Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Талачынскі раён

У цяперашні час вядучая роля ў эканоміцы раёна належыць сельскай гаспадарцы. Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 72,3 тыс. га, у тым ліку ворыва – 56,1 тыс. га.

Гаспадарка раёна спецыялізуюцца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа.

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Талачынскага раёна: ААТ «Жукнева», ААТ «Звянячы», КСУП «Талачынская Навінка», ААТ «Слаўнае», ААТ «Коханава-Агра», УКСП «Рыдомльскі», ААТ «Абольцы», ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс», УП «Надзежына» ААТ «Аршанскі КХП», ААТ «Камсамольская праўда», ААТ «Друцк-Агра», ААТ «Зорны-Агра», КСУП «Племянны завод «Рэканструктар», ААТ «Каралькі».

У прамысловым сектары раёна ажыццяўляюць дзейнасць 5 юрыдычных асоб, на якіх працуе больш за 1,3 тыс. чалавек: РУП «Талачынскі кансервавы завод», ААТ «Амкадор-КЭЗ», БЛСП ААТ «Святавіт», ТАА «Коханаўскі трубны завод «Белтрубпласт», дзяржаўнае прадпрыемства «Коханава–ЖКГ».

У раёне вырабляюць экскаватары, касілкі, экскаватары-планіроўшчыкі, трубы і дэталі трубаправодаў з тэрмапластаў, бульдозеры, устаноўкі накіраванага гарызантальнага бурэння, льновалакно, паліўныя брыкеты з льнокастрыцы, хлеб і хлебабулачныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, безалкагольныя напоі, крухмал бульбяны, віно вінаграднае і пладовае, цеплаэнергію.

Акрамя таго, на тэрыторыі раёна знаходзіцца цэх па здабычы торфу Аршанскай ЦЭЦ, філіял «Талачынскія сыры» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ДЛГУ «Талачынскі лясгас».

Знешнеэканамічная дзейнасць – ключавы элемент развіцця народнай гаспадаркі і эканамічнай стабілізацыі Талачынскага раёна.

Талачынскі раён праводзіць палітыку паслядоўнага развіцця ўзаемавыгаднага тавараабмену з замежнымі краінамі, якія праяўляюць да гэтага гатоўнасць.

Раён мае экспартна-імпартныя сувязі з многімі краінамі свету. Асноўнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі з'яўляюцца краіны СНД; з краін СНД на першым месцы Расія, на долю якой прыходзіцца да 90 % ад усяго аб'ёму знешняга гандлю.

Акрамя гэтага раён супрацоўнічае з Украінай, Латвіяй, Бельгіяй, Аўстрыяй, Казахстанам і іншымі краінамі. За перыяд 2016 г. прадпрыемствамі Талачынскага раёна зроблены пастаўкі на новыя рынкі – у Малдову, Германію, Сербію.

Асноўнымі экспарцёрамі раёна, на долю якіх прыпадае асноўны аб'ём экспарту тавараў, з'яўляюцца: БЛСП «Святавіт» і ТАА «Коханаўскі трубны завод «Белтрубпласт».

Акрамя гэтага экспарт тавараў – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці такіх прадпрыемстваў раёна, як РУП «Талачынскі кансервавы завод», Талачынскае раённае спажывецкае таварыства, ДЛГУ «Талачынскі лясгас» і інш.

Працуе Талачынскі РУПС Віцебскага філіяла РУП «Белпошта».

Банкаўскія паслугі аказваюць аддзяленні «Белаграпрамбанка» і філіял № 215 ААТ «АСБ Беларусбанк» з адзяленнямі.

Бытавое абслугоўванне насельніцтву аказвае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Талачынскі Элеватар-Агра».

Будаўнічыя і дарожныя працы вядуць РУПМС «Талачынскае ПМС», ДРБУП – 147, ДБУ – 63, ДЭУ – 8.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бирюков, В. Важнейшая задача – закрепить положительную динамику развития / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2013. – 9 студз. – С. 2.

2. Горнак, А. С. Эффективно использовать все резервы / А. С. Горнак ; беседовал В. Чернушенко // Народная газета. – 2013. – 12 лют. – С. 3, 5.

3. День сегодняшний: хозяйство // Моя Толочинщина : страницы истории / А. А. Шнейдер. – 2-е изд., с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 155–161.

4. Егоров, С. В. Сергей Егоров: «Надо постоянно находиться в поиске» / С. В. Егоров ; беседовала Е. Телятко // Витебские вести. – 2015. – 30 апр. – С. 4.

5. Толочинский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 517–520.

6. Трудовые будни // Толочинский район : [фотоальбом]. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2015. – С. 12.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Промышленность. Толочинский районный исполнительный комитет

arrow Сельское хозяйство. Толочинский районный исполнительный комитет

arrow Экономика. Толочинский районный исполнительный комитет