 мясцовых аддзяленняў паштовай сувязі, 25 з якіх размешчаны ў сельскай мясцовасці.

Раённы вузел электрычнай сувязі абслугоўвае больш за 5,6 тыс. тэлефонных абанентаў, у тым ліку больш за 4,7 тыс. – кватэрных тэлефонаў, больш за 8 тыс. радыёкропак.

 

ЛІТАРАТУРА

1. 2000-й – 2009-й // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 5 снеж. – С. 2, 7.

2. Итоги работы основных отраслей народного хозяйства Лиозненского района за 2008 год : статистика // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 7 лют. – С. 1, 7.

3. Казакова, З. Социально-экономическое положение Лиозненского района за январь-сентябрь 2007 года / З. Казакова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2005. – 8 лют. – С. 2, 4 ; 21 мая. – С. 1, 3 ; 2006. – 28 студз. – С. 1, 5 ; 29 ліп. – С. 5 ; 31 кастр. – С. 1, 3 ; 2007. – 28 крас. – С. 1, 3 ; 23 кастр. – С. 1–2 ; 2008. – 22 студз. – С. 1, 3 ; 29 крас. – С. 3 ; 22 ліп. – С. 1–2.

4. Лавринович, И. А. В Лиозно приходят инвесторы / И. А. Ларинович ; беседовала Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 17 июня. – С. 3.

5. Лавринович, И. А. Время добрых перемен : в минувшем году Лиозненский район был признан лучшим на Витебщине / И. А. Лавринович ; беседовала Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 1 крас. – С. 1–2.

6. Лавринович, И. А. «За показателями – сбалансированность экономики и бюджета, решение социальных вопросов, рост благосостояния людей» / И. А. Лавринович ; беседовала Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 29 снеж. – С. 2–3.

7. Необходимо мобилизировать все ресурсы и силы для обеспечения роста экономики района / подгот. Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 27 снеж. – С. 2–3.

8. Основные показатели социально-экономического развития Лиозненского района на 2006–2010 годы // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2007. – 30 студз. – С. 2.

9. Пинчук, М. Обеспечена положительная динамика / М. Пинчук // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 4 жн. – С. 1–2.

10. Пинчук, М. С. Положительная динамика в социально-экономическом развитии [Лиозненского района] сохранена / М. С. Пинчук // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 31 снеж. – С. 1–2.

11. Промышленность, строительство, транспорт, торговля // Лиозненский район : [альбом] / отв. за вып. Н. Б. Борщ. – Витебск : Витебская областная типография, 2006. – С. 20–26.

12. Промышленность, предпринимательство, строительство, торговля и сфера обслуживаия, транспортные услуги, услуги связи // Лиозненский район : 70-летию освобождения района от немецко-фашистских захватчиков посвящается / [отв. за вып. А. Л. Пиута]. – Витебск : Витебская областная типография, 2013. – С. 16–22.

13. Рачицкая, Н. М. Залог успеха – ежедневный учёт и контроль / Н. М. Рачицкая ; беседовал Н. Павловский // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 12 крас. – С. 2.

14. Реальный сектор экономики должен работать на повышение уровня и качества жизни населения / подгот. Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 19 снеж. – С. 4–5.

15. Шарова, А. В. Большая польза малого бизнеса / А. В. Шарова ; беседовала Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 30 чэрв. – С. 2.